Возера ў Еўлахах: на жывапісным беразе сярод машын і смецця

14 августа 2015 18:36

Апошні месяц скупога на цёплае надвор’е лета пачаўся нечакана, прагноз надвор’я на некаторыя дні прадвяшчаў да +35 градусаў. На вадаёмах у такі перыяд трэба чакаць вялікага наплыву аматараў пазагараць і пакупацца. Праўда, з купаннем не ўсё адназначна, бо нярэдка якасць вады, мяркуючы па яе колеры і паху, выклікае сумненні. Тым не менш заўсёды хапае рызыкоўных людзей, гатовых акунуцца нават у якім-небудзь невялікім возеры са стаячаю вадою.

У нядзелю 26 ліпеня ў першай палове дня (надвор’е стаяла гарачае, а пасля абеду прагназаваўся дождж) мы наведалі возера ў Еўлахах. Сёлетняй вясною там была праведзена вялікая работа па добраўпарадкаванні, з’явіліся гардэробы,  лавачкі, месца для паркоўкі, туалет, і мы вырашылі пацікавіцца, як карыстаюцца ўсімі гэтымі выгодамі людзі, ці берагуць іх, а таксама задаліся пытаннем, што яшчэ варта было б зрабіць для паляпшэння ўмоў адпачынку ў Еўлахах.

Пад’язная дарога знаходзілася ў добрым стане, ні ямак, ні лужын. Вядома, што там папрацавала дарожнае прадпрыемства, а яшчэ захаванню цэласнасці дарогі, несумненна, паспрыяла надвор’е без частых і працяглых дажджоў.

Усе збудаванні на пляжы знаходзіліся на сваіх месцах, слядоў вандалізму не назіралася. А вось санітарны стан тэрыторыі аказаўся неідэальным. Каля адной лавачкі ляжалі дзве кучкі смецця ад сланечнікавых семачак: відаць, нейкая пара доўга сядзела тут, сузірала прыгожы краявід і паплёўвала сабе пад ногі. У адным месцы ўбачылі грудок бутэлек і поліэтыленавых пакетаў, нягледзячы на тое, што тут жа знаходзяцца урны для смецця, а крыху далей, каля туалета — цэлы кантэйнер.

Можна апраўдаць грамадзян, якія гэты груд накідалі, тым, што сметніцы перапоўненыя, а можна і спытаць, чаму кожны не дадумаўся забраць сваю пустую бутэльку з сабою ці не данёс да кантэйнера, не такі ўжо гэта вялікі клопат, карона з галавы не звалілася б, і пляж застаўся б чыстым. Усім хочацца прыехаць, пагуляць і з прыемнымі ўражаннямі вярнуцца дадому, і ўборка за сабою чамусьці не ўпісваецца ў гэтыя планы, вываз рэштак сваёй жыццядзейнасці з месца агульнага карыстання многія ўспрымаюць як штосьці лішняе.

Некаторым здаецца лішняю і паркоўка ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, за 30 метраў ад вады. Месца для стаянкі падчас нашага візіту было пустым, ніводнай машыны, затое каля берага — 4 штукі.

Яшчэ тэрыторыя возера аказалася неабкошанаю, высокая і густая трава расла нават у кабінках для пераапранання. І ў гэтым наведвальнікаў возера ўжо не папракнеш, быць энтузіястам, апантаным аматарам чысціні і парадку, які нават на адпачынак едзе з касой і граблямі, ніхто не абавязаны.

Мы пацікавіліся ў начальніка раённа    й экалагічнай інспекцыі Прадкі В. П., якое ведамства адказнае за тэрыторыю каля вадасховішча.

— На жаль, з яго ведамаснай прыналежнасцю няма поўнай яснасці, — адказаў Валерый Пятровіч. — Тэрыторыя належыць сельгаспрадпрыемству «Талачынская Навінка», а кантэйнер для смецця ўстаноўлены талачынскім камунгасам. Так што адназначна заявіць, хто за што адказвае ў плане навядзення і падтрымання парадку, цяжка.

Сапраўды, у сямі нянек, як вядома, дзіця без вока. Але відавочна, што парадку было б больш, калі б кожны проста праявіў ініцыятыву і зрабіў штосьці карыснае ў рамках сваёй кампетэнцыі: чыя зямля, той пакасіў бы, чый кантэйнер, той смецце вывез бы. А калі б яшчэ кожны грамадзянін пастараўся гэтага смецця насля сябе не пакідаць, то падобныя пытанні ўвогуле не паўставалі б.

Што да пажаданняў аб далейшым развіцці гэтага жывапіснага месца, любімага многімі аматарамі адпачынку на прыродзе, то тут, канечне, гаварыць можна колькі заўгодна і што заўгодна, палёт фантазіі можа быць бясконцым. На цяперашнім этапе найбольш рэалістычнаю, напэўна, выглядала б прапанова зрабіць якія-небудзь альтанкі, таму што доўга смажыцца на сонцы — гэта і непрыемна, і нездарова.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене