Вулічнае асвятленне: не трэба чакаць, пакуль грымне гром

18 декабря 2014 14:44

У сувязі са скарачэннем светлавога дня павысілася верагоднасць дарожна-транспартных здарэнняў з-за дрэннай асветленасці вуліц. Нярэдка нават на пешаходных пераходах у межах горада людзі з’яўляюцца нечакана, вынырваюць з цемры перад самым аўтамабілем, не кажучы ўжо аб зусім неасветленых дарогах паміж населенымі пунктамі.

Хаця практыка паказвае, што часам поўная цемра пануе і ў горадзе, да таго ж не ў якім-небудзь глухім завулку, а ў людным месцы. Напрыклад, у канцы вуліцы Будаўнікоў — якраз каля дзіцячага сада №3 (на здымку). Раніцаю сюды прыязджаюць з усяго горада дзясяткі машын, бацькі перадаюць дзяцей педагогам і спяшаюцца на працу. Пры гэтым, ад’язджаючы заднім ходам, вадзіцелі не бачаць, ці ёсць на іх шляху пешаходы. А пешаходаў у гэты час тут не менш, чым машын, таму што жыхары бліжэйшых дамоў прыводзяць дзяцей пешшу. На шчасце, усе ўдзельнікі дарожнага руху тут узаемна ветлівыя і асцярожныя, бо разумеюць, што ў месцы масавага знаходжання дзяцей трэба быць асабліва пільным. Але ўсё роўна язда ўсляпую — гэта гульня ў хованкі з лёсам.

У панядзелак раніцаю на вуліцы Леніна быў збіты школьнік, на шчасце, без сур’ёзных наступстваў. Цікава, што праз пару дзён пасля здарэння стаў свяціць кожны ліхтар на цэнтральных вуліцах горада (Леніна і Энгельса), хаця да гэтага гарэлі ў лепшым выпадку праз адзін. Гэта супадзенне, ці мужык перахрысціўся, калі гром грымнуў?

Назаўтра пасля інцыдэнту са школьнікам таксама ў ранішнюю гадзіну пік не размінуліся два аўтамабілі на перасячэнні вуліц Леніна і Мінскай (раён аўтастанцыі і гандлёвага цэнтра “Спутник”). Зразумела, тут справа можа быць і не ў асвятленні, бо аўтамабіль з уключанымі фарамі бачны здалёк, але ўсё ж у апошні час і на гэтым скрыжаванні (на здымку) працавалі не ўсе ліхтары, а значыць, верагоднасць няшчасных выпадкаў з пешаходамі таксама існуе.

Дарэчы, наконт гэтага скрыжавання ў рэдакцыю паступіў тэлефонны зварот ад аднаго са шматлікіх грамадзян, якія кожную раніцу едуць на працу на аўтамабілях. Наш субяседнік папрасіў абнародаваць яго прапанову — з мэтаю павышэння ўзроўню бяспекі ўстанавіць тут магутныя, яркія ліхтары. Безліч машын едуць раніцаю ў цэнтр горада, бясконцы паток цягнецца і з цэнтра ў лясгас, на элеватар, на масласырзавод, адна за адною праходзяць у абодвух напрамках па дарозе Р19 (вуліца Мінская) — і ўсе гэтыя шматлікія ўдзельнікі дарожнага руху павінны размінуцца ў адной кропцы, з-за чаго ў перыяд паміж 7 і 8 гадзінамі праезд тут становіцца праблематычным, узнікаюць затрымкі і небяспечныя сітуацыі. У сувязі з гэтым, напэўна, прапанова забяспечыць яркае асвятленне выглядае разумнаю, але недастатковаю, тут ужо яўна ўзнікла патрэба ў светлафоры.

Але ў любым выпадку, з’явіцца калі-небудзь тут або ў іншых месцах якое-небудзь дадатковае абсталяванне ці не, а ўсе ліхтары, наяўнасць якіх прадугледжана планам горада, павінны знаходзіцца ў належным тэхнічным стане і свяціць. У адваротным выпадку трэба гаварыць аб неналежнай рабоце камунальных службаў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Вулічнае асвятленне: не трэба чакаць, пакуль грымне гром ”

  1. Егор , 4 мая 2015 , 21:13

    А что бывает во дворах? Автомобиль заезжает во двор, гасит фары, чтоб соседям не мешать, так можно и зацепить кого-нибудь или стоящую не по правилам машину. А идещь некоторыми дворами домой, то боишься, чтобы не споткнуться и не упасть на что-нибудь опасное, будь-то осколок стекла бутылки, или фикалии.Тут уж как повезёт.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене