У Талачыне ўкраінцы асвоіліся лёгка. А ці надоўга — залежыць ужо не ад іх

29 декабря 2014 11:11

Міхаіл Валошын родам з Луганскай вобласці. Яго родны горад Стаханаў — з ліку тых населеных пунктаў, якія ў сувязі з баявымі дзеяннямі апынуліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, а да таго ж у любы момант могуць стаць месцам узброенага супрацьстаяння, і таму Міхаіл разам з сям’ёй выехаў у Беларусь. Пасяліліся і ўладкаваліся на працу пакуль што ў Талачыне.

— У нас тут ёсць знаёмыя, сябры маёй цешчы яшчэ з савецкіх часоў. Мы звяза-ліся з імі па скайпе, усё абмеркавалі, дамовіліся аб пераездзе, — расказвае наш субяседнік. — Першы час жылі ў іх, пасля знялі кватэру. Дабіраліся на аўтобусе ад Стаханава да Масквы, пасля з Масквы да Талачына па чыгунцы. Узялі з сабою, зразумела, самае неабходнае, у Стаханаве за нашым жыллём прыглядваюць родныя, там засталіся дзве мае сястры, якія не маглі пераехаць па фінансавых прычынах, і цесць з цешчаю. Яны пенсіянеры, ім і ехаць было б цяжэй, і тут уладкавацца. Мы з жонкаю працу знайшлі, а пажылым людзям што рабіць?

Працуе Міхаіл майстрам па рамонце абутку ў КБА (гэтым жа займаўся і на радзіме), жонка — аператарам на элеватары. Старэйшы сын (14 гадоў) ходзіць у школу, малодшы, 4-гадовы, наведвае дзіцячы сад. З роднымі сям’я рэгулярна звязваецца па скайпе.

— Калі ўсё ў нас стабілізуецца, вернемся дадому, — дзеліцца Міхаіл сваімі планамі і жаданнямі, — а калі зацягнецца надоўга, то давядзецца і ў Беларусі асвойвацца больш грунтоўна. Магчыма, у які-небудзь буйнейшы горад пераязджаць у пошуку большых заробкаў. Канечне, спа-дзяёмся на лепшае, хочацца вярнуцца…

У Беларусі, з удзячнасцю паведаміў Міхаіл, сустрэлі іх добра, аднесліся ўважліва і з разуменнем, адаптавацца да новага месца было няцяжка:

— Клімат тут падобны да нашага, толькі больш вільготны і з-за гэтага, напэўна, больш адчуваецца холад. Цэны ў крамах практычна тыя самыя, толькі, здаецца, больш высокія на свініну і курыныя вырабы. І яшчэ нам пакуль што непрывычна арыентавацца ў грашах: усе сумы пераводзім у долары, а долары ў грыўны, каб атрымаць больш яскравае ўяўленне аб кошце тавараў.

Добра, што асвоіцца на новым месцы гэтай сям’і ўдалося без асаблівых цяжкасцей. Дапамаглі сябры, дапамаглі і самі сабе — тым, што ўмеюць і хочуць працаваць, такіх людзей усюды прымуць ахвотна. Наколькі ж яны ў нас затрымаюцца, пакажа час, гэта ўжо залежыць не ад іх.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ У Талачыне ўкраінцы асвоіліся лёгка. А ці надоўга — залежыць ужо не ад іх ”

  1. Якуб Лойка , 2 января 2015 , 0:27

    хай Бог беражэ гэтых добрых людзей. Міра і дабрабыту нашым братам украінцам!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 4.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене