Ларыса Маісеева з Коханава стала прызёрам абласнога конкурсу (+відэа)
У Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі нядаўна быў праведзены дыстанцыйны творчы конкурс навучэнцаў 7 — 8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Віцебшчыны пад назвай “Мая сямейная рэліквія”. Удзельнікамі конкурсу сталі 27 хлопчыкаў і дзяўчынак з 14 раёнаў вобласці. Падлеткам прапанавалі выканаць два творчыя заданні — зняць відэаролік працягласцю да 7 хвілін і напісаць эсэ “Мая сямейная рэліквія”.
Ад Коханаўскай сярэдняй школы імя І. П. Кожара ў конкурсе прымала ўдзел Ларыса Маісеева, навучэнка 7 “А” класа. Разам з маці Вольгай Ігараўнай яны прэзентавалі кнігу А. С. Пушкіна “Пікавая дама”, якой амаль ужо 100 год з дня выдання. Выдадзена яна была ў 1917 годзе. Дзяўчынцы дапамагалі выконваць заданні настаўнікі школы Алена Аляксееўна Макавецкая, Наталля Іванаўна Варанкова, Тамара Анатольеўна Кісялёва і Таццяна Леапольдаўна Куратнік. Свой уклад у падрыхтоўку да ўдзелу ў конкурсе ўнесла вучаніца 11 класа Алена Рэманюк, якая выконвала ролю відэааператара .
Па выніках конкурсу эсэ нашай вучаніцы прызнана лепшым у сваёй намінацыі. У агульным заліку абласнога конкурсу “Мая сямейная рэліквія” Ларыса Маісеева заняла 2-е месца.
Тамара КІСЯЛЁВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Коханаўскай сярэдняй школы.
Жаль,что мой внук в 6 классе,мог бы многое показать.