Райспажыўтаварыства збіраецца парадаваць спажыўцоў цікавымі задумкамі

3 июля 2015 14:03

Сваё прафесійнае свята работнікі спажыўкааперацыі раёна сустракаюць актыўнай працай па абнаўленні матэрыяльнай базы і распрацоўцы новых падыходаў у абслугоўванні насельніцтва. Стымулам для гэтага стала, акрамя ўсяго, набліжэнне абласных “Дажынак”, у сувязі з чым неабходна  падрыхтаваць да прыёму гасцей будынкі гандлёвых аб’ектаў. Але першапрычынаю, глыбінным вытокам змен з’яўляецца аб’ектыўная рэальнасць, патрэба ў абнаўленні, бо без прагрэсу, без асваення новых шляхоў няма перспектывы. Менавіта таму райспажыўтаварыства на цяперашнім этапе заклапочана не толькі будаўніча-рамонтнымі работамі, а яшчэ і   пашырэннем спектра паслуг і асартыменту тавараў.

ПІЦА І БУЛАЧКІ ПРАМА З ПЕЧЫ

Даўно ўжо было актуальным пытанне абнаўлення рэстарана (на здымку). Уведзены ў дзеянне ў мінулым стагоддзі, сваім фасадам і інтэр’ерам ён не вельмі ўпрыгожваў горад, і атмасфера ў ім вымагала зменаў.

Цяпер тут вядуцца рамонтныя работы. Паводле слоў старшыні райспажыўтаварыства Углік А. І., абноўлены рэстаран прыме наведвальнікаў дзесьці ў першыя дні верасня. Змяніцца павінна літаральна ўсё, ад фасада да столі і падлогі:

— Больш за восем мільярдаў рублёў пойдзе на аплату работ і набыццё новага абсталявання (з іх 2 мільярды 400 мільёнаў з інвестыцыйнага фонду Белкаапсаюза, а астатнія сродкі будзем шукаць самі). Будзе абноўлены фасад, пакрыццё столі, сцен і падлогі. Паставім новую мэблю і тэхналагічнае абсталяванне. Адкрыем уваход у рэстаран праз другі паверх (да гэтага часу ён заставаўся незадзейнічаным).

Кардынальныя змены чакаюць сталовую, плануецца зрабіць з яе піцэрыю (пры гэтым цяперашнія абеды з традыцыйнымі першым, другім і трэцім застануцца).

— Піцэрыя будзе адчынена не толькі на працягу працоўнага дня, а і ў вячэрні час. Гатаваць піцу будуць прама пры кліентах, — падзялілася задумкамі Аляксандра Ігнатаўна.

У кулінарыі таксама не абыдзецца толькі рамонтам. У прыватнасці, новаўвядзеннем павінна стаць выпечка разнастайных булачак на вачах у наведвальнікаў. А водар, які заўсёды суправаджае гэты працэс, будзе прывабліваць новых пакупнікоў.

УСЁ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

Рэстаран і піцэрыя зацікавяць перш за ўсё людзей сталага ўзросту і моладзь, але не застануцца абдзеленымі ўвагаю і дзеці. Другі паверх універмага каля аўтастанцыі (зараз там завяршаюцца рамонтныя работы) плануецца поўнасцю аддаць пад дзіцячыя тавары:

— У цяперашнім дзіцячым аддзеле ва ўнівермагу №1 у цэнтры горада мы не можам размясціць увесь асартымент, які хацелася б. Разнастайныя спартыўныя тавары, манежы, надзіманыя басейны — усё гэта мы прапануем, калі перанясём дзіцячы аддзел на новыя плошчы. Адбудзецца гэта ў пачатку жніўня. А першы паверх універмага адвядзём пад мэблю і электратавары.

ЗАМЕСТ АЛКАГОЛЮ — КВЕТКІ

Прыемна адзначыць і той факт, што будынак, у якім да нядаўняга часу размяшчалася піўная крама “Пив-Пафф”, пачне служыць больш здаровым і высакародным мэтам — у ім запланавана абсталяваць краму па продажы кветак.

Акрамя таго, як паведаміла наша субяседніца, грыль-бар пераўтворыцца ў мясную лаўку, а начная крама будзе арыентавана пераважна на кандытарскія вырабы і алкаголь.

*  *  *

Відавочна, што падобныя планы для маштабаў нашага раёна калі не грандыёзныя, то ўсё ж даволі вялікія, а таму жыхарам можна толькі парадавацца за такія перспектывы і пажадаць райспажыўтаварыству паспяхова ўвасобіць іх у жыццё. І яшчэ, канечне, павіншаваць усіх работнікаў сістэмы кааперацыі з прафесійным святам.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 3 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене