Гравійныя дарогі — гэта мінулы век, але асфальтавыя нам пакуль не па кішэні

27 марта 2015 15:07

З надыходам плюсавых тэмператур заўсёды заканамерна пагаршаецца стан неасфальтаваных дарог, і ў пераходны перыяд, калі паверхня зямлі ўжо адтала, а на глыбіні яна яшчэ замерзлая, прывесці іх у парадак бывае проста немагчыма, грэйдар будзе бессэнсоўна мясіць гразь або ссоўваць адталы слой дарогі, а назаўтра яна зноў раскісне, таму што растануць наступныя некалькі сантыметраў.

— Зараз дарогі ўжо ў лепшым стане, чым былі ў самым пачатку вясны, — расказаў нам 17 сакавіка начальнік ДРБУ-147 Мікалай Міхновіч. — Большасць з іх па адным разе мы спрафіліравалі, а калі зямля канчаткова падсохне і прагрэецца, пусцім грэйдары яшчэ раз. Думаю, пасля гэтага можна будзе сказаць, што дарогі ў асноўным прыведзены ў належны стан.

Сёлетняя зіма аказалася не вельмі снежнаю, але прырода ўсё ж знайшла спосаб ускладніць жыццё дарожнікам.

— Часта адбываліся пераходы тэмпературы праз нуль, — тлумачыць Мікалай Мікалаевіч. — Вечарам плюсавая тэмпература, а ноччу пачынаецца мароз — і асфальтавыя дарогі пакрываюцца льдом. А на гравійныя такія перапады аказваюць разбуральнае ўздзеянне: на расталай, мокрай паверхні выбіваюцца ямкі, пасля замярзаюць, пасля зноў адтаюць і машыны разбіваюць іх яшчэ больш, і ў рэшце рэшт вясною маем вялікую ямачнасць і выслухоўваем шматлікія тэлефанаванні, скаргі насельніцтва.

Дарэчы, з-за няведання людзьмі ўсіх нюансаў дзейнасці дарожнай службы іх скаргі бываюць не заўсёды аб’ектыўныя. Нярэдка, сутыкнуўшыся з праблемаю разбітай гравійкі, чалавек спяшаецца выказаць абурэнне: ну што за бязладдзе, нічога дарожнікі не робяць, хіба нельга пусціць грэйдар, праехаў туды і назад і ўсё гатова, гадзіна работы! Незадаволенасць грамадзяніна ў такім выпадку зразумець можна, але папрок дарожнікам можа аказацца і неабгрунтаваным. Грэйдар, напрыклад, не пусціш ні па замерзлай дарозе, ні па адталай, пакуль яна не падсохла. На першы погляд гэта можа здацца нелагічным, няўдалаю спробаю апраўдання недапрацовак,  бо дарожная служба на тое і існуе, каб забяспечваць належны стан дарог незалежна ад пары года і надвор’я, але на самай справе не ўсё так проста:

— Гравійныя дарогі разлічаны на малую інтэнсіўнасць руху. У той час, калі яны пракладваліся, так і было, аўтамабіляў у параў-нанні з сённяшнім днём было мала, сельскагаспадарчая тэхніка была лёгкая — і ў выніку падтрымліваць здавальняючы стан дарог удавалася без лішніх праблем. Цяпер жа дастаткова праехаць пару разоў якому-небудзь энерганасычанаму трактару з гружоным ПІМам — і дарога становіцца непрыдатнаю для руху транспарту. Нядаўна была такая сітуацыя каля Нізкага Гарадца, калі вазілі кармы. Нам даводзілася проста дзяжурыць там з грэйдарам і па некалькі разоў папраўляць дарогу, каб забяспечыць магчымасць праезду аўтобуса і малакавозаў.

Было некалькі сур’ёзных пашкоджанняў дарог і ў іншых месцах раёна. Хаця слова “было”, напэўна, не зусім правільнае, бо здараюцца такія выпадкі пастаянна. Часцей за ўсё даводзіцца аднаўляць дарогі пасля разбурэння іх сельгастэхнікаю і лесавозамі.

— Праўда, у гэтым годзе мы адчулі падтрымку з боку кіраўніцтва раёна, — адзначае Мікалай Мікалаевіч. — Гэтая праблема падымалася на планёрках у райвыканкаме, і вываз лесу прыпыняўся да больш спрыяльнага часу, да падсыхання дарог. Што да сельгаспрад-прыемстваў, то іх можна зразумець, падвоз кармоў і вываз арганікі прыпыніць нельга ніяк.

Выправіць становішча, на думку Мікалая Мікалаевіча, можна толькі правядзеннем капітальнага рамонту з асфальтаваннем, іначай праблема застанецца, бо гравійка — гэта мінулы век. Але фінансавання гэтага віду работ у бліжэйшай перспектыве не прадбачыцца, пакуль што вядзецца толькі капітальны рамонт 4-х кіламетраў жукнеўскай дарогі:

— Два кіламетры робяць дубровенцы, два мы. Пачалі яшчэ ў мінулым годзе, на цяперашні момант дарога засыпана шчэбенем і работы прыпынены да красавіка. У красавіку, думаю, пакла-дзём першы слой асфальту, а калі яшчэ пацяплее — другі. Мяркую, што да Дня Перамогі аб’ект здадзім поўнасцю, з дарожнымі знакамі, разметкаю.

Што казаць пра капітальны рамонт дарог, калі нават абнаўленне машыннага парка ДРБУ-147 апошні раз праводзілася ў незапамятныя часы. Купіць новую тэхніку няма за што, а яна патрэбная:

— Думалі ў мінулым годзе, можа, атрымаецца набыць трактар. Не, не змаглі. На паперы нібыта ўсё прыгожа, нават прыбытак ёсць, але рэальна… Вісіць каменем і цягне на дно дэбіторская запазычанасць. Грэйдар патрэбен яшчэ адзін, маем два штукі, быў бы трэці — лягчэй бы закрывалі пытанні па сельскай мясцовасці. Але пакуль што, відаць, нічога не свеціць, павялічваць фінансаванне ніхто не абяцае, хутчэй наадварот, і трэба выжываць на аказанні паслуг. Так, за мінулы год з асвоеных шаснаццаці мільярдаў толькі мільярдаў шэсць мы зарабілі, выконваючы свае непасрэдныя абавязкі, абслугоўваючы і рамантуючы дарогі, усё астатняе атрымалі шукаючы заказчыкаў і выконваючы ў іх падрадныя работы.

Разумею, цяжка зараз усім, грошай ні ў каго няма, усё ідзе на падаткі і іншыя плацяжы, зарплату даводзіцца выдаваць часткова натурай. Але спадзяюся на лепшае, ёсць некаторыя планы на гэты год па розных аб’ектах, будзем імкнуцца ажыццявіць іх, атрымаць так неабходныя нам заказы.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ Гравійныя дарогі — гэта мінулы век, але асфальтавыя нам пакуль не па кішэні ”

  1. сельчанин , 28 марта 2015 , 21:08

    115 из 118 районов нашей республики дотационные.Вот истинное положение дел.Главное нет войны и хоть какая то стабильность.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
    • MasteboY , 31 марта 2015 , 8:17

      Некоторые сельские дороги указаны на документах как имеющие асфальтное покрытие – на деле же гравийные.

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене