Кожны чарговы нумар — падзея, 10-тысячны — вяха

5 августа 2015 8:49

Сёння, паважаныя сябры, выйшаў у свет не проста нумар газеты, ён па ліку — 10-тысячны. Нумар-юбіляр, каб стаць ім, прайшоў доўгі і няпросты ў часе шлях. Першы нумар, даўшы жыццё талачынскай раёнцы, з’явіўся яшчэ ў 1931 годзе, 15 сакавіка. Гэтае вясновае нараджэнне газеты як добры для яе сімвал. Яна заўжды ў пошуку, абнаўленні, уласна, “увесь гэты час, з старонкі ў старонку, ідзе з жыццём упоравень раёнка…”

Нагадаем сабе, тады яна называлася “Калгаснік Талачыншчыны”. Якая цёпленькая, лагодная і адначасова па-дзяржаўнаму сур’ёзная назва. Яна перадавала сутнасць часу, пераўтварэнняў, якія атрымалі шырыню і ўздым на талачынскай зямлі. 16 мая 1931 года газета паведамляла: “Пад пераможны сцяг калектывізацыі ўстаюць новыя калоны аднаасобнікаў, знішчаюцца старыя дзедаўскія межы”. У гэты перыяд уводзіцца ў Талачыне льнозавод (1932) і будуецца льнозавод у Коханаве, а наогул у раёне ў 1931 годзе налічвалася 75 прад-прыемстваў, пражывала 89282 чалавекі. У 1932 годзе на 22 дзяржаўных і 54 кааператыўных прадпрыемствах працавала 1060 чалавек. На 1 студзеня 1933 года было 197 калгасаў, што складала 31,3% калектывізаваных гаспадарак. На пярэдніх рубяжах пераўтварэнняў стаяла ў якасці іх правадніка ў жыццё і раённая газета. Невыпадкова тыя, каму не падабаліся новыя з’явы ў жыцці, расправіліся, учыніўшы страшнае забойства, з селькорам Змітрам Крывіцкім. Адбылося гэтае 6 студзеня 1935 года.

З чэрвеня 1938 па студзень 1960 года газета выходзіла пад назвай “Чырвоны хлебароб”, на працягу наступных двух год — “Ленинец”, з красавіка 1962 па люты 2001 года — “Сцяг Ільіча”, зараз — з сённяшняй сваёй назвай. Перажыла вайну, адраджала разам з іншымі раён у пасляваенны перыяд. Цяпер ізноў разам са сваім чытачом, яго радасцямі і засмучэннямі, здабыткамі і стратамі. Распавядае пра будні і святы, людзей, не абыходзіць праблемы. Мы — разам, і гэта дазваляе трымаць руку на пульсе жыцця. А яно — імклівае, хуткаплыннае, у аснове сваёй стваральнае. На вачах прыгажэе, маладзее горад, падцягваюцца да неабходнага для чалавека ўзроўню нашыя вёскі. Мы даўно не бачылі на сваёй зямлі такіх зменаў, якія адбываюцца на ёй зараз. Ёсць аб чым гаварыць, ёсць чым ганарыцца. Але і ў думках няма прыхоўваць недахопы, абыходзіць праблемы.

Газета піша гісторыю сучаснасці, але не забываецца на вопыт і ўрокі мінулага. Чалавеку неабходна разуменне таго, на якой зямлі ён жыве, хто ён, які ён. Ужо сёння мы жывём з думкай пра дзень заўтрашні і лёс наступных пакаленняў. А свае цаглінкі ў гэты дом кожны з чытачоў кладзе тым, што выпісвае і чытае раённую газету, піша і тэлефануе нам, дзесьці падхвальвае, а дзесьці крытыкуе, іранізуе. Усё разам — гэта і ёсць адносіны да сваёй раёнкі. Так вось і нараджаецца нумар за нумарам, і ўжо — 10-тысячны. Лічба круглая, але не сказаць, што яна вялікая. Значыць, сутнасць яе ў іншым, у тым, што ёсць сваё выданне, для якога самае пачэснае і прыемнае — распавядаць пра самае яму блізкае і дарагое, сваіх людзей, сваю зямлю, ствараць летапіс жыцця нашай Талачыншчыны, адпавя-даючы свайму прызначэнню, сваёй цяперашняй назве.

Дзякуй вам сябры, за сумесную працу, творчасць, служэнне газетнаму радку, а сваёй працай — роднай зямлі, Талачыншчыне.

Все новости

“Наша Талачыншчына” в формате PDF

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Кожны чарговы нумар — падзея, 10-тысячны — вяха ”

  1. Елена , 5 августа 2015 , 19:14

    Ещё столько же раз по столько!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Плешко Борис , 5 августа 2015 , 15:38

    Можна сказаць-Са святам.Посьпехаў на доўгім пуці !

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене