Людзі чакаюць лепшых часоў, але і самі не складваюць рукі

27 мая 2015 14:33

У механізатараў ААТ “Жукнева” Генадзя Пратасевіча і Рыгора Грыцкевіча  амаль аднолькавыя працоўныя біяграфіі, адрозніваюцца хіба што стажам: Рыгор Мікалаевіч робіць з 1975 года, Генадзь Міхайлавіч з 1984-га. А ўсім астатнім — і паслужным спіскам, і адказнымі адносінамі да працы, і любоўю да роднай вёскі — іх лёсы і характары падобныя. Закончыўшы школу і  коханаўскае вучылішча (цяпер ліцэй сельгасвытворчасці), адслужыўшы ў арміі, ужо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў працуюць на зямлі.

Мы сустрэліся з імі 19 мая на ферме ў Палюдаве, дзе механізатары займаліся пагрузкаю і адвозкай арганікі — адным з найбольш крытычных відаў работ у жывёлагадоўлі, ад якога нікуды не дзенешся нават у самыя цяжкія перыяды, калі няма паліва або не хапае спраўнай тэхнікі.

— Здаралася, калі не было саляркі, кіраўнік гаспадаркі ехаў з каністраю на запраўку, прывозіў і разліваў нам, каму пяць літраў, каму колькі, каб кармы падвезці, гной убраць, — падзяліліся субяседнікі.

Праўда, з-за цяжкага фінансавага становішча прадпрыемства падобныя факты ніяк не пераходзяць у разрад даўніх успамінаў і заўсёды пагражаюць зноў стаць яваю:

— Учора прывезлі салярку, сёння працуем, заўтра яшчэ будзем працаваць, а далей пакуль што невядома, як атрымаецца.

Якраз у гэты момант на даляглядзе ў пыле гравійнай дарогі паказаўся аранжавы маячок.

— Можа, трал асфальтаўкладчык перавозіць, тут жа дарожнікі працуюць. А можа, усё ж такі запраўшчык, бо хутка едзе, — з надзеяй углядаліся механізатары ўдалячынь.

Маячок набліжаўся, ужо стала відаць, што гэта ідзе МАЗ, але яшчэ было незразумела, што вязе. Нарэшце машына павярнулася бокам, і механізатары з палёгкаю ўздыхнулі:

— О, сапраўды ён, ну, значыць, яшчэ папрацуем!

Але для таго, каб не проста працаваць, а працаваць з задавальненнем, з адчуваннем радасці жыцця, поўных паліўных бакаў недастаткова. Патрэбна яшчэ своечасовая і дастойная заработная плата. А з гэтым, як вядома, у сель-скагаспадарчай галіне зараз вельмі праблематычна. Мяркуючы па словах нашых субяседнікаў, не выключэнне і ААТ “Жукнева”:

— Зараз сітуацыя падобная на тую, што была пасля развалу Саюза, калі ні паліва не было, ні зар-платы. Да лютага яшчэ было нармальна, а пасля пачаліся перабоі. Людзі крэдытаў набралі, хто на мэблю, хто на што, зручна, не трэба адразу ўсю суму выкладваць, а цяпер не ведаюць, як разлічыцца. З банка тэлефануюць, патрабуюць выплачваць, а няма чым, каўбасу ж тую, што ў якасці натураплаты даюць, банк не прымае, а доўг расце.

У цяжкі час выратоўвае сялян толькі ўласная гаспадарка — ёсць свае прадукты, можна нават і зарабіць, здаючы прадукцыю:

— Малако здаём, за яго малаказавод разлічваецца стабільна, праз дзесяць дзён плацяць, так і жывём.

Памятаючы, якім было “Жукнева” ў даўнія часы, адну з прычын заняпаду механізатары бачаць у праведзеных калісьці ўзбуйненнях:

— Загубіла нас аб’яднанне. Крайнія землі цяпер на чортавых кулічках, 14 кіламетраў трэба ехаць толькі ў адзін бок. А сапсавалася штосьці, запчастка спатрэбілася — зноў едзь столькі сама. Уяўляеце, колькі паліва вылятае ў трубу? Вось дзе нашы грошы!

Выйсця з цяжкай сітуацыі працаўнікі не бачаць, ды ад іх тут нічога і не  залежыць, сваю справу яны робяць сумленна, Генадзь Пратасевіч, напрыклад, падчас сёлетняй пасяўной не сыходзіў з Дошкі гонару ў прамежкавых раённых спаборніцтвах.

— Сватаюць мяне ў адзін калгас у Аршанскім раёне, дык не ведаю, можа, давядзецца і пагадзіцца, — падзяліўся ён сваімі перажываннямі. — Там гаспадарка, далучаная да нейкага віцебскага прадпрыемства. Я вось думаю, можа, няхай бы і нас хто-небудзь “узяў пад крыло”, але каму мы патрэбныя са сваімі даўгамі?

Паралельна з гутаркай Рыгор Грыцкевіч чысціў лапатаю коўш свайго пагрузчыка, каб гной не прысох, пакуль напарнік пае-дзе ў поле. І гэта выглядала вельмі сімвалічна, як адлюстраванне характару сапраўднага працаўніка: размовы размовамі, скаргі скаргамі, а перш за ўсё неабходна рабіць справу і спадзявацца трэба толькі на самога сябе, толькі так можна чагосьці дабіцца і пераадолець цяжкасці.

Хочацца верыць, што цяжкасці сапраўды будуць пераадолены. Нездарма, успамінаючы развал 90-х гадоў, Рыгор Мікалаевіч адзначыў:

— Але пасля ж стабілізавалася ўсё неяк…

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



6 комментариев на “ Людзі чакаюць лепшых часоў, але і самі не складваюць рукі ”

  1. сельчанин , 11 июня 2015 , 19:02

    Сегодня белорусская модель экономики вступила в фазу ТРОЙНОГО кризиса.СИСТЕМНЫЙ.СТРУКТУРНЫЙ.КОНЪЮКТУРНЫЙ.Политика консервации экономики БССР подвел страну к КРАХУ.Народ нищает.Сотни предприятий умирает.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Брюзга , 2 июня 2015 , 14:57

    Умирает село. умирают колхозы (ОАО). Во многих хозяйствах сейчас даже света нет. Люди бегут из села. Агрогородки)))). Бутафория. В сельских школах по 10-20 учеников, еще в 90=х там училось по 100 детей. Осталась одна показуха, раньше она тоже была, но было не так всё печально.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. Брюзга , 2 июня 2015 , 14:54

    Умирает село. умирают колхозы (ОАО). Во многих хозяйствах се

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  4. сельчанин , 30 мая 2015 , 3:55

    Внешний долг Беларуси на 1 мая 2015 г. составил 12млрд.700млн.дол. США.вОТ ПОЧЕМУ СЕГОДНЯ ПОЛОЖЕНИЕ ХУЖЕ ЧЕМ В НАЧАЛЕ 90 Г. ХХ столетия.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
    • Александр , 30 мая 2015 , 9:57

      В начале 90-х, хоть с пробуксовкой, но двигались вперед, а в 1994 включили заднюю и обратно в болото. Как бы дожинки не оказались контрольным выстрелом.

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
  5. сельчанин , 29 мая 2015 , 7:33

    45 млрд.дол. вбухали в сельское хозяйство и что имеем.Сейчас положение хуже чем в начале 90 годов прошлого столетия.Встает вопрос верной дорогой идем или НЕТ

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Славянский базар в Витебске

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Май 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей