За будаўнічымі работамі ў Талачыне назіраем з прыемным хваляваннем

27 июня 2015 18:39

Паступова набываюць новае аблічча будынкі жылых дамоў і гандлёвых прадпрыемстваў на вуліцах райцэнтра. На некаторых аб’ектах праца ідзе хутчэй, на некаторых больш павольна, але ў любым выпадку завяршыць яе неабходна ў прызначаны тэрмін і з належнай якасцю.

Сустракаць гасцей з усёй вобласці мы будзем ужо хутка, праз нейкіх пару месяцаў, таму за ходам работ назіраем з хваляваннем і з прыемнымі прадчуваннямі: не паспеем азірнуцца, як вуліцы горада запоўняць удзельнікі свята, будаўнічыя рыштаванні саступяць месца дэкарацыям, а замест шуму тэхнікі загучыць музыка.

— Найбольш паспяхова працуюць на рамонце будынкаў Першамайскі ЖРЭТ і будаўнічы трэст №9 горада Віцебска, “Міёрскі рамонтнік”, Круглянская ПМК-266, — расказаў нам намеснік старшыні райвыканкама Арэх І. В. — З адставаннем ідзе УП “Вітэк” (Віцебск).

Сярод падрадчыкаў, якія выконваюць сваю працу хутка і якасна, назваў Ігар Віктаравіч і віцебскае ТАА “Дэльта”. Гэтае прадпрыемства займаецца заменаю аконных блокаў у бальніцы і рамонтам будынка інтэрната на вуліцы Энгельса (на здымку).

Інтэрнат сапраўды ўжо выглядае зусім па-іншаму, яго некалі абшарпаныя цагляныя сцены цяпер роўныя, гладкія і светлыя. І гэта не толькі касметычныя змены, вынікі рамонту заўважныя звонку і павінны стаць адчувальнымі ўнутры, для жыхароў, таму што сцены былі ўцеплены пенапластам і мінеральнай ватай. Праведзены таксама рамонт даху і замена вокнаў.

На цяперашнім этапе, паведаміў Ігар Віктаравіч, завершана добраўпарадкаванне вуліцы Энгельса, мадэрнізацыя водаправода па вуліцы Леніна, поўным ходам ідуць работы па рэканструкцыі цэнтральнай  плошчы, па рамонце гарадскога Дома культуры. Асфальтакрошкай, атрыманаю пры зняцці слою старога асфальту, умацаваны некаторыя грунтавыя дарогі ў горадзе, у далейшым па меры магчымасці будуць прымацца меры па добраўпарадкаванні некаторых дваровых тэрыторый.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене