Парадавалі пчолкі добрым мёдам

14 августа 2015 9:00

14 жніўня адзначаецца першы Спас — Мядовы. У гэты дзень старэйшына вёскі Зарэчнае Падбярэззе Ларыса Леанідаўна Зімніцкая традыцыйна выносіць соты з мёдам і частуе аднавяскоўцаў. Збягаецца вясковая дзятва, усе хваляць мёд, жадаюць здароўя гаспадарам.

Займацца пчоламі Ларыса Леанідаўна пачала больш за дваццаць год таму. Сама  здзіўляецца, як удалося спасцігнуць  гэтую няпростую справу.

Бываючы ў знаёмых на дачы, Ларыса Леанідаўна здаля  з цікавасцю назірала, як патомны ў пятым ці шостым калене пчаляр завіхаецца каля калод. А іх на пасецы каля дзвюхсот!  Знаёмыя пчаляры ўпэўнівалі жанчыну набыць для пачатку некалькі сямей. Муж Ларысы Леанідаўны быў  катэгарычна супраць. З рашучасцю жанчына ўзялася за справу, узброіўшыся неабходнай літаратурай і заручыўшыся дапамогай вопытных спецыялістаў. Спачатку набылі восем домікаў для пчол.

Зараз жанчына з усмешкай успамінае сваю разгубленасць, калі паставілі вуллі. У той час мабільнай сувязі не было. Прыходзілася ездзіць за кансультацыямі да пчаляроў. Вясной прыбавілася яшчэ дзве сям’і. З цягам часу пасека пашыралася, а гаспадыня прывыкала да сваіх старанных маленькіх рупліўцаў, набіралася вопыту і ўмення.

Ларыса Леанідаўна сцвярджае, што пчалярскай справе трэба вучыцца пастаянна. Значную дапамогу ёй аказалі курсы пчаляроў у Віцебску. Муж таксама зацікавіўся пчалярствам, і цяпер яны абодва з’яўляюцца членамі таварыства “Бортнік” у Салігорску. На сходах знаёмяцца з навінкамі літаратуры, пчаляры з розных краін абменьваюцца вопытам.

Не адзін раз прыходзілася назіраць, як пчаліны рой аблеплівае ствол дрэва і, здаецца, сабраць яго няпроста. Ларыса Леанідаўна загадкава ўсміхнулася і сказала, што раенне — самы цікавы і таямнічы момант у жыцці асобнай пчалінай сям’і. Па паводзінах пчол яна ведае, калі і ў якім доміку будзе аддзяляцца рой. У гэты час пчолы перастаюць працаваць, пачынаюць асаблівыя танцы. Цікава, што яны загадзя ведаюць месца прыпынку. Далей пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў пчаляры збіраюць рой і пасяляюць у новы вулей. Для сваёй пасекі яны набываюць толькі пародзістых матак, цяпер выводзяць і сваіх. Таму пчолы ў іх не злосныя, аднак вельмі не любяць чужых.

Усім вядомыя гаючыя ўласцівасці мёда. Лекамі ад некаторых хвароб лічацца таксама ўкусы пчол. Ларыса Леанідаўна доўга прывыкала да балючых адчуванняў. Яна прызналася, што раней часта хварэла. Дзякуючы ж пчолкам цяпер рэдка наведвае бальніцу, адчувае бадзёрасць нягледзячы на ўзрост.

Пчол трэба любіць, паважаць іх працавітасць, добра даглядаць, упэўнена  жанчына-пчаляр, і яны аддзячаць шчырай працай ў полі і лесе,  здабываючы па кропельцы нектар, які ператвараецца ў духмяны бурштынавы мёд.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Парадавалі пчолкі добрым мёдам ”

  1. дядя Че , 14 августа 2015 , 15:11

    Роение пчёл, захватывающее явление. Но утверждать, что роевые матки качественные нельзя.Качественными могут быть только матки “тихой смены” или выведенные искусственно, на односуточных яйцах. Роевые пчёлы очень работоспособны, хорошо оттягивают соты и работают на медозборе и если матка их не устраивает, то семья пчёл идёт на тихую смену. Вот тут и появится очень плодовитая матка. Для того чтобы вести породную линию пчёл необходимо чтоб пасека стояла обособленно, в радиусе как минимум 25 километров не должно быть чужих пчёл.Матки спариваются с трутнями в зонах их “баражирования” на расстоянии до 12 километров и спариваются в полёте с 7 – 12 трутнями. Трутни в районе “баражирования”. как правило. бывают с разных пасек. То, что пчёлы в хозяйки миролюбивы, так это признак карпатской и краинской породы. Такими же свойствами обладает и серая кавказская пчела, но она в нашем климате плохо зимует. Изучайте досконально биологию пчелиной семьи в теории и на практике. Тогда будете ПРОФИ. Кто один раз попробовал водить пчёл будет ими заниматься до конца дней своих. Успехов Вам маститые и будущие пчеловоды!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Николай Петрушенко , 14 августа 2015 , 9:30

    Рад за Ларису – давно ее знаю.А вот автор огорчила кавалерийским наскоком на тему…На месте редактора Бирюкова я бы ей вместо литературного гонорара выписал подписку журнала “Юный наутралист”…Или заставил гуглить тему “Роение”… Как можно в условиях Подберезья вывести породистых маток, если молодые матки прилетают к моим здоровым и отдохнувшим простым трутням, оставив позади себя породистых самцов хозяйки Ларисы. Лариса такого не могла наговорить автору! Лариса – профи! А автор “профи”…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене