Ільновытворчасць: кругласутачная праца, рост аб’ёмаў вытворчасці і стары груз фінансавых праблем

23 декабря 2014 13:43

Пасля заканчэння палявых работ механізатары Коханаўскага льнозавода з пачатку снежня перайшлі на ўчастак перапрацоўкі трасты. Працуе цэх у тры змены, аб’ём выпуску валакна пачаў расці. Але пакуль што застаецца і вялікі груз праблем, якія абцяжарваюць дзейнасць прадпрыемства і стрымліваюць яго развіццё. На розных узроўнях вядуцца нават размовы аб магчымасці далучэння завода да Аршанскага льнокамбіната (пакуль што толькі размовы, канкрэтнага, адназначнага адказу — так або не, калі і на якіх умовах — нам ніхто даць не змог).

На мінулым тыдні мы папрасілі дырэктара завода Рудзянка М. У. ахарактарызаваць у агульных рысах становішча прадпрыемства. Пасля гутаркі з Мікалаем Уладзіміравічам склалася ўражанне, што завод меў бы рэальныя магчымасці для паспяховай дзейнасці і развіцця, калі б не хвост старых праблем, якія, дарэчы, узніклі не па яго віне. Так, на сённяшні дзень завод, выплаціўшы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва мінулагоднія даўгі, вымушаны пагашаць дзесяцігадовую запазычанасць былога Талачынскага льнозавода. Застаецца і праблема вяртання даўгоў заводу дэбіторамі.

— Працуем, працуем, ну, здаецца, будзе вынік — а пасля разлічымся з усімі (з фондам, за электрычнасць і гэтак далей) і не ведаем, як зарплату закрыць… — расказаў Мікалай Уладзіміравіч. — Атрымліваецца такая парадаксальная сітуацыя, што чым больш зарабляем, тым больш аддаём і самі па-ранейшаму нічога не маем. Здаецца, калі б нам далі нейкую перадышку, мы сталі б на ногі. Хаця, з другога боку, я разумею становішча людзей, якія працавалі на Талачынскім ільнозаводзе і якім цяпер трэба атрымліваць пенсію, а няма з чаго. Хіба яны ў гэтым вінаватыя? І цяпер ад нашых плацяжоў залежыць іх дабрабыт.

Яшчэ не адышлі ў нябыт, не забываюцца часы, калі коханаўскі завод быў у ліку лідараў ільновытворчай галіны вобласці і займаў перадавыя пазіцыі. Згубны ўплыў незалежных ад яго акалічнасцей (штогадовыя неабгрунтавана вялікія заданні па вытворчасці трасты, дэбіторская запазычанасць і інш.) зрабілі сваю справу: праблемы нараслі, як снежны ком, і вымусілі прадпрыемства змагацца за выжыванне, а не за развіццё і росквіт. Тым не менш былы патэнцыял адчуваецца і сёння: машынны двор поўны разнастайнай тэхнікі, а ў цэху, нягледзячы на ўстарэласць матэрыяльна-тэхнічнай базы, дзякуючы старанням людзей ідзе бесперапынны вытворчы працэс. Відавочна, што з гэтым патэнцыялам прадпрыемства магло б працаваць і забяспечваць сябе, ды толькі праблемы, якія назбіраліся за шмат гадоў, пакуль што пераважаюць над магчымасцямі эфектыўнай гаспадарчай дзейнасці, і гэты дысбаланс не дае калектыву ўпэўнена крочыць у будучыню.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Ільновытворчасць: кругласутачная праца, рост аб’ёмаў вытворчасці і стары груз фінансавых праблем ”

  1. сельчанин , 23 декабря 2014 , 14:25

    Такая экономическая ситуация практически везде. Что в провинции, что в крупных городах. Простой народ горбатит только, чтобы свести концы с концами. Тов. Абрамович, почему нет в статье о зарплате работников льнозавода?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене