Дзе вада павінна быць, там яна і ёсць

20 декабря 2014 12:22

Дапамажыце, калі ласка, адгукніцеся на наш крык душы, іначай мы, пажылыя людзі (аднаму 75 гадоў, другому 73),  застанёмся зімою без вады. Калі на ферме не напоўніць вадакачку да самага верху 2 разы на дзень, то да нашай калонкі вада не дойдзе, і зімою яна замерзне. Работніца, якая ўключае вадакачку, робіць гэта толькі 1 раз на дзень, не пагадзілася напаўняць 2 разы нават пасля таго, як яе папрасіла загадчыца фермы.

Ліст такога зместу прыйшоў у рэдакцыю на мінулым тыдні з адной вёскі, называць якую не будзем па той прычыне, што ёсць у гэтым пасланні некаторыя неадназначныя моманты. Па-першае, калі работніца фермы не паслухалася нават загадчыцы, то звяртацца трэба было б да дырэктара гаспадаркі, і аўтар ліста не мог гэтага не ведаць, акуратны почырк і малая колькасць памылак сведчаць аб тым, што пісаў чалавек талковы, разумны. Па-другое, амаль палова ліста прысвечана характарыстыцы жанчыны, якая ўключае вадакачку, і ў гэтай характарыстыцы выразна заўважаецца асабістая непрыязнасць. Немясцовая, калісьці прыехала з мужам і пасялілася тут, пасля смерці мужа стала гаспадыняю ўсяму — падобныя выказванні красамоўна сведчаць, што аўтару ліста гэтая асоба не вельмі сімпатычная, і толькі ў ёй аўтар бачыць прычыну сваёй праблемы.

А прычына на самай справе зусім іншая. У дзень атрымання ліста, прыкладна ў 14.00, мы звязаліся па тэлефоне з кіраўніком гаспадаркі, апісалі сітуацыю. Назаўтра патэлефанавалі зноў і даведаліся, што ўжо ў 16.00 таго ж дня сітуацыя была вывучана з выездам на месца. Аказваецца, калонка, пра якую ідзе гаворка, устаноўлена грамадзянамі самастойна і без узгаднення з прадпрыемствам (прасцей кажучы — самавольна), пры гэтым для ўрэзкі ў водаправод выкарыстана труба меншага дыяметра, таму заканамерна, што часам і вада не даходзіць, і замярзанне пры нізкіх тэмпературах не выключана. Дарэчы, вадою з калонак жыхары вёскі карыстаюцца бясплатна.

— На ферме і ва ўсіх калонках, устаноўленых у адпаведнасці з праектам, вада ёсць заўсёды, бліжэйшая з іх для гэтых жыхароў знаходзіцца метраў за 150, — паведаміў кіраўнік гаспадаркі, — таму два разы напаўняць вежу мы не бу-дзем, у гэтым няма неабходнасці.

Сапраўды, траціць электраэнергію і падвяргаць абсталяванне лішнім нагрузкам, напампоўваючы тоны вады дзеля адной сумніўнай калонкі, існаванне якой увогуле не прадугледжана, было б недапушчальным марнатраўствам. Канечне, зімою, калі на дварэ снег па калена або галалёд, нават нейкіх сто метраў прайсці з вядром вады будзе няпроста, асабліва пажылому чалавеку. Але ўсё ж як ні круці, праблема гэтая не сусветнага і нават не раённага маштабу, вырашыць яе можна прама на месцы. Родныя, якія прыязджаюць праведаць, суседзі, якія заўсёды побач, старэйшына вёскі, работнікі мясцовага прадпрыемства, сельвыканкам — пры такой колькасці людзей і ведамстваў знойдзецца каму і сцежку расчысціць, і вядро прынесці.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Дзе вада павінна быць, там яна і ёсць ”

  1. сельчанин , 20 декабря 2014 , 14:51

    Серега Абрамович живет скорее всего в городе.Вода из под крана в квартире.На примере этих стариков ясно почему молодежь уехала в города.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене