Калі і як слухаць раённае радыё?

19 февраля 2015 13:29

У сувязі з пераходам раённага радыё з праваднога вяшчання на эфірнае многія слухачы сутыкнуліся з рознага кшталту цяжкасцямі: адсутнасць радыёпрыёмніка, дрэнны прыём, няведанне часу выхаду ў эфір.

Раённае радыё выходзіць у пятніцу з 6.25 да 6.40 і ў панядзелак у той самы час. Трансляцыя ажыццяўляецца ў дыяпазоне ультракароткіх хваляў на частаце 67,85 мегагерца з перадатчыка, які размешчаны ў населеным пункце Абухава Аршанскага раёна.

Апошнім часам некалькі грамадзян паведамілі рэдакцыі аб тым, што не могуць злавіць раённае радыё, замест яго гучыць Першы нацыянальны канал. Ад рэдакцыі, канечне, якасць вяшчання не залежыць, але мы паспрабавалі разабрацца ў праблеме. Пракансультаваліся з некаторымі спецыялістамі (у тым ліку і з тымі, якія займаюцца выпускам нашага радыё ў эфір), абмеркавалі сітуацыю з людзьмі, якія маюць рознага тыпу радыёпрыёмнікі, на працягу некалькіх дзён лавілі раённае радыё з розных кропак горада. На сённяшні дзень пакуль што толькі адзін чалавек з ліку тых, хто прыняў удзел у нашым расследаванні, змог пачуць (у раёне ПМС) радыё, і то ў дрэннай якасці гучання.

Зрабіць адназначныя высновы аб прычынах дрэннага прыёму і аб шляхах пераадолення гэтай праблемы мы пакуль што не можам, будзем працягваць яе вывучэнне. Вядома, што ў іншых раёнах у працэсе пераходу на эфірнае вяшчанне ўзніклі аналагічныя цяжкасці. Будзем удзячны, калі грамадзяне з розных населеных пунктаў раёна падзеляцца з намі інфармацыяй аб якасці прыёму раённага радыё (пры гэтым пажадана назваць і марку радыёпрыёмніка, некаторыя яго тэхнічныя характарыстыкі) па тэлефоне 2-12-51 (ці па любым іншым з просьбаю перадаць інфармацыю рэдактару радыё), або пакінуўшы каментарый на сайце.

Дарэчы, усе перадачы раённага радыё выкладваюцца на сайце газеты і захоўваюцца там, так што пры жаданні іх можна паслухаць у любы час. Хаця, канечне, чытачам газеты і наведвальнікам сайта гэта наўрад ці патрэбна, таму што звесткі, якая агучваюцца на радыё, звычайна змяшчаюцца на старонках газеты і сайта, толькі, зразумела, у розны час і ў адаптаваным для радыёэфіру выглядзе.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене