Найбольш праблемныя дарогі паступова будуць даведзены да ладу

7 августа 2015 13:30

Аўтамабілістаў не могуць не радаваць змены, якія адбываюцца з дарогамі горада. Часовыя нязручнасці ў сувязі з правядзеннем работ (неабходнасць накіроўвацца ў аб’езд або стаяць у пробках) рана ці позна заканчваюцца, і настае той момант, калі язда прыносіць адно задавальненне: машына не трасецца па ямках, аўтобусы, спыняючыся на прыпынках, не займаюць, як раней, усю паласу руху, а зварочваюць у спецыяльна створаны заезд. Нарэшце набыла нармальны выгляд стаянка каля гандлёвага цэнтра “Друцкае падвор’е”: месца паркоўкі заасфальтавана, нанесена разметка, устаноўлены інфармацыйныя шыльды з указаннем часу, у які стаянка забаронена.

У гэтым годзе праведзены некаторыя работы па ўдасканаленні не толькі гарадскіх, але і сельскіх дарог (тут і далей у тэксце пад сельскімі дарогамі маюцца на ўвазе не вясковыя вуліцы і пад’езды да вёсак, палёў, лясоў і г. д., а так званыя мясцовыя дарогі, калі ўжываць афіцыйны тэрмін). У прыватнасці, заасфальтаваны і здадзены ў эксплуатацыю 4-кіламятровы адрэзак гравійкі паміж Воўкавічамі і Варанцэвічамі (частка дарогі Азерцы — Варанцэвічы — Коханава, працягласць якой 29,9 км, некаторыя ўчасткі былі заасфальтаваны яшчэ раней, у папярэднія гады).

Але гэтымі чатырма кіламетрамі кропка ў рашэнні ўсіх дарожных праблем сельскай мясцовасці не пастаўлена. Маршруты пасажырскага транспарту, сельскагаспадарчай тэхнікі і разнастайных службаў (пошта, гандаль і інш.) у некаторых месцах па-ранейшаму пралягаюць па гравійцы. Так, насычаны рух назіраецца на той жа дарозе Азерцы — Варанцэвічы — Коханава і на дарозе Орша — Коханава — Абольцы. Менавіта гэтыя напрамкі, як расказаў нам намеснік старшыні райвыканкама Ігар Віктаравіч Арэх, будуць рамантавацца ў першую чаргу. Тэрміны і аб’ёмы работ залежаць ад фінансавання:

— На сённяшні дзень адзінай крыніцай фінансавання капітальнага рамонту вышэйназваных дарог з’яўляюцца для нас паступленні ад пошліны, якая выплачваецца аўтаўладальнікамі падчас праходжання тэхагляду. Работы будуць весціся паступова, па меры выдзялення фінансавання, таму назваць канкрэтныя тэрміны і працягласць участкаў, на якіх з’явіцца асфальт, немагчыма.

Дарогі на тэрыторыі раёна абслугоўваюць 4 спецыялізаваныя прадпрыемствы: талачынскія ДЭУ-8 і ДРБУ-147, сенненскае ДЭУ-38 і аршанскае ДЭУ-7. Найбольшая працягласць тых дарог, якія падведамасныя прадпрыемству ДРБУ-147. Па словах Ігара Віктаравіча, яно абслугоўвае 572 кіламетры, з якіх 151 км — асфальтавыя дарогі, 16 км — бетонная (Талачын — Валосава),  356 км — гравійныя, 37 — грунтавыя палепшаныя, 12 — грунтавыя прафіляваныя.

Гэтыя лічбы пераканаўча сведчаць, што працы па давядзенні сельскіх дарог раёна да адпаведнасці сучасным патрабаванням яшчэ шмат. І адсутнасць яскравай, выразна бачнай перспектывы ў гэтым напрамку радасці не дадае, але падставаю для аптымізму з’яўляецца той факт, што работа ўсё ж вядзецца, і раней ці пазней  праблемныя ўчасткі дарожнай сеткі раёна стануць дастаткова камфортнымі для вадзіцеляў і бясшкоднымі для тэхнічнага стану транспартных сродкаў.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


3 комментария на “ Найбольш праблемныя дарогі паступова будуць даведзены да ладу ”

  1. людмила жданович , 20 августа 2015 , 15:14

    ЛЮДМИЛА ЖДАНОВИЧ это не та которая работает в автоклубе!!! Это однафамильца и однаименца…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Михаил , 9 августа 2015 , 17:07

    Отремонтировали участок дороги Р25 от Толочина до магистрали М1. Хотелось бы знать, с какой целью на этом участке сделано несколько искусственных выемок на всю ширину проезжей части. Предполагаем, что это взбадривающие полосы. При их проезде автомобили сильно встряхивает, и это не позволяет водителям расслабляться.
    Дорогие дорожники, возможно, сию новацию следует распространить на все дороги района?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. людмила жданович , 7 августа 2015 , 14:18

    дороги хоть и ремонтируются, но очень плохо… на объездной дороге как были выбоины, так там они и остались.. и таких мест, где дорога ремонтировалась простым щебнем, очень много.. многие водители высказывают свое недовольство по этому поводу

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене