Чалавек года: маленькімі, але ўпэўненымі крокамі — да вялікіх вынікаў і перспектыў

14 февраля 2015 11:23

Рашаючы эканамічныя праблемы і шукаючы шляхоў павышэння эфектыўнасці вытворчасці, хтосьці робіць стаўку на які-небудзь кардынальны крок накшталт аб’яднання гаспадарак, хтосьці спадзяецца на шэфскую, спонсарскую ці іншага кшталту дапамогу звонку, хтосьці пускае ўсё на самацёк і плыве па цячэнні. Дырэктар ААТ “Каралькі” Галіна Котава, прыняўшы ў 2011 годзе гаспадарку, выбрала іншы стыль дзеянняў — захаванне былых пазіцый і пастаянны, няхай сабе і павольны, адразу незаўважны, але цярплівы, мэтанакіраваны рух наперад, з упэўненасцю ў будучых станоўчых выніках сваёй працы.

— Шмат чаго мы пабудавалі за тры гады, і ўсё за свае сродкі, гаспадарчым спосабам, ні перад кім у даўгу не засталіся, — расказвае Галіна Анатольеўна, азіраючы пройдзены за гэты час шлях. — Атрымаем выручку — шыфер купім, у наступным месяцы зноў атрымаем — цэмент набудзем, і так паступова, паціху збяром усё, што патрэбна, і ўзвядзём новы аб’ект (у нас добрая будаўнічая брыгада). У выніку на сённяшні дзень маем новую сушылку, вагавую гаспадарку, дзве новыя фермы, новы арачнік, тэхніку купілі, розныя вытворчыя і бытавыя памяшканні абуладкавалі, і шмат чаго яшчэ можна назваць — а пачыналася ўсе як бы і незаўважна, з дробязей, з доўгатэрміновых планаў.

На сённяшні дзень ААТ “Каралькі” знаходзіцца ў верхніх радках раённай зводкі па малаку. Сведчаннем паспяховай дзейнасці з’яўляецца і той факт, што ў мінулым годзе “Каралькам” удалося атрымаць крэдыт для набыцця трох новых трактароў. Як прызнанне дасягненняў сельгаспрадпрыемства трэба разглядаць і яго супрацоўніцтва з Навукова-практычным цэнтрам Акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі: “Каралькі” сталі адною з вытворчых пляцовак для практычнага прымянення навуковых распрацовак.

Дарэчы, поспехі прадпрыемства выражаюцца не толькі ў такіх глабальных маштабах, на высокім узроўні, адчуваюць іх і радавыя работнікі. Так, у хуткім часе пасля таго, як “Каралькі” ўзначаліла Галіна Анатольеўна, гаспадарка разлічылася з даўгамі перад фондам сацыяльнай абароны і з таго часу не дапускае запазычанасці.

Зарплаты ў 4-5 мільёнаў (максімальныя ў цяперашні, зімовы перыяд), здаецца, не звышнатуральныя, але ў параўнанні з некаторымі іншымі сельгаспрадпрыемствамі раёна ў 2 разы большыя, так што работнікам жывёлагадоўчай галіны тут ёсць за што трымацца, ёсць да чаго імкнуцца, развіваючы сваю гаспадарку, памнажаючы яе дасягненні і, як вынік, умацоўваючы свой асабісты дабрабыт.

Як жа ўдаецца калектыву захоўваць дасягнутыя пазіцыі і рухацца па шляху да новых?

— Галоўнае — арганізацыя працы, — аналізуе Галіна Анатольеўна свой вопыт. — У шэсць гадзін пачынаем карміць жывёлу, у дзесяць ужо выганяем на прагулку. Вялікае значэнне тут мае, несумненна, механізацыя. Раней, калі кармы раздаваліся ўручную, толькі гадзін у адзінаццаць атрымлівалася пакарміць, а ўжо ў дванаццаць трэба даіць — дык якое ж тут малако будзе? І, канечне ж, дысцыпліна павінна быць. Кожную праблему, кожны выпадак зніжэння паказчыкаў (аб’ём надояў, якасць малака і г. д.) аналізуем, часам даводзіцца прымяняць спагнанні ў адносінах да вінаватых. Калі, напрыклад, прыйшла падменная даярка і атрымала на 60 літраў малака менш, а пасля вярнулася асноўная і за пару дзён выйшла на ранейшыя паказчыкі, то відавочна, што прычына зніжэння — у безадказнасці, неахайнасці, абыякавасці: недагледзела, недадаіла, не памыла, да мастыту давяла… Яшчэ ў нас моцная зоаветслужба, дзякуючы ёй статак здаровы і пастаянна павялічваецца. Дарэчы, нядаўна мы пачалі гадоўлю быкоў, хутка ўжо будзем здаваць некалькі галоў, і гэта — таксама нашы грошы, крыніца даходаў.

Расповед аб сваім прадпрыемстве, яго людзях і матэрыяльнай базе Галіна Анатольеўна вядзе няспешна, разважліва, простымі, але шчырымі словамі, з добраю ўсмешкаю і, адчуваецца, з вялікаю любоўю, нібыта пра сваё асабістае, дарагое сэрцу. Хаця так яно, напэўна, і ёсць: нарадзіўшыся ў сялянскай сям’і, прысвяціўшы сельскай гаспадарцы ўсё сваё папярэдняе працоўнае жыццё (пачынала ў “Рэканструктары” ў 80-м годзе), яна не можа проста выконваць службовыя абавязкі, а ўкладвае ў працу ўсю душу.

— Вельмі прыемна, калі тваю працу заўважаюць і высока ацэньваюць, — гаворыць Галіна Анатольеўна з нагоды прысваення ёй звання “Чалавек года Віцебшчыны”. — З вялікім задавальненнем я прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджвання лаўрэатаў. Атмасфера мерапрыемства незабыўная, уявіце сабе, з усёй вобласці з’ехаліся перадавыя людзі, якія дабіліся ў сваёй прафесійнай сферы найбольш адметных вынікаў. Знаходзячыся сярод іх, размаўляючы з імі, адчуваеш уздым, зараджаешся аптымізмам і жаданнем працаваць і працаваць далей.

Сяргей АБРАМОВIЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

VI Всебелорусское народное собрание

Проект программы социально-экономического развития Республики Беларусь

Сбор предложений по изменению Конституции

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Февраль 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram