“Ёлка-фэст 2014”: сабраліся разам на свята

30 декабря 2014 14:08

26 снежня жыхары Талачына сталі сведкамі шэсця Дзядоў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў. Яны прадстаўлялі 25 устаноў культуры, адукацыі, прадпрыемстваў раёна і прайшлі па галоўнай вуліцы горада ад аўтастанцыі да навагодняй ёлкі.

Напярэдадні ўрачыстасці Дзяды Марозы пастараліся — на двары стаяла сонечнае зацішнае надвор’е. Праўда, невялікі марозік крыху пашчыпваў насы і шчокі і дзятвы, і дарослых. Як-ніяк, зіма ў самым разгары, да Новага года заставаліся лічаныя дні. Таму і настрой у людзей, асабліва ў дзетвары, быў радасны. Спрыяў гэтаму і продаж святочных сувеніраў і цацак, шарыкаў і прысмакаў.

Каля сотні казачных  асоб  пацвердзілі сваю гатоўнасць зрабіць калядныя і навагоднія святы вясёлымі і незабыўнымі для дзяцей. З якім натхненнем   танцавалі яны, прыцягваючы ў карагод дзяцей і дарослых! Коханаўскія “Балаболы” падрыхтавалі навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне. Маленькія гледачы шчыра перажывалі за Снягурку, якая шукала сваё шчасце і ў сваіх прыгодах  сустракалася з рознымі персанажамі, у ліку якіх была і Каза — сімвал 2015 года.

Майстар-клас паказалі Дзяды Марозы і Снягуркі з ДБУ-63, Варанцэвіцкага і Звяняцкага СДК. Цікавыя загадкі загадвалі Бабы-Ёшкі з Аболецкага Дома фальклору. На працягу амаль дзвюх гадзін гучалі песні, віхурыліся танцы, праводзіліся конкурсы. І, канешне, не абышлося без навагодніх пачастункаў іх удзельнікаў. Для самых маленькіх, двух-трохгадовых хлопчыкаў і дзяўчынак, гэта быў першы крок у цудоўны свет мастацкай самадзейнасці. І яны яго зрабілі ўпэўнена.

Арганізатары свята — аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама,  Талачынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці — падвялі вынікі мерапрыемства. Лепшымі   прызнаны Дзяды Марозы і Снягуркі з Коханаўскага пасялковага Дома культуры, Варанцэвіцкага сельскага Дома культуры і ДБУ-63. Прыз у намінацыі “Лепшае выкананне флэшмоба” атрымаў калектыў Райцаў-скага сельскага Дома культуры. Свае сімпатыі гледачы разам з прызам аддалі Дзеду Марозу і Снягурцы са Звяняцкага сельскага Дома культуры.

Марыя ХМЯЛЮК.

Программа новогодних мероприятий

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене