Бліжэйшыя задачы экскаватарнага завода – дагнаць сусветных вытворцаў і замацавацца на рынках

23 июля 2015 16:04

Попыт на землярыйную, дарожную і меліярацыйную тэхніку можа вагацца ў залежнасці ад сезона і агульнага стану эканомікі, але ў цэлым гэты напрамак машынабудавання перспектыўны – пры ўмове, што вытворца зможа ствараць канкурэнтаздольную прадукцыю і рацыянальна арганізоўваць маркетынг. Такія задачы заўсёды стаялі перад Коханаўскім экскаватарным заводам, але пасля таго, як ён увайшоў у холдынг «Амкадор», паўсталі з асабліваю вастрынёю.

– Толькі 7% акцый холдынга належыць дзяржаве, – расказаў падчас сустрэчы з журналістамі дырэктар ААТ «Амкадор-КЭЗ» Андрэй Яроцкі, – і сёння ў нас адбываецца карэннае змяненне прынцыпаў дзейнасці прадпрыемства. Раней мы працавалі на 80 % пад дзяржзаказ, завод атрымліваў да 10 мільёнаў долараў бюджэтных грошай. У гэтым годзе мы ўжо не атрымалі ні капейкі, жывём выключна па законах рынку.

Асартымент выпускаемай прадукцыі застаецца ў асноўным ранейшы: экскаватары каўшовыя, экскаватар-дрэнаўкладчык, касілкі. Але падыходы да якасці мяняюцца кардынальна. Прадпрыемства, якое, страціўшы дзяржаўную апеку, без асаблівай падрыхтоўкі, раптоўна апынулася ў віры рыначных адносін, не можа дазволіць сабе таптацца на месцы, разважаць і чакаць дапамогі, а павінна неадкладна прымаць меры, перастройвацца для працы ў новых умовах.

– На прамым рынку прадукцыя, якую мы выпускалі, аказалася неканкурэнтаздольнаю. Раней мы засяроджвалі ўвагу ў першую чаргу на кошце тэхнікі, ён павінен быў атрымлівацца як мага ніжэйшым, усім астатнім – знешнім выглядам, камфортам, тэхнічнымі характарыстыкамі – можна было ахвяраваць. Цяпер так не атрымаецца. Сучасны чалавек не сядзе ў экскаватар, у якім няма падстаўкі для мабільнага тэлефона, а пра кандыцыянер я ўжо нават не кажу. У сувязі з гэтым сёння вядзецца работа па стварэнні якаснага, сучаснага прадукту, які будзе канкурэнтаздольны. Бліжэйшая наша задача – дагнаць сусветных лідараў сярод вытворцаў падобнай тэхнікі, і зрабіць гэта трэба як мага хутчэй. Над гэтым працуе канструктарская служба холдынга, а рэалізоўваць распрацаваныя ёю падыходы на практыцы павінны мы, з нашых цэхаў павінны выходзіць новыя, адпавядаючыя сучасным патрабаванням машыны.

Зразумела, аб тым, каб пацясніць на сусветным рынку якіх-небудзь амерыканскіх ці японскіх вытворцаў, гаворка не ідзе, але рынак бліжняга замежжа для коханаўскіх машынабудаўнікоў адкрыты. У прыватнасці, перспектыўная мадэль – дрэнаўкладчык ЭТЦ-203.

– З 2011 года выпушчана 60 такіх машын. Аналагаў ім сёння няма на прасторах СНД. Ёсць некаторыя ўмоўныя аналагі, але ў тры разы даражэйшыя. З кожнай новай партыяй тэхніка дапрацоўвалася, удасканальвалася, і апошнія экзэмпляры, прададзеныя ў красавіку, увогуле не выклікалі ніякіх пытанняў. Адна з гэтых машын цяпер працуе ў Латвіі, і ў нас ужо ёсць дамоўленасць, што як толькі Латвія атрымае субсідыі ЕС на правядзенне меліярацыйных работ, кіраўнікі меліярацыйных прадпрыемстваў прыедуць да нас рашаць пытанне аб набыцці ЭТЦ-203. Той факт, што прыватнік зацікавіўся гэтай машынаю (у Латвіі ўся меліярацыя прыватная), шмат аб чым гаворыць.

Адной з умоў далейшай паспяховай дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца захаванне і, па меры неабходнасці, абнаўленне яго кадравага саставу. Андрэй Уладзіміравіч ураджэнец Коханава, і кадравы патэнцыял роднага пасёлка добра ведае: людзей, здольных і гатовых працаваць на прадпрыемстве такога роду, нямнога, спецыялісты адпаведнага ўзроўню задзейнічаны на іншых прамысловых прадпрыемствах або ўвогуле выехалі ў іншыя населеныя пункты. Тым не менш, мяркуе кіраўнік, у цяперашні час калектыў завода (166 чалавек) дастойны, складаецца з кваліфікаваных і працавітых людзей, а ў будучыні кадравы дэфіцыт неабходна папярэджваць, паступова рыхтуючы спецыялістаў сваімі сіламі, ствараючы ўмовы і стымулы для прафесійнага і кар’ернага росту моладзі. Дарэчы, і сам Андрэй Яроцкі пасля заканчэння ўніверсітэта па спецыяльнасці «Фізік. Менеджэр» падымаўся на КЭЗе па службовай лесвіцы, працуючы спачатку маркетолагам, пасля намеснікам начальніка аддзела маркетынгу, начальнікам гэтага аддзела, камерцыйным дырэктарам, першым намеснікам дырэктара завода.

Уласцівыя Андрэю Яроцкаму аптымізм, яснае бачанне праблем і шляхоў іх пераадолення пакінулі ва ўдзельнікаў пасяджэння ўражанне, што выхад прадпрыемства на новы ўзровень вытворчасці прадукцыі – гэта рэальная перспектыва, і калектыў павінен справіцца з выкананнем задач, якія стаяць перад ім на гэтым новым этапе.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


4 комментария на “ Бліжэйшыя задачы экскаватарнага завода – дагнаць сусветных вытворцаў і замацавацца на рынках ”

  1. Павел , 30 июля 2015 , 0:31

    Уволился с этого завода и не желею.и так там все поурезали что зарплата рабочего стала на уровень похожий с прожит.мин.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Александр , 24 июля 2015 , 22:10

    Толку не будет до тех пор пока зарплата начальника не будет привязана напрямую к зарплате рабочего!!! У них вон какие лица плотные и сытые зарплата за месяц такая как у рабочего за 4 месяца…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. сельчанин , 24 июля 2015 , 7:00

    Ни одного слова об зарплате работников.И не средней по заводу а простых работяг.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  4. Плешко Борис , 23 июля 2015 , 16:29

    Вашы словы ды Богу у вушы.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене