Спецадзенне, пашытае талачынскімі жанчынамі, носяць па ўсёй краіне

13 июня 2015 20:25

Паўгода таму ТДА “Юніформ”, якое з часу свайго заснавання (жнівень 2008-га) знаходзілася ў Райцах, перамясцілася ў Талачын. Абсталявацца на новым месцы, у памяшканні, арандаваным на вуліцы Будаўнікоў, і ўцягнуцца ў ранейшы рытм працы ўдалося аператыўна, без згубных для прамысловага прадпрыемства працяглых прастояў.

— Цяпер нашым работніцам, а гэта пераважна жыхаркі Талачына, значна лягчэй дабірацца да месца працы, — расказвае дырэктар прадпрыемства Ірына Іванова. — Пакуль што ў нашым калектыве дваццаць чалавек, а з цягам часу, калі ўласнік будынка вызваліць датаковыя плошчы, мы зможам павялічыць колькасць працоўных месцаў. Штомесяц мы прыносім у раённы бюджэт каля ста мільёнаў рублёў падаткаў, крэдыторскай запазычанасці не маем, ёсць толькі дэбіторская, зарплату выплачваем своечасова, дзень у дзень, два разы ў месяц, 15-га і 30-га. Усе гарантыі, якімі карыстаюцца супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, прадастаўлены і нашым людзям: бальнічныя, дэкрэтныя і г. д.

Ірына Юр’еўна ўзначальвае прадпрыемства з 2011 года. За гэты час, па яе назіраннях, значна вырас узровень майстэрства работніц, што дазваляе прадпрыемству вытрымліваць канкурэнцыю і спраўляцца з выкананнем заказаў у сціслыя тэрміны:

— Сёння мы за 4-5 дзён шыем тое, на што ў самым пачатку маёй працы спатрэбіўся б месяц. А заказчыкі ж не толькі вельмі патрабавальныя да якасці тавару, нярэдка яны ставяць і жорсткія ўмовы наконт тэрмінаў. Хтосьці дае на пашыў партыі спецадзення дваццаць дзён, а хтосьці толькі тры. І мы не адмаўляемся, бяромся, будзем працаваць ад ранняга да позняга, але заказ выканаем. Несвоечасовае выкананне або нізкая якасць вырабленай прадукцыі могуць стаць не толькі нейкай адзінкавай няўдачаю, а выліцца ў вялікія непрыемнасці ў будучыні. Штрафныя санкцыі з боку заказчыкаў, вяртанне партыі на дапрацоўку — гэта зразумела само сабою, а яшчэ могуць узнікнуць цяжкасці з атрыманнем новых заказаў, бо падчас правядзення тэндараў прымаюцца да ўвагі ў тым ліку і водгукі аб прадпрыемстве.

Колькасць заказаў, па словах Ірыны Юр’еўны, бывае вялікая, асабліва зімою, і тады працаваць даводзіцца напружана, а бывае і так, што загрузка прадпрыемства мінімальная.

— Звычайна, калі я бачу, што ў адпаведнасці з нормагадзінамі нам застаецца пару тыдняў да завяршэння работы над заказам, а новых пакуль што няма, то пачынаю шукаць іх сама, езджу па розных гарадах, хаджу па арганізацыях і прапаноўваю паслугі. Працэнтаў 70 нашай прадукцыі ідзе ў Мінск і Мінскую вобласць (заснавальнік прадпрыемства знаходзіцца ў Мінску і дапамагае нам ва ўсім). Шыем таксама для прадпрыемстваў нашага раёна, Аршанскага, Круглянскага. Прымаем і заказы ад прыватных асоб, але рэдка, бо немагчыма даручыць закройшчыку работу над нейкай мадэллю касцюма ў адным экзэмпляры ў той час, як увесь цэх павінен працаваць над цэлай партыяй і не можа без яго абысціся. Таму, прымаючы заказ фізічнай асобы, заўсёды папярэджваем, што выканаць яго зможам праз месяц-два, калі знойдзем які-небудзь прабел у графіку працы.

Па словах Ірыны Юр’еўны, калектыў прадпрыемства на цяперашні час у цэлым склаўся дружны, прафесійны і працавіты. Хтосьці, канечне, шые хутчэй (у швяі Святланы Чачурынай, напрыклад, выпрацоўка складае 210%), а хтосьці больш павольна, гэта ўжо індывідуальныя асаблівасці кожнага.

Акрамя Святланы Чачурынай, найбольш прадуктыўна працуюць яшчэ Вольга Хмылкова, Святлана Скрыпут, закройшчыцы Наталля Голес і Юлія Палякова, тэхнолаг Алена Хмылкова (усе пералічаныя работніцы — на здымку):

— На іх усе нашы спадзяванні ў складаны перыяд, калі трэба хутчэй выканаць заказ. Яны і прыйдуць раней, і дадому пойдуць позна ўвечары, з такім разуменнем ставяцца да сітуацыі і з такім энтузіязмам працуюць.

Разуменне, гатоўнасць пайсці насустрач, энтузіязм — гэта, несумненна, рысы каштоўнага і незаменнага работніка. Але не сакрэт, што максі-мальна праяўляюцца яны толькі пры ўмове дастатковай матывацыі. Здзельная аплата, своечасовая выдача заробкаў, сацыяльны пакет — усе гэтыя фактары і з’яўляюцца эфектыўнаю матывацыяй для работніц ТДА “Юніформ”. І яшчэ, напэўна, адзін фактар маральнага кшталту — усведамленне таго, што створаную табою прадукцыю цэняць і з задавальненнем выкарыстоўваюць ва ўсёй краіне.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене