Масленіца: бліны, пацалункі і святочны настрой (+фота)

23 февраля 2015 16:56

Здаўна павялося, што на сёмы дзень масленічнага тыдня  людзі шумна і весела  развітваюцца з Гаспадыняй Масленіцай. У гэты дзень не   скупіліся на пачастункі, падарункі. Нездарма гаворыцца, “масленіца аб’ядуха, грошай прыбяруха”.

Суботняя раніца выдалася, як на дзіва, сонечнай і цёплай. Зранку ў цэнтры Талачына разгарнулі свае палаткі гандляры. Сярод іх былі госці з Оршы, Мінска, якія ўпершыню завіталі да нас.  Яны прапаноўвалі ўдзельнікам свята  не толькі дзіцячыя цацкі, сувеніры, але і прысмакі, нават чыпсы, якія тут жа прыгатоўваліся на месцы. А вось рамеснікі Віталь Лебедзеў з сястрой  Вольгай ужо некалькі разоў прыязджаюць да нас з Віцебска з цудоўнымі вырабамі з лазы, дрэва, футра, іншых матэрыялаў.

— Нас запрашалі таксама і сенненцы, але мы вырашылі прыехаць у Талачын. Нам падабаюцца вашы людзі. Мы таксама ў захапленні ад майстроў з Дома рамёстваў, — падзялілася ўражаннямі Вольга.

Якая ж Масленіца без бліноў! Смачны ласунак прыгатавалі кулінары з райпажыўтаварыства. І не толькі бліны. Попытам карысталіся  гарачая каша з мясам, юшка і нават глінтвейн.  Сказаць праўду, такую смакату на газавай ці электрычнай пліце не прыгатуеш. Жадаючыя маглі з’есці гарачы шашлык, выпіць чаю  седзячы за сталамі. Бо вытрымаць некалькі гадзін на нагах некаторым было цяжкавата. А як было прайсці міма палатак з заклікамі: “Сладкоежки, дружно в ряд, ведь у нас здесь ценопад”, альбо “Рыбку, колбасу купите — радость себе подарите!”. Акрамя шырокага выбару кандытарскіх  вырабаў,  былі прапанаваны пакупнікам і розныя булкі, іншыя тавары. Жывую рыбу па ніжэйшых, чым  звычайна, цэнах  завёз і рыбгас “Свіслач”.

Прыемнай нечаканасцю з’явіўся прыезд народнага клуба беларускай нацыянальнай кухні “Пачастункі з Варанцэвіч”. Яму ўжо споўнілася 13 гадоў, 10 з іх клуб носіць ганаровае званне народнага.  Прыгожымі народнымі ўбраннямі прыцягвалі погляд і ўвагу да сябе маладзіцы з фальклорнага калектыву “Жывіца”. Дарэчы, многія з іх  і члены клуба.  На стале чаго толькі не было — і хатняя пальцам піханая каўбаса некалькіх відаў, халадзец, мочаныя яблыкі, грыбы, салёныя і марынаваныя памідоры і агуркі, фаршыраваныя яйкі, бліны са смятанай, варэннем, тварагом і проста без нічога. Вядома ж, бліноў, як і пацалункаў, многа не бывае. І, канешне ж, на стале было беларускае сала. Бо, як сказала кіраўнік клуба беларускай нацыянальнай кухні Вольга Бярозкіна, без сала куса няма жыцця ў беларуса. Сапраўды, каб пачаставаць вялікую колькасць людзей, ды яшчэ з вясёлымі заклікамі-прыпеўкамі, песнямі, калектыву сельскага Дома культуры  пад кіраўніцтвам дырэктара Надзеі Калбянковай трэба было шмат папрацаваць. Але затое колькі было каля іх стала гасцей! І ўсе адчувалі сябе быццам у родных ці сваякоў. Частаваліся і не цырымоніліся, як часам бывае.

Прыпоўніўся пачуты калісьці анекдатычны выпадак, як завіталі бацька і маці вясковай дзяўчыны ў госці да сваіх гарадскіх сватоў. Як водзіцца, загрузілі ў машыну свіны кумпяк, каўбасы, яйкі, тварог і малако і многа яшчэ чаго. Каб жа толькі дзеткі не схуднелі на гарадскіх харчах. Сваты запрасілі радню да стала, паставілі чай, кавалкамі цукар у цукарніцы, на талерцы бутэрброды. Так, не для наедку, а для прыглядку.

— Угощайтесь, гости дорогие. Пейте чай, без церемонии, — ветліва запрашала свацця, наліваючы ў кубкі чай.

Выпілі сваты па аднаму, другому кубачку, а потым вясковы сват, саромеючыся, папрасіў, паказваючы пальцам на цукар:

— Свацейка, дазвольце ўзяць хоць адну цырымонінку. Бо дужа ж я не люблю недасалоджаны чай.

Ну дык вось, у варанцэвіцкіх гаспадынь да такога не даходзіла. Усё было вельмі гасцінна, проста, ветліва. Аддзячвалі гаспадароў хто як і колькі мог.

Пакаштаваўшы прысмакаў, хтосьці прымаў удзел у конкурсах, арганізаваных на сцэне Талачынскім раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці, слухалі выступленні самадзейных артыстаў.  Некаторыя гледачы самі спявалі частушкі са сцэны. Мінуту славы і ўдзячныя апладысменты атрымала вучаніца трэцяга класа з Райцаў Ангеліна Локцік, якая выступіла з частушкамі пра Масленіцу. Мала таго, што дзяўчынка вучыцца на 9 і 10 і ўдзельнічае ў алімпіядах, яна вядучая ўсіх школьных ранішнікаў. Нядаўна пабывала на губернатарскай ёлцы ў Віцебску.

Не перадаць захаплення прысутных, якое выклікала спаборніцтва на самага дужага і лоўкага , якім толькі  і пакараецца слуп з прызам. Справіліся з  гэтым нашыя  мужчыны добра. Талачынец Дзмітрый Зялёнкін ужо некалькі гадоў падрад паспяхова прымае  ўдзел у гэтым, працуе ён ў Круглянскай ПМК-266, Сяргей Дзямешка, ветурач УП “Племзавод “Рэканструктар”, часова не працуючы Васіль Клімовіч і Аляксей Ваўчок з “Белтрубпласта”.  Так і хочацца парэкамендаваць тым маладым хлопцам, якія гатовы суткамі бавіць час за камп’ютарамі, “сядзіце менш у інтэрнэце, здаровымі будуць дзеці”.

На плошчы ладзілася катанне на конях, як верхам, так і на прыгожа убраным вазку. Дзеці, чые бацькі не паленаваліся прыйсці на свята, атрымалі вялікае задавальненне.

Завяршылася свята спальваннем чучала Масленіцы. Па тым, як яно адбываецца, нашы продкі вызначалі, які будзе ўраджай. Калі дым  узнімаецца ўгару, то чакай ураджаю, а калі сцелецца па зямлі — добрага не будзе. Пасля свята наступае Вялікі Пост, перыяд падрыхтоўкі да светлага веснавога свята Вялікадня.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 6.5/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
Масленіца: бліны, пацалункі і святочны настрой (+фота), 6.5 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ Масленіца: бліны, пацалункі і святочны настрой (+фота) ”

  1. Олег , 26 февраля 2015 , 0:46

    Мдя… Такого ОГРОМНОГО количества людей давно не видел…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
  2. Елена , 25 февраля 2015 , 15:30

    Жаль, не смогла поучаствовать, заболела. Спасибо за фото.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене