Два фактары выратавання зямлі: актыўнае выкарыстанне і рашучая абарона

15 июля 2015 16:29

Зноў вымахаў баршчэўнік. Найбольш праблемная сітуацыя, як паведаміў нам начальнік раённай экалагічнай інспекцыі Прадка В. П., у населеных пунктах Валосаўскага, Коханаўскага і Серкавіцкага сельсаветаў. Са старшынямі двух выканкамаў нам удалося аператыўна звязацца. Мы папрасілі іх падзяліцца сваім бачаннем сітуацыі, паведаміць, наколькі складанае становішча з баршчэўнікам і якія перспектывы барацьбы з ім.

Барышаў М.Я., Коханаўскі сельвыканкам: — Больш за ўсё баршчэўніку ў Звянячах, Малым і Вялікім Высокім, Ляўкове, Рамашкаве. Змагаюцца з ім усе, хто можа, усімі даступнымі сродкамі. Жыллёва-камунальнае прадпрыемства косіць, сельгаспрадпрыемства нядаўна правяло апырскванне, працуюць два рабочыя сельвыканкама, прымае меры сваімі сіламі насельніцтва (праводзім адпаведную тлумачальную работу).

Сітуацыя ўскладняецца тым, што баршчэўнік расце ў цяжкадаступных для тэхнікі месцах, па розных ярах, канавах касілка ці апырсквальнік не пройдуць, а людзей туды масава не накіруеш. Да таго ж ручны метад трэба прымяняць вельмі асцярожна, паколькі ён, як вядома,  траўманебяспечны, косячы ці выкопваючы баршчэўнік, чалавек рызыкуе атрымаць апёкі.

Мне здаецца, што барацьба з гэтай раслінай была б больш эфектыўнаю, калі б вялася яна не эпізадычна рознымі прадпрыемствамі ў дадатак да ўсіх іншых сваіх відаў дзейнасці, а больш мэтанакіравана і пастаянна, іншымі словамі, калі б нехта сканцэнтраваў свае намаганні выключна на баршчэўніку. Але такая пастаноўка праблемы, напэўна, можа быць разгледжана ў першую чаргу ў рэспубліканскіх маштабах.

Хадневіч Т.Я., Серкавіцкі сельвыканкам: — Сенненскае ДЭУ-38, якое абслугоўвае дарогу на тэрыторыі нашага Савета, у гэтым годзе правяло хімічную апрацоўку. У выніку баршчэўнік пажоўк, так што, думаю, эфект будзе. Палепшылася сітуацыя і там, дзе мы перадалі пасля зносу безгаспадарных будынкаў зямлю сельгаспрадпрыемству “Рыдамльскі”, каля вёскі Янава. На распрацаваных, засеяных плошчах баршчэўнік не ўзышоў. Цяпер рыхтуемся да перадачы зямлі, вызваленай у ваколіцах вёскі Бушмін, кансерваваму заводу. Можна меркаваць, што ў выніку і там адбудуцца пазітыўныя змены.

Хутчэй за ўсё, можна не толькі меркаваць, а і быць упэўненым, што там, дзе зямля апрацоўваецца ў адпаведнасці з усімі тэхналагічнымі нормамі, сапраўды будуць расці толькі карысныя расліны. “Прырода не церпіць пустаты, пакінутыя без клопату чалавека землі зойме пустазелле, а там, дзе растуць культурныя расліны, яму не застанецца месца пад сонцам”, — гэтае выказванне аднаго з былых начальнікаў раённай экалагічнай інспекцыі адразу прыйшло на памяць падчас гутаркі з Таццянай Ягораўнай. І прыклад зямельных плошчаў каля Янава, якія пазбавіліся ад баршчэўніку пасля ўводу ў сельгасабарот, — пераканаўчае таму пацвярджэнне.

Ну, а што да тых зямель, якія не могуць выкарыстоўвацца ў сельскагаспадарчых мэтах (цяжкадаступныя, неспрыяльны рэльеф і г. д.), то, відавочна, застаецца толькі больш актыўна ўзяцца за іх, каб вывесці баршчэўнік адначасова ўсюды і не дапусціць яго рассялення з забру-джаных тэрыторый на чыстыя.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене