Дзіцячыя забавы і адчуванне свята (+фота)

11 мая 2015 17:04

Любое ўсенароднае свята, якое прынята адзначаць арганізавана, у форме масавых гулянняў, з выязным гандлем, канцэртам пад адкрытым небам, спартыўнымі спаборніцтвамі і іншымі традыцыйнымі забавамі, не атрымалася б па-сапраўднаму вясёлым і радасным, калі б у яго праграме не была ўдзелена самая пільная ўвага інтарэсам дзяцей. Без атракцыёнаў і гандлёвых палатак з цацкамі і кандытарскімі вырабамі месца святкавання рызыкавала б застацца будзённым, шэрым і малалюдным.

У гэтым сэнсе сёлетні Дзень Перамогі атрымаўся, безумоўна, удалым. Батут, надзіманая горка, электрамабілі, катанне на конях, кіданне дроцікаў – усе дзіцячыя забавы былі прывычныя, добра ўсім знаёмыя, але карысталіся ў юных удзельнікаў мерапрыемства вялікім попытам. Парадавала і багацце асартыменту харчовых і нехарчовых тавараў. Цэны іх былі ўпаўне даступныя: порцыя кашы з паходнай кухні (пярлоўка з тушонкаю) – 6000 рублёў, кубак гарбаты з лясных траў – 2000 (1800 без цукру), разнастайныя булачкі і пірожныя – па 2,3,4 тысячы. На прылаўках з цацкамі найбольш унушальныя цэннікі былі, напэўна, на ўзроўні 65000 рублёў (столькі каштаваў сабака на батарэйках, які гаўкае, бліскае вачамі і ходзіць, і іншыя складаныя механізмы).

Для каго падобныя пакупкі не па кішэні, той мог пацешыць дзяцей больш сціплым падарункам, усялякіх мудрагелістых рознакаляровых дробязей таксама хапала, і кожная з іх, з’яўляючыся часцінкаю свята, здольная прынесці дзецям вялікую радасць.

Напэўна, паспрыяла стварэнню бесклапотнай, радаснай атмасферы яшчэ і тая акалічнасць, што праводзілася забаўляльная частка свята на стадыёне. Свежае паветра, трава, рэчка – на такім фоне ў чалавека зусім іншы настрой, чым калі ён топчацца ў натоўпе па гарадскім асфальце ў акружэнні каменных сцен. Адчуванне свабоды і блізкасці да прыроды прыносяць задавальненне, настройваюць на пазітыўны лад.

Словам, дзякуючы спалучэнню такіх фактараў, як зручнае месца, добрае надвор’е і прадуманая, разумная арганізацыя, свята ўдалося.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 9.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Дзіцячыя забавы і адчуванне свята (+фота), 9.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене