Новыя вершы з новым аўтарам
Чарговае пасяджэнне паэтычнай гасцёўні “Друць” прайшло 10 красавіка ў гарадской бібліятэцы. Яго ўдзельнікі падзяліліся сваімі новымі творчымі дасягненнямі – зачыталі вершы і расказалі аб тым, як некаторыя з іх нарадзіліся, якія падзеі, думкі і пачуцці папярэднічалі іх з’яўленню.
Разам са сталымі ўдзельнікамі гэтага аматарскага аб’яднання (сталыя і па ўзросце, і па стажы членства ў “Друці”: Клаўдзія Кастрыца, Алена Іванова, Яўген Дарафееў, Земфіра Шчыгельская, Ларыса Халецкая, Уладзімір Чаплянок) удзел у пасяджэнні прыняла і маладая госця, новая ў паэтычнай гасцёўні, вучаніца СШ №1 Юлія Катовіч. Яна зачытала свае вершы, напісаныя для разнастайных школьных мерапрыемстваў, але ў той жа час не абмежаваныя школьнаю тэмаю, а прысвечаныя некаторым філасофскім пытанням.
Уладзімір МІХАЙЛАЎ.