Як бы ні склаўся далейшы лёс ільнозавода, калектыў робіць сваю справу сумленна і з годнасцю

2 мая 2015 11:38

Апошнія дні красавіка для работнікаў Коханаўскага льнозавода былі насычаны клопатамі, звязанымі з пасяўной кампаніяй. Да сур’ёзных цяжкасцей, непераадольных перашкод справа не даходзіла, завод нават паралельна дапамагаў з палявымі работамі сельгаспрадпрыемствам. Але гэта не значыць, што ўсё атрымлівалася само сабою і сыпалася з неба, у аснове поспеху, як заўсёды, ляжыць старанная праца калектыву.

ГАРАЧАЯ ПАРА ПАЛЯВЫХ РАБОТ

— Дырэктара вы зараз не знойдзеце, ён дзесьці на полі, — паведамілі нам раніцаю 27 красавіка на машынным двары завода, — калі б у шэсць гадзін прыехалі, то, можа, заспелі б, а можа, ужо і не.

Праўда, у той дзень сустрэцца з Мікалаем Уладзіміравічам Рудзянком нам усё ж удалося, пашукаўшы яго па палях. На момант нашай гутаркі з ім ужо было засеяна 308 гектараў з запланаваных 800.

— Задзейнічаны дзве сеялкі і адзін пасяўны агрэгат, — растлумачыў Мікалай Уладзіміравіч. — Кожная з гэтых адзінак тэхнікі засявае на працягу дня не менш за 30 гектараў, такім чынам, 90 — 100 гектараў, калі ўсё добра, нічога не ламаецца, праходзім. Завяршыць сяўбу нам даручана да 5 мая, але справімся і раней.

ІНІЦЫЯТЫВА І ПРАДПРЫМАЛЬНАСЦЬ

Насеннем завод забяспечыў сябе сам, сёлета яго хапіла на свае патрэбы і на продаж:

— Сабралі 166 тон ільнавораху, з яго атрымалася 140 тон кандыцыйнага насення, а самім нам патрэбна дзесьці тон 94 — 96. Штосьці прададзім, тон дзесяць аддадзім Аршанскай ільнонасенстанцыі, якая праводзіла ачыстку, яшчэ тон дзесяць — Арэхаўскаму льнозаводу, а ён пасля будзе здаваць за нас кароткае валакно на Аршанскую экспартную базу.

Падобныя мудрагелістыя схемы (насенне іншаму заводу ў абмен на валакно для экспартнай базы) прадпрыемству даводзіцца вынаходзіць пастаянна, дзякуючы гэтаму і ўдаецца неяк трымацца — выплачваць заробкі, набываць паліва, разлічвацца па разнастайных плацяжах:

— У мінулым годзе ўзялі вясною ў сельгас-прадпрыемствах збожжа ў якасці платы за дапамогу ў палявых работах, пасеялі, вырасцілі, прадалі Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы — і аддалі сваім людзям зарплату. Сёлета таксама збіраемся папрацаваць па такой схеме.

ДРУЖНЫ І ПРАЦАВІТЫ КАЛЕКТЫЎ ПРАФЕСІЯНАЛАЎ

Ініцыятыўнасць і вынаходлівасць кіраўніцтва прадпрыемства заўсёды падмацаваны кампетэнтнасцю і працавітасцю ўсіх яго работнікаў. Выжываць у няпростых умовах і дабівацца станоўчых вынікаў удаецца дзякуючы таму, што людзі ведаюць і ўмеюць рабіць сваю справу, выконваюць тэхналагічныя патрабаванні і захоўваюць працоўную дысцыпліну (здаецца, такія простыя ісціны, прымітыўна выказаныя няхітрымі словамі, але па-іншаму і не скажаш, у гэтым уся сутнасць). На пасяўных плошчах своечасова былі ўнесены мінеральныя ўдабрэнні, а вось да сяўбы прыступаць не спяшаліся, чакалі, пакуль глеба стане прыдатнаю для гэтага працэсу:

— Сеяць трэба пачынаць, калі зямля прагрэецца хаця б да сямі градусаў на глыбіню 5 — 7 сантыметраў, — расказаў дырэктар. — Мы сёлета пачалі, калі было ўжо 8 градусаў (замяралі разам з Аксанай Леанідаўнай Красоўскай з райсельгасхарча). А ў мінулым годзе паспяшаліся — і на адным полі, якое падмерзла, лён атрымаўся самы дрэнны, шмат’ярусны, рознай вышыні.

У цяперашні час на заводзе склаўся добры калектыў механізатараў, якія фактычна з’яўляюцца ўніверсальнымі работнікамі, іх рукам падуладны і машынна-трактарная тэхніка, і абсталяванне перапрацоўчых цэхаў:

— Калі да пачатку пасяўной механізатары былі задзейнічаны на перапрацоўцы, мы за месяц давалі па 70 тон валакна, а калі іх давялося зняць, сталі атрымліваць па 50. Лю-дзей не хапае, працуем у тры змены, дзве з іх укамплектаваныя поўнасцю, а з трэцяю праблемы.

ЗАМЕСТ АБЯЦАНАЙ МАДЭРНІЗАЦЫІ — ЛІКВІДАЦЫЯ

Праблема на перапрацоўчым участку яшчэ і ў тым, што абсталяванне яго даўно аджыло свой век. І па гэтай прычыне, як паведаміў Мікалай Уладзіміравіч, на вышэйшых узроўнях разглядаецца пытанне аб пераарыентацыі завода выключна на вытворчасць сыравіны:

— Вядуцца размовы аб тым, што ў выніку аптымі-зацыі льняной галіны ў вобласці застанецца 6 ільнозаводаў. Нас збіраюцца далучыць да Арэхаўскага, мадэрнізаванага, пераўтварыць у яго сыравінную базу. Калі і як гэта адбудзецца, адназначна я не скажу, але на сённяшні дзень сітуацыя выглядае наступным чынам: мы павінны перапрацаваць запасы сваёй трасты, а новы ўраджай ужо, як мяркуецца, будуць перапрацоўваць не ў нас, мы будзем займацца толькі сяўбою, доглядам і ўборкаю.

Палегчыць гэтая мера жыццё калектыву ці, наадварот, ускладніць, сказаць цяжка. З аднаго боку, калі зараз ёсць складанасці з укамплектоўваннем змен, а механізатары паспяхова выконваюць свае функцыі на палях, то нібыта само жыццё падказвае: трэба сканцэнтраваць сілы на найбольш перспектыўным напрамку і пазбавіцца ад баласту. З другога боку, перапрацоўчы ўчастак, якім бы зношаным ён ні быў, баластам не з’яўляецца, бо да сённяшняга дня прыносіць выручку і забяспечвае людзей занятасцю, дае прадпрыемству шанц быць самадастатковым суб’ектам гаспадарання. Больш за тое, яшчэ нядаўна льнозавод лічыўся перспектыўным, яго збіраліся мадэрнізаваць, закупаць новае абсталяванне і будаваць новы будынак — у рамках Праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на 2011 — 2015 гады, а цяпер вось чамусьці перспектыва мадэрнізацыі змянілася пагрозаю ліквідацыі…

Але як бы ні склаўся далейшы лёс Коханаўскага льнозавода, на сучасным этапе яго калектыў захоўвае вернасць сваім традыцыям — працягвае рабіць сваю справу і пераадольваць цяжкасці сумленна і з годнасцю.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: вядзецца сяўба льну.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене