Да сельскагаспадарчага свята з поўнаю аддачаю рыхтуюцца і… будаўнікі

7 августа 2015 18:31

Такой колькасці будаўнікоў, як гэтым летам, Талачын, напэўна, не бачыў ніколі. Усім аб’ектам, якія ўзводзіліся дзесяцігоддзямі, адначасова спатрэбіліся прафесійная рукі муляраў, маляроў, сталяроў і іншых спецыялістаў. З’ехаліся яны з усёй вобласці і нават з суседняй Магілёўскай. Круглянская ПМК-266 займаецца аднымі з самых адказных, маштабных і складаных аб’ектаў — праводзіць рэ-канструкцыю сквера, цэнтральнай плошчы горада, рамантуе Дом культуры і ўзводзіць з нуля будынак аддзела камплектавання бібліятэчнай сістэмы.

З круглянскімі будаўнікамі наш раён эпізадычна супрацоўнічаў і раней. Некалькі гадоў таму ПМК-266 будавала бульбасховішча кансервавага завода, рамантавала адміністрацыйны будынак гэтага прадпрыемства, сёлетняй вясною здало 5-павярховы жылы дом у Коханаве (цяпер там засталося добраўпарадкаваць тэрыторыю, займацца гэтым будзе ДРБУ-147, пасля таго, як паступіць фінансаванне). А калі стартавала падрыхтоўка да “Дажынак”, арганізацыя ўзяла на сябе значную долю работ на аб’ектах райцэнтра.

Літаральна на вачах вырас новы будынак аддзела камплектавання бібліятэчнай сістэмы. Па форме ён даволі просты, прамавугольны з прамымі сценамі, але пірамідападобнае ўзвышэнне даху (у архітэктуры разнавіднасці  такіх канструкцый называюць шпілямі і шатрамі) прыўносіць нотку старажытнага каларыту.

На дахах райвыканкама, кніжнай крамы, Дома культуры, некаторых жылых дамоў таксама  больш або менш выразна заўважаюцца пірамідападобныя элементы, далей на цэнтральнай вуліцы горада размешчаны царква і касцёл, а значыць, новы будынак павінен будзе гарманічна ўпісацца ў агульны стыль гэтай часткі горада. І ўбачыць гэта мы павінны, напэўна, ужо ў хуткім часе, бо работы на аб’екце вядуцца кожны дзень, і да “Дажынак” застаецца зусім няшмат.

Дарэчы, у сувязі з набліжэннем гэтай даты сярод будаўнікоў таксама адчуваецца атмасфера пэўнай інтрыгі, загадкавасці і чакання: мерапрыемства, у падрыхтоўку да якога яны ўкладваюць столькі сваіх сіл, не пакідае іх абыякавымі.

— Усё ідзе па плане, засталося ўжо няшмат, паспеем, — работнікі, з якімі мы сустрэліся ў гарадскім скверы напярэдадні Дня будаўніка (адзначаецца заўтра), пачалі размову менавіта такім чынам, з тэмы “Дажынак”. — Ужо, канечне, можна прыкладна бачыць, як будзе ўсё выглядаць пасля завяршэння работ: дарожкі, фантан, газоны… Ну, а каб ацаніць работу, аб’ект у канчатковым яго выглядзе, трэба яшчэ крыху пачакаць.

Што да аб’ектаў, то сапраўды — ацаніць іх мы зможам у бліжэйшай будучыні, а вось работа як працэс, праца бачная ўжо цяпер. Брыгады ПМК-266 заўсёды працуюць дружна і зладжана, людзі ведаюць сваю задачу і маюць магчымасць бесперашкодна, без затрымак выконваць яе. Заўсёды ў наяўнасці матэрыялы, своечасова падыходзіць тэхніка, і будаўнікі з поўнаю аддачаю робяць свой уклад у падрыхтоўку да самага адметнага, маштабнага з усіх сельскагаспадарчых святаў.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Август 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей