На дарозе стане менш грукату і пылу

6 мая 2015 12:35

Паміж Варанцэвічамі і Воўкавічамі часткова заасфальтаваны ўчастак гравійнай дарогі, вядуцца падрыхтоўчыя работы для далейшай укладкі асфальту.

Працуюць на аб’екце талачынскія і дубровенскія дарожнікі — ДРБУ-147 і ДРБУ-108. Па стане на 29 красавіка, калі рыхтаваўся да друку гэты матэрыял, на 2-кіламетровым адрэзку, якім займаюцца нашы дарожнікі, ужо дзейнічала асфальтаўкладачная тэхніка, а прадстаўнікі Дуброўна працавалі пакуль што з асноваю, на якую ў будучым таксама на працягу 2-х кіламетраў ляжа асфальтавае пакрыццё.

— Насыпаем пясок, шчэбнева-пясчаную сумесь С5 і шчэбень, — расказаў старшы майстар Аляксандр Півавараў, — выводзім пад нівелір і будзем асфальтаваць.

Важна не толькі знівеліраваць паверхню дарогі, а яшчэ і забяспечыць магчымасць максімальна зручнага і бяспечнага праезду транспартнымі сродкамі паваротаў, гэта значыць, выбраць аптымальныя для кожнага канкрэтнага выпадку шырыню, вугал павароту і іншыя параметры. Або, кажучы прафесійнаю моваю, правесці разбіўку віражу. Майстар Аляксей Груцо, які ажыццяўляе гэтую працэдуру (на здымку), паведаміў, што ў цэлым шырыня дарогі будзе 10 метраў, з іх асфальтаваная частка 7 метраў і абочыны па паўтара.

Рэльеф у гэтай мясцовасці не самы просты для дарожнага будаўніцтва, павароты, нізіны і ўзгоркі. Але ўсё ж узровень тэхнічнай аснашчанасці сучасных прадпрыемстваў і вопыт іх спецыялістаў дазваляюць выканаць пастаўленыя задачы без асаблівых цяжкасцей. Таму можна спадзявацца, што ў хуткім часе паездкі па гэтым маршруце стануць больш зручнымі і прыемнымі. Хаця, канечне, на фоне ўсіх сельскіх дарог раёна, на якіх даводзіцца трэсціся і глытаць пыл, 4 кіламетры выглядаюць кропляю ў моры.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене