Хто хоча зарабіць грошы, той іх заробіць

6 февраля 2015 14:47

Нядаўна абраная старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Пільшчыкава працягвае знаёмства з працоўнымі калектывамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. На гэты раз мы завіталі на ферму Аўхуты ААТ “Слаўнае”.

Па-гаспадарску прыбраная тэрыторыя, усюды чысціня і парадак. Жывёлу толькі што загналі ў стойла пасля прагулкі. Без працы ніхто не сядзіць. На кані падвезлі мяшкі з камбікормам і сухім малаком для цялятак. Хто  падмятае ўваход   у памяшканне фермы, хто выцірае падлогу, вы-кладзеную пліткай… Вось-вось пачнуць даіць кароў. А пакуль што некалькі чалавек адарваліся ад работы, каб пагаварыць з намі.

Першай нас сустрэла падменны аператар машыннага даення з дваццацігадовым стажам Таццяна Дудкевіч. Ужо год як на пенсіі, але працягвае рабіць. На гэтай жа ферме працуе слесарам і яе сын Вячаслаў Андраханаў. Як прызналася Таццяна, яна за гады работы можа падмяніць многіх, нават слесара. Раней працавала ў Серкавіцах, у Друцку.

— Як пераставалі добра плаціць, я шукала  работу там, дзе можна зарабіць. Бо трэба было гадаваць траіх дзяцей. Работы не баюся. Вось і зараз меней пяці мільёнаў не зарабляю. Я вам скажу — той, хто працуе, той і зарабляе, — адзначыла жанчына.

Загадчыца фермы Наталля Леўчанка таксама нядаўна выйшла на заслужаны адпачынак. Але дзесьці год таму дырэктар Міхаіл Снапкоў прапанаваў узначаліць  калектыў з 17 чалавек. Не адмовілася і не шкадуе аб гэтым. Сама з Аўхутаў,  людзей ведае.

— Некаму ж трэба рабіць і ў сельскай гаспадарцы. Дарэчы, мой дзед, Фядос Нічыпаравіч Андрэеў, быў тут падчас калектывізацыі першым старшынёй калгаса. Я шэсць гадоў таму вярнулася на радзіму з Украіны. Не паверыце, як пабачыла Оршу, дык слёзы на вочы навярнуліся. Праязджаючы праз Украіну, яшчэ тады бачыла  запусценне на зямлі,  зруйнаваныя фермы. Парадавалася, што ў нас і палі дагледжаныя, і фермы  пабеленыя… Рада, што апынулася на радзіме. Калі ёсць з чым параўнаць, то пачынаеш цаніць тое, што маеш. Усё добрае залежыць ад нас, ад адносін да сваіх абавязкаў.  Так, на сяле рабіць цяжка. Але ж калі мы самі развалім гаспадарку, то куды хто пойдзе рабіць? — задала пытанне Наталля.

Ва ўтульным пакойчыку цёпла. Жывёлаводы ўважліва слухаюць Наталлю Мікалаеўну. Яе падтрымвае  даглядчык цялят Юрый Поцій, які таксама пабачыў свет і ёсць з чым параўнаць. Пры размове   людзі прызналіся, што  бываюць у калектыве і парушэнні працоўнай дысцыпліны. На каго наракаць, што некаторыя не могуць своечасова выкарыстаць свой выхадны дзень, на тых, хто дазваляе сабе, атрымаўшы зарплату, расслабіцца?  Трэба адзначыць, што ніхто з прысутных ні на што не скардзіўся. Наадварот, адзначылі рэгулярнасць   выплаты заробку, яго памер залежыць ад кожнага работніка.

Наталля Леўчанка, па ўсім відаць, нераўнадушны да работы чалавек, з цеплынёй адазвалася аб усіх сваіх калегах, якія ў большасці  шмат год працуюць на адным месцы. Адзначыла працу аператараў машыннага даення Алены Юшчанкі, Люд-мілы Жыткевіч, Валянціны Чычык, якія робяць даўно, па 10 — 20 гадоў. Самая маладая — Кацярына Кляшчонак. Ёй усяго 19 гадоў, але стараецца працаваць як найлепш, вучыцца ў вопытных работніц. Побач з Аленай Юшчанкай працуе даглядчыкам цялят яе муж Анатоль і дзённым даглядчыкам жывёлы сын Аляксандр. Таццяна Процька летам дастаўляла абеды на поле, а цяпер робіць на ферме дзённым даглядчыкам жывёлы.

Дойны статак, маленькія цяляткі, цяляты на дарошчванні, усе 485 галоў, заўсёды дагледжаныя  дзякуючы дружнаму калектыву работнікаў.  Як і ў кожным калектыве, ёсць тут і свае здабыткі, і  праблемы. Але  вытворчыя з іх вырашаюцца аператыўна перш за ўсё пры дапамозе адміністрацыі і спецыялістаў гаспадаркі.

Створаны ўмовы для працы і адпачынку. Працуе душавая кабіна, якой з задавальненнем карыстаюцца жывёлаводы. Тут заведзена, што кожны работнік прыбірае за сабой рабочае месца. Рэгулярна праводзяцца санітарныя дні, якія аплачваюцца. Надой малака дасягнуў 9 літраў на карову, але чакаецца і большы. Многа кароў у запуску, хутка наступіць масавы іх расцёл.

— У калектыве ёсць розныя людзі, з рознымі поглядамі на жыццё. Але з усімі   трэба працаваць, часцей сустракацца і гаварыць з імі і ні ў якім разе не быць абыякавымі да іх спраў і жыцця. Людзі адгукаюцца на добрае слова і паважлівыя адносіны да іх. Перажываюць за свае  асобныя ўчынкі і стараюцца працаваць лепш, — так выразіла свой погляд на адносіны з людзьмі  загадчыца фермы.

Развітваліся мы з жывёлаводамі з узаемнымі добрымі пажаданнямі ў жыцці і ў працы. Спадзяёмся і на далейшыя будучыя сустрэчы з людзьмі, якія працуюць у нялёгкіх умовах, на якіх трымаецца сельская гаспадарка.

Марыя ХМЯЛЮК.

НА ЗДЫМКУ: злева направа Н. Леўчанка, Т. Дудкевіч, А. Юшчанка, К. Кляшчонак, Л. Жыткевіч, В. Чычык, Ю. Поцій.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Хто хоча зарабіць грошы, той іх заробіць ”

  1. сельчанин , 9 февраля 2015 , 11:41

    Новая Зеландия.Поголовье крупного рогатого скота 8 млн. 600 тыс. из них 4 млн. 200 тыс. молочное стадо.Сельскохозяйственная отрасль уникальна для развитых стран.Основной ее особенностью является отсутствие ДОТАЦИЙ со стороны государства фермерским хозяйствам.Нет как у нас огромного аппарата чиновников.ЖИВУТ ЖЕ ЛЮДИ.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене