Што рабіць, калі сапсаваўся гадзіннік? Варыянтаў зусім няшмат

30 января 2015 16:40

Тэлефанаванне ў рэдакцыю: “Не падкажаце, дзе можна ў Талачыне адрамантаваць наручны гадзіннік? Новы купляць за дзвесце тысяч для мяне дорага, ехаць шукаць майстэрню па іншых гарадах таксама не зусім прымальны варыянт. Не ведаю, што рабіць”.

Распытаўшы пару чалавек, у тым ліку і ў аддзеле эканомікі райвыканкама, я прыйшоў да высновы, што афіцыйна такога роду паслугі ў нашым горадзе ніхто не аказвае. А значыць, як ні сумна, але выбар у грамадзянкі, якая звярнулася з такім пытаннем, невялікі: або набыццё новага гадзінніка, або паездка ў іншы горад (напрыклад, на запыт “Ремонт часов в Орше” “Яндэкс” выдаў тэлефоны адразу двух індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца гэтаю справаю). Або, магчыма, пашчасціць знайсці якога-небудзь былога гадзіннікавага майстра ці проста майстра на ўсе рукі і дамовіцца аб рамонце.

У красавіку мінулага года ў “Беларускай ваеннай газеце” быў надрукаваны артыкул пра аднаго майстра па рамонце гадзіннікаў з Магілёўшчыны. Герой публікацыі між іншым дзеліцца і такім назіраннем: “Раней, акрамя майго бацькі, у адным толькі Краснаполлі былі тры майстры, і мы ледзь спраўляліся. А цяпер я працую адзін на некалькі раёнаў Магілёўскай вобласці. Кожны дзень — у іншым горадзе, дзе мяне чакаюць і за тыдзень збіраюць заказы. А па нядзелях даводзіцца абслугоўваць насельніцтва яшчэ і ў расійскім горадзе Красная Гара”.

Такая сітуацыя зусім заканамерная. Раней у кожнага чалавека быў гадзіннік, а па меры распаўсюджвання мабільных тэлефонаў многія адмовіліся ад гэтай рэчы, таму знізіўся і попыт на яе рамонт.

Што да набыцця новага гадзінніка ў Талачыне, то за дзвесце тысяч, як гаварыла наша чытачка, яго наўрад ці знойдзеш. 26 студзеня я вывучыў вітрыну з гадзіннікамі ў краме каля Дома культуры. Самы танны жаночы гадзіннік каштаваў крыху больш за 280 тысяч, быў і таннейшы, але нейкі дзіцячы, з малюнкам на цыферблаце. У павільёне кветак і падарункаў на рынку каля першай школы былі гадзіннікі і за 140, і нават за 90 тысяч, але купляць падобны тавар я б не стаў: за ўсё жыццё набыў тры танныя гадзіннікі на базары і ў кіёсках — і хапала іх ненадоўга.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 2 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Што рабіць, калі сапсаваўся гадзіннік? Варыянтаў зусім няшмат ”

  1. аматар пладова-ягаднага , 31 января 2015 , 8:17

    каму зараз патрэбны той гадзіннік калі ў кожнага есць мабільнік?! Толькі цемрашалам))

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене