Галоўная мэта сельвыканкама — дабрабыт людзей, нягледзячы ні на якія цяжкасці

30 апреля 2015 10:31

Адзін з папярэднікаў цяперашняй старшыні Валосаўскага сельвыканкама Аксаны Аляксееўны Картавіцкай любіў жартаваць: “У нас тут экалагічна чыстая зона, нават мабільнік “не бярэ”. Жыхары Валосава, Высокага і Нізкага Гарадца, Чарнаручча і іншых вёсак могуць расказаць нямала выпадкаў, калі ім даводзілася сустрэцца з ласём, дзіком, касуляю, назіраць, як воўк гоніцца за здабычаю. Але адна толькі прырода, якою б прыгожаю і багатаю яна ні была, усе патрэбы сучаснага чалавека не задаволіць. Аб тым, якія актуальныя праблемы жыццезабеспячэння стаяць сёння перад жыхарамі і адміністрацыяй Савета, мы пагутарылі з Аксанай Аляксееўнай.

— Напэўна, часцей за ўсё грамадзяне звяртаюцца наконт дрэнных дарог, — расказала наша субяседніца. — Гравійкі пастаянна размываюцца ў сырое надвор’е, разбіваюцца транспартам, таму скаргі насельніцтва паступаюць даволі часта, асабліва з вёсак Петрашы і Галаны. А сёлетняю вясною, мне здаецца, яшчэ і бетонка месцамі пакрывілася. Вырашыць праблему раз і назаўсёды мы не можам, таму што гэта магчыма толькі пры ўмове асфальтавання дарог, а значыць, застаецца толькі спадзявацца, што ў выпадку крытычнай сітуацыі дарожная служба аператыўна прыме меры, каб не пакінуць нашы вёскі адарванымі ад жыцця.

Яшчэ адно цяжкае пытанне, над якім пастаянна працуе сельвыканкам, — безгаспадарныя будынкі:

— На сённяшні дзень у нас налічваецца такіх каля васьмідзесяці, і гэта без уліку поўнасцю апусцелых, ненаселеных вёсак. Адна праблема — знайсці правапераемніка, другая — угаварыць яго знесці або прывесці ў належны стан дом. Не кожны гэта можа зрабіць па аб’ектыўных прычынах (сталы ўзрост, адсутнасць матэрыяльных сродкаў і г.д.), а хтосьці і проста не жадае ісці насустрач.

У той жа час трэба адзначыць, што работа па навядзенні і падтрыманні парадку ў населеных пунктах вядзецца не толькі сельвыканкамам, падраднымі і замацаванымі арганізацыямі, а і самімі жыхарамі, да таго ж не толькі “прымусова”, пад страхам прадпісанняў ды іншых рэпрэсіўных мер. Многія людзі з разуменнем прымаюць да ведама заўвагі і адэкватна рэагуюць на іх, а многім нават не патрабуецца рабіць ніякіх заўваг, сапраўдны гаспадар заўсёды сам трымае сваю гаспадарку ў належным стане.

— Жыхары не толькі забяспечваюць выкананне патрабаванняў да ўтрымання індывідуальнага жылля, але і наводзяць парадак на прылеглых тэрыторыях, абкошваюць безгаспадарныя дамы, якія знаходзяцца побач з іх сядзібамі, — расказвае Аксана Аляксееўна. — Зразумела, што такім чынам яны клапоцяцца ў першую чаргу аб сваіх інтарэсах, абараняюць свае зямельныя ўчасткі ад распаўсюджвання пустазелля. Займаюцца абкошваннем і два сезонныя работнікі, узятыя на працу праз цэнтр занятасці, але іх сіл недастаткова для выканання работ у поўным аб’ёме.

Застаецца актуальнаю і праблема ўвядзення ў абарот безгаспадарных зямельных участкаў:

— Галоўная цяжкасць у тым, што патрабуецца раскарчоўванне, але мы цесна супрацоўнічаем у гэтым напрамку з райаграсэрвісам і УП “Рыдамльскі”. У гэтым годзе рыхтуем да перадачы ў сельгасабарот яшчэ 17 гектараў.

На тэрыторыі Савета знаходзіцца больш за два дзясяткі могілак. Падтрыманнем парадку на іх (а гэта ў першую чаргу абкошванне і ўборка дрэў і кустоў) займаюцца замацаваныя арганізацыі раёна.

— Вельмі добра працуюць у гэтым напрамку электрасеткі і пажарны аварыйна-выратавальны пост №13, — адзначыла наша субяседніца, — мы разам выязджаем на могілкі, вывучаем сітуацыю, складаем план работ, якія пасля ў поўным аб’ёме выконваюцца.

Па стане на 1 сакавіка на тэрыторыі Савета было зарэгістравана 938 чалавек. Па словах Аксаны Аляксееўны, каля 10% праца-здольных жыхароў не ахоплены пастаяннай занятасцю:

— Магчымасцей працаўладкавання мала. У лясніцтве месца ўсім не хопіць, некаторыя спрабавалі працаваць у “Рэканструктары”, але трэба кожны дзень ездзіць, і ў выніку большую частку зарплаты давядзецца аддаць на білеты. На што жывуць беспрацоўныя? Як правіла, у кожнай сям’і ёсць карміцель, хаця б адзін чалавек пастаянна працаўладкаваны, а іншыя шукаюць якія-небудзь часовыя заробкі, напрыклад, на лесанарыхтоўках.

Вырашэнне такіх глабальных пытанняў жыццезабеспячэння, як працаўладкаванне насельніцтва, будаўніцтва дарог, развіццё сацыяльнай інфраструктуры і інш., наўрад ці па сілах органам улады пярвічнага ўзроўню, сельвыканкамам у такіх справах наканавана заставацца назіральнікамі, весці статыстыку і канстатаваць факты. Але ўсё ж кола іх абавязкаў і паўнамоцтваў дастаткова шырокае для таго, каб не мець спакою і пастаянна займацца праблемамі насельніцтва падведамаснай тэрыторыі:

— Спектр пытанняў, з якімі звяртаюцца грама-дзяне, бясконцы, ад стандартных адміністрацыйных працэдур да асабістых, бытавых сітуацый, якія знаходзяцца не ў нашай кампетэнцыі. Некаторыя з іх могуць выклікаць і ўсмешку (напрыклад, просьба настроіць новы тэлевізар), хаця, калі разабрацца, адзі-нокаму пажылому чалавеку больш і няма куды звярнуцца, для яго першая інстанцыя — сельвыканкам. Што ж да такіх напрамкаў работы, як забеспячэнне належнага стану дарог, функцыянавання водаправода і вулічнага асвятлення, то яны не сыхо-дзяць з павесткі дня. Гэта зразумела, пакуль у адным месцы штосьці аднаўляецца, у іншым штосьці выходзіць са строю, таму праблем хапае. Але нягледзячы на іх бясконасць і нягледзячы на абмежаванасць нашых магчымасцей па вырашэнні многіх з іх у рамках сваіх паўнамоцтваў мы робім і будзем рабіць усё магчымае для дасягнення галоўнай сваёй мэты — дабрабыту людзей.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Галоўная мэта сельвыканкама — дабрабыт людзей, нягледзячы ні на якія цяжкасці ”

  1. сельчанин , 30 апреля 2015 , 12:34

    Из данной статьи в сельсовете 10 процентов безработных.Декрет номер три.В данном декрете написано что безработный должен отстегнуть государству денежку за то что не работает.ВОТ И ВСЕ.Государству до сиреневой звезды может ЧЕЛовек найти себе работу или нет.Это и есть социальное государство.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене