Людзі чакаюць лепшых часоў, але і самі не складваюць рукі
У механізатараў ААТ “Жукнева” Генадзя Пратасевіча і Рыгора Грыцкевіча амаль аднолькавыя працоўныя біяграфіі, адрозніваюцца хіба што стажам: Рыгор Мікалаевіч робіць з 1975 года, Генадзь Міхайлавіч з 1984-га. А ўсім астатнім — і паслужным спіскам, і адказнымі адносінамі да працы, і любоўю да роднай вёскі — іх лёсы і характары падобныя. Закончыўшы школу і коханаўскае вучылішча (цяпер ліцэй сельгасвытворчасці), адслужыўшы ў арміі, ужо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў працуюць на зямлі.
Мы сустрэліся з імі 19 мая на ферме ў Палюдаве, дзе механізатары займаліся пагрузкаю і адвозкай арганікі — адным з найбольш крытычных відаў работ у жывёлагадоўлі, ад якога нікуды не дзенешся нават у самыя цяжкія перыяды, калі няма паліва або не хапае спраўнай тэхнікі.
— Здаралася, калі не было саляркі, кіраўнік гаспадаркі ехаў з каністраю на запраўку, прывозіў і разліваў нам, каму пяць літраў, каму колькі, каб кармы падвезці, гной убраць, — падзяліліся субяседнікі.
Праўда, з-за цяжкага фінансавага становішча прадпрыемства падобныя факты ніяк не пераходзяць у разрад даўніх успамінаў і заўсёды пагражаюць зноў стаць яваю:
— Учора прывезлі салярку, сёння працуем, заўтра яшчэ будзем працаваць, а далей пакуль што невядома, як атрымаецца.
Якраз у гэты момант на даляглядзе ў пыле гравійнай дарогі паказаўся аранжавы маячок.
— Можа, трал асфальтаўкладчык перавозіць, тут жа дарожнікі працуюць. А можа, усё ж такі запраўшчык, бо хутка едзе, — з надзеяй углядаліся механізатары ўдалячынь.
Маячок набліжаўся, ужо стала відаць, што гэта ідзе МАЗ, але яшчэ было незразумела, што вязе. Нарэшце машына павярнулася бокам, і механізатары з палёгкаю ўздыхнулі:
— О, сапраўды ён, ну, значыць, яшчэ папрацуем!
Але для таго, каб не проста працаваць, а працаваць з задавальненнем, з адчуваннем радасці жыцця, поўных паліўных бакаў недастаткова. Патрэбна яшчэ своечасовая і дастойная заработная плата. А з гэтым, як вядома, у сель-скагаспадарчай галіне зараз вельмі праблематычна. Мяркуючы па словах нашых субяседнікаў, не выключэнне і ААТ “Жукнева”:
— Зараз сітуацыя падобная на тую, што была пасля развалу Саюза, калі ні паліва не было, ні зар-платы. Да лютага яшчэ было нармальна, а пасля пачаліся перабоі. Людзі крэдытаў набралі, хто на мэблю, хто на што, зручна, не трэба адразу ўсю суму выкладваць, а цяпер не ведаюць, як разлічыцца. З банка тэлефануюць, патрабуюць выплачваць, а няма чым, каўбасу ж тую, што ў якасці натураплаты даюць, банк не прымае, а доўг расце.
У цяжкі час выратоўвае сялян толькі ўласная гаспадарка — ёсць свае прадукты, можна нават і зарабіць, здаючы прадукцыю:
— Малако здаём, за яго малаказавод разлічваецца стабільна, праз дзесяць дзён плацяць, так і жывём.
Памятаючы, якім было “Жукнева” ў даўнія часы, адну з прычын заняпаду механізатары бачаць у праведзеных калісьці ўзбуйненнях:
— Загубіла нас аб’яднанне. Крайнія землі цяпер на чортавых кулічках, 14 кіламетраў трэба ехаць толькі ў адзін бок. А сапсавалася штосьці, запчастка спатрэбілася — зноў едзь столькі сама. Уяўляеце, колькі паліва вылятае ў трубу? Вось дзе нашы грошы!
Выйсця з цяжкай сітуацыі працаўнікі не бачаць, ды ад іх тут нічога і не залежыць, сваю справу яны робяць сумленна, Генадзь Пратасевіч, напрыклад, падчас сёлетняй пасяўной не сыходзіў з Дошкі гонару ў прамежкавых раённых спаборніцтвах.
— Сватаюць мяне ў адзін калгас у Аршанскім раёне, дык не ведаю, можа, давядзецца і пагадзіцца, — падзяліўся ён сваімі перажываннямі. — Там гаспадарка, далучаная да нейкага віцебскага прадпрыемства. Я вось думаю, можа, няхай бы і нас хто-небудзь “узяў пад крыло”, але каму мы патрэбныя са сваімі даўгамі?
Паралельна з гутаркай Рыгор Грыцкевіч чысціў лапатаю коўш свайго пагрузчыка, каб гной не прысох, пакуль напарнік пае-дзе ў поле. І гэта выглядала вельмі сімвалічна, як адлюстраванне характару сапраўднага працаўніка: размовы размовамі, скаргі скаргамі, а перш за ўсё неабходна рабіць справу і спадзявацца трэба толькі на самога сябе, толькі так можна чагосьці дабіцца і пераадолець цяжкасці.
Хочацца верыць, што цяжкасці сапраўды будуць пераадолены. Нездарма, успамінаючы развал 90-х гадоў, Рыгор Мікалаевіч адзначыў:
— Але пасля ж стабілізавалася ўсё неяк…
Сяргей АБРАМОВІЧ.
Сегодня белорусская модель экономики вступила в фазу ТРОЙНОГО кризиса.СИСТЕМНЫЙ.СТРУКТУРНЫЙ.КОНЪЮКТУРНЫЙ.Политика консервации экономики БССР подвел страну к КРАХУ.Народ нищает.Сотни предприятий умирает.
Умирает село. умирают колхозы (ОАО). Во многих хозяйствах сейчас даже света нет. Люди бегут из села. Агрогородки)))). Бутафория. В сельских школах по 10-20 учеников, еще в 90=х там училось по 100 детей. Осталась одна показуха, раньше она тоже была, но было не так всё печально.
Умирает село. умирают колхозы (ОАО). Во многих хозяйствах се
Внешний долг Беларуси на 1 мая 2015 г. составил 12млрд.700млн.дол. США.вОТ ПОЧЕМУ СЕГОДНЯ ПОЛОЖЕНИЕ ХУЖЕ ЧЕМ В НАЧАЛЕ 90 Г. ХХ столетия.
В начале 90-х, хоть с пробуксовкой, но двигались вперед, а в 1994 включили заднюю и обратно в болото. Как бы дожинки не оказались контрольным выстрелом.
45 млрд.дол. вбухали в сельское хозяйство и что имеем.Сейчас положение хуже чем в начале 90 годов прошлого столетия.Встает вопрос верной дорогой идем или НЕТ