Работы ў Коханаве ідуць паспяхова, затрымкі могуць быць толькі з-за надвор’я

13 марта 2015 13:06

Актыўна вядуцца работы па ўнутранай і вонкавай аддзелцы 40-кватэрнага дома ў Коханаве. 2 сакавіка намеснік старшыні райвыканкама Арэх І.В. паведаміў нам, што здаць дом разлічваюць у гэтым месяцы. 3 сакавіка мы наведалі аб’ект і пераканаліся, што гэта сапраўды рэальна, калі толькі надвор’е не стане перашкодаю для добраўпарадкавання тэрыторыі.

У кватэрах, якія здаюцца з аддзелкаю, паклеены шпалеры, пакладзена падлога, устаноўлена сантэхніка, завезены газавыя пліты. У доме незвычайная (ці правільней будзе сказаць непрывычная, новая для нас) сістэма ацяплення: вада падведзена да батарэй сіліконавымі шлангамі, якія ляжаць пад падлогаю. Дзякуючы гэтаму  пакоі выглядаюць больш зручна і ўтульна, іх інтэр’ер не псуюць трубы ад столі да падлогі.

Акрамя таго, як паведамілі нам прарабы Аляксандр Смірноў і Аляксандр Драчыкаў, такая сістэма больш надзейная, даўгавечная і энергаэфектыўная:

— Жалезная труба заўсёды са швом, а шлангі суцэльныя, таму вытрымліваюць большы ціск. Шлангі не ржавеюць, іх прапускная здольнасць з цягам часу не змяншаецца, у адрозненне ад жалезных труб, у якіх з гадамі звужаецца прасвет. І з абслугоўванем сістэмы ніякіх цяжкасцей не ўзнікне, тут усё элементарна, усё мацуецца на муфтах, на разьбе.

Падобную тэхналогію ПМК-266 выкарыстоўвае ўжо не першы год, але для нашага раёна яна, напэўна, яшчэ незнаёмая. Аддзелка фасада ў дзень нашага візіту вялася з усіх ба-коў дома, працавала некалькі машын з вышкамі. Крыху падкінула лішніх клопатаў вясна: з надыходам плюсавых тэмператур раскісла зямля, давялося месцамі на тэрыторыі будоўлі пакласці сцежкі з цэглы і дошак.

— Будынак да канца месяца зробім, а тэрыторыю — як дазволіць надвор’е, — паведамілі нашы субяседнікі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Работы ў Коханаве ідуць паспяхова, затрымкі могуць быць толькі з-за надвор'я, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене