Ларыса Маісеева з Коханава стала прызёрам абласнога конкурсу (+відэа)

7 апреля 2015 14:03

У Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі нядаўна быў праведзены дыстанцыйны творчы конкурс навучэнцаў 7 — 8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Віцебшчыны пад назвай “Мая сямейная рэліквія”.  Удзельнікамі конкурсу сталі 27 хлопчыкаў і дзяўчынак з 14 раёнаў вобласці. Падлеткам прапанавалі выканаць два творчыя заданні — зняць відэаролік працягласцю да 7 хвілін і напісаць эсэ “Мая сямейная рэліквія”.

Ад Коханаўскай сярэдняй школы імя І. П. Кожара ў конкурсе прымала ўдзел Ларыса Маісеева, навучэнка 7 “А” класа. Разам з маці Вольгай Ігараўнай яны прэзентавалі кнігу А. С. Пушкіна “Пікавая дама”, якой амаль ужо 100 год з дня выдання. Выдадзена яна была ў 1917 годзе. Дзяўчынцы дапамагалі выконваць заданні настаўнікі школы Алена Аляксееўна Макавецкая, Наталля Іванаўна Варанкова, Тамара Анатольеўна Кісялёва і Таццяна Леапольдаўна Куратнік. Свой уклад у падрыхтоўку да ўдзелу ў конкурсе ўнесла вучаніца 11 класа Алена Рэманюк, якая выконвала ролю відэааператара .

Па выніках конкурсу эсэ нашай вучаніцы прызнана лепшым у сваёй намінацыі. У агульным заліку абласнога конкурсу “Мая сямейная рэліквія” Ларыса Маісеева заняла 2-е месца.

Тамара КІСЯЛЁВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Коханаўскай сярэдняй школы.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Ларыса Маісеева з Коханава стала прызёрам абласнога конкурсу (+відэа) ”

  1. Плешко Борис , 7 апреля 2015 , 17:28

    Жаль,что мой внук в 6 классе,мог бы многое показать.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене