Рэзервы павышэння эфектыўнасці сельгасвытворчасці без фінансавых укладанняў

2 апреля 2015 13:14

25 сакавіка ў Коханаве прайшоў раённы семінар для кіраўнікоў і спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў па праблеме павышэння эфектыўнасці палявых работ. Асноўная ўвага была засяроджана на пытаннях правільнай эксплуатацыі земляробчай тэхнікі і выкарыстання хімікатаў.

У семінары прынялі ўдзел дырэктары, аграномы і інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі райсельгасхарча, раённай і абласной інспекцый па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, Коханаўскага ліцэя сельгасвытворчасці, а таксама дырэктар Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі Борыс І. І. і дырэктар Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Магілёўскага аблсельгасхарча кандыдат тэхнічных навук Яроцкі Я. У.

На пляцоўцы каля экскаватарнага завода была выстаўлена разнастайная сельгастэхніка: апырсквальнік, раскідвальнік удабрэнняў, пасяўны агрэгат і інш. На прыкладзе кожнай машыны Якаў Яроцкі паказаў найбольш тыповыя памылкі, якія дапускаюцца інжынернымі службамі і механізатарамі, і растлумачыў, у якія эканамічныя страты гэтыя памылкі выліваюцца.

Так, напрыклад, узворванне зямлі трактарам МТЗ-3022 без папярэдняга прымацоўвання спецыяльнага грузу на пярэдні мост вядзе да пастаяннага прабуксоўвання пярэдніх колаў і як вынік — да перарасходу паліва. З-за няправільнай рэгуліроўкі разнастайнага прычапнога земляробчага абсталявання ў пэўных сітуацыях настолькі ўскладняецца траекторыя руху трактара на паваротах, што час лішняга халастога прабегу за дзень можа вымярацца гадзінамі, а аб’ём загубленага насення — тонамі.

Бегла агледзеўшы ў пачатку семінара ўсю тэхніку, Якаў Усцінавіч заявіў:

— Ніводная машына не гатова да работы.

Больш за тое, некаторыя рэгуліровачныя механізмы, якія павінны пастаянна перанастройвацца ў залежнасці ад відаў і ўмоў выканання работ, былі настолькі заржавелымі, што Якаў Усцінавіч канстатаваў такі недапушчальны факт:

— Відаць, што гэты вузел ніхто не чапаў з моманту яго выпуску.

А гэта значыць, што ўжо не адзін год праца вялася з неапраўданымі стратамі. Відавочна, што выпраўленне падобных недапрацовак трэба разглядаць як значны рэзерв павышэння эфектыўнасці сельгасвытворчасці. І асаблівую актуальнасць гэтая задача набывае ў святле прынятага не так даўно Дэкрэта №5.

Падводзячы вынікі сустрэчы, начальнік райсельгасхарча Калеснікаў С. В. паставіў перад кіраўнікамі гаспадарак задачу прыняць усе крытычныя заўвагі да ведама і з улікам іх забяспечыць працоўную і выканальніцкую дысцыпліну.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене