Паставіць кропку ў бясконцых судах і разбіральніцтвах дапаможа камітэт судовых экспертыз

3 февраля 2015 13:09

На асабісты прыём да начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Юрыя Шчацько 23 студзеня прыйшлі два чалавекі. Праўда, аказалася, што пытанні, з якімі звярнуліся грамадзяне, не адносяцца да кампетэнцыі камітэта.

Камітэт судовых экспертыз займаецца правядзеннем разнастайных экспертных даследаванняў (тэхнічнага, а не юрыдычнага характару) у ходзе расследавання злачынстваў, а таксама аказвае паслугі насельніцтву на платнай аснове. Спектр паслуг даволі шырокі, налічвае, як паведаміў Юрый Анатольевіч, больш за сорак відаў даследаванняў. Сярод іх, напрыклад, экспертыза нумара кузава аўтамабіля, экспертыза фотаздымкаў з мэтаю высвятлення, адна і тая ж асоба знаходзіцца на іх ці розныя людзі, генетычная экспертыза з мэтаю высвятлення, з’яўляюцца людзі роднымі ці не, і шмат іншых.

— Часам некаторыя людзі доўга ходзяць па інстанцыях, судзяцца і ніяк не могуць даказаць сваю правату ў якой-небудзь канфліктнай сітуацыі: суседзі зверху залілі кватэру, ёсць падазрэнне, што на працы няправільна налічылі зарплату, узнікла спрэчка ў сувязі з вызначэннем мяжы зямельнага ўчастка… Пералічваць можна доўга, сітуацыі бываюць самыя разнастайныя. І ў некаторых з іх можна было б проста звярнуцца да нас, заплаціць за паслугу і атрымаць наша заключэнне, якое пакладзе канец усім разбіральніцтвам, — расказаў Юрый Шчацько.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

VI Всебелорусское народное собрание

Проект программы социально-экономического развития Республики Беларусь

Сбор предложений по изменению Конституции

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Февраль 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram