Сяргей Ягораў: Перад раёнам стаіць шмат актуальных, складаных, але галоўнае – выканальных задач

29 января 2015 12:08

28 студзеня на пазачарговай X сесіі раённага Савета дэпутатаў XXVII склікання на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта зацверджаны Ягораў Сяргей Валер’евіч. У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Шарснёў Мікалай Мікалаевіч і намеснік старшыні аблвыканкама Мацкевіч Алег Сяргеевіч.

Прадстаўляючы новую кандыдатуру прысутным, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Севярын Уладзімір Мікалаевіч у прыватнасці паведаміў:

– У сувязі са станам здароўя Аляксей Сілівестравіч Гарнак неаднаразова падаваў заявы аб вызваленні ад займаемай пасады, і па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь яго просьба старшынёю аблвыканкама задаволена. Пасля ўважлівага вывучэння прафесійных і дзелавых якасцей шэрагу кіраўнікоў, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў вобласці, на ваш разгляд выносіцца кандыдатура Ягорава Сяргея Валер’евіча. Нарадзіўся ў 1978 годзе ў гарадскім пасёлку Лёзна. У 2001 годзе закончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. З 2001 па 2004 год працаваў галоўным ветэрынарным урачом калгаса “Савецкая Беларусь” Лёзненскага раёна. З 2005 па 2006 год займаў пасаду ветэрынарнага ўрача-тэрапеўта Лёзненскай райветстанцыі. У 2006 годзе ўзначаліў СВК “Новая дуброва”. У ліпені 2012 года прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лёзненскага райвыканкама. Закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце, атрымаў спецыяльнасць кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу. За час працы ў сістэме аграпрамысловага комплексу зарэкамендаваў сябе граматным спецыялістам, прынцыповым і патрабавальным кіраўніком, умелым арганізатарам. Падчас яго працы ў Лёзненскім раёне вялікая ўвага ўдзялялася ўдасканаленню арганізацыі працы ў сельскай гаспадарцы, увядзенню ў вытворчасць новых дасягненняў навукі, перадавога вопыту вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці. Пад яго кіраўніцтвам у гаспадарках раёна актывізавалася работа па навядзенні парадку на зямлі, выкарыстанні перадавых тэхналогій, новай тэхнікі.

Далей да дэпутатаў звярнуўся сам Сяргей Валер’евіч.

– Я ў поўнай меры ўсведамляю тую адказнасць, якая ўскладаецца на мяне як кіраўніка раёна, – адзначыў ён. – Вывучаючы матэрыялы аб Талачынскім раёне, аб яго гісторыі, аб выніках працы яго людзей, я бачу, што ёсць перспектыва развіцця, ёсць патэнцыял, які трэба задзейнічаць. Я лічу, што актыў раёна, які знаходзіцца сёння ў гэтай зале, здольны зрабіць усё для таго, каб у далейшым развівалася сельская гаспадарка, каб эфектыўна працавала прамысловасць, каб нарошчваць экспартны патэнцыял раёна. А ён вялікі. Ёсць сродкі вытворчасці, ёсць кадры, якія могуць і павінны ў гэтай сітуацыі працаваць і паказаць максімум, праявіць увесь свой прафесіяналізм для таго, каб дасягнуць максімальных эканамічных вынікаў.

Пасля таго, як дэпутаты прагаласавалі за зацвярджэнне прапанаванай кандыдатуры на пасадзе старшыні райвыканкама, выступіў кіраўнік вобласці. Мікалай Мікалаевіч падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі ў раёне, прааналізаваў некаторыя праблемы раёна ў кантэксце вобласці  і праблемы вобласці ў параўнанні з іншымі абласцямі краіны, вызначыў асноўныя напрамкі, па якіх, на яго думку, неабходна будзе працаваць раёну ў бліжэйшы час:

– У Талачынскім раёне сельскагаспадарчы напрамак сёння прасеў поўнасцю, і некалькі прамысловых прадпрыемстваў па сутнасці перакрываюць валавую вытворчасць. Ураджайнасць сёння мы атрымліваем меншую, чым дваццаць гадоў таму. З дваццаць першага стагоддзя, у якім тэхналогіі пайшлі далёка наперад, мы вярнуліся ў дваццатае. Выхад кармавых адзінак з гектара сельгасугоддзяў у нас у цэлым па вобласці не дасягнуў узроўню Гродзенскай вобласці за 1990 год. У дзевяностым годзе мы выходзілі на мільённае пагалоўе, а сёння яно ў нас крыху большае за 500000. Кароў мы мелі 280000, а сёння 204000. А вось Гродзенская і Брэсцкая вобласці за гэты час пагалоўе павялічылі. І як вынік Брэсцкая вобласць сёння доіць 3700 тон малака ў дзень, а мы 1700. Таму я нацэльваю вашу ініцыятыву на тое, каб у Талачынскім раённе атрымаць як мінімум у два разы больш сельгаспрадукцыі. Памножце ўсе свае паказчыкі на два – і ўбачыце, што гэта дасягальныя лічбы.

Таксама Мікалай Мікалаевіч акцэнтаваў увагу на неабходнасці прыцягнення ў раён інвестыцый, гэтаму спрыяюць і выгаднае геаграфічнае становішча, добрая лагістыка. Зарыентаваў кіраўнік вобласці і на развіццё малога і сярэдняга бізнесу:

– Трэба працаваць так, каб мы прасілі людзей і стваралі ім умовы для развіцця. Не яны за намі павінны хадзіць, парогі аббіваць, каб адвод зямлі зрабіць, каб якую-небудзь трубу падцягнуць, каб дарога побач прайшла. Мы павінны працаваць, гэта наш чалавек, гэта наша будучыня. Ён сабе плаціць зарплату, сваім работнікам і ў бюджэт падаткі.

Відавочна, што задач перад новым кіраўніком раёна, а ўцэлым і перад усімі намі, яго жыхарамі, стаіць шмат. Усе яны актуальныя, складаныя але, мяркуючы па тых аргументах, якія ўпэўнена і пераканаўча гучалі з трыбуны сесіі, выканальныя.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: Мікалай Шарснёў уручае Сяргею Ягораву пасведчанне старшыні райвыканкама.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Сяргей Ягораў: Перад раёнам стаіць шмат актуальных, складаных, але галоўнае – выканальных задач ”

  1. рая , 14 марта 2015 , 16:56

    Мне это фото напоминает кадр из американского фильма “День сурка”. За последние лет 10-15 таких фото было не менее 5 (а может и больше?). Меняется только человек в кадре, а все вокруг остается таким же. Да, работа председателя райисполкома не из легких, но и силой туда никто не гонит. Я отлично помню те времена, когда наш район был один из самых передовых и по льну, и по потребительской кооперации, а земли у нас – одни из самых плодородных в области. И не верю, что у нас люди не хотят работать. Так в чем же дело? Почему, чтобы дойти до работы, надо одевать не модные сапожки, а резиновые, почему, чтобы купить что- то подешевле – надо ехать в евроопт в Оршу или Круглое, почему, что бы что построить – надо приглашать строителей из других районов. Кто бы ответил…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +3 (from 3 votes)
  2. сельчанин , 3 февраля 2015 , 6:25

    ПОЛЬША реформировало свое сельское хозяйство и обеспечило себя продуктами по ценам ниже чем у нас.А у нас двадцать лет закачивают огромные деньги в АПК а цены только растут.Реформы у нас реально не проводились.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. сельчанин , 29 января 2015 , 12:25

    Технология.Материалы.Культура производства.Оборудование.Вот в чем проблема.Качество продукции есть строгое соблюдение технологической дисциплины на всех этапах производства.Надо деньги.А денег у пана атамана нет.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене