Воўкавіцкі сельскі Савет: пытанні вырашаюцца ў цеснай узаемасувязі

20 августа 2015 14:00

Мы пабывалі ў Воўкавіцкім сельскім Савеце, каб на месцы падвесці вынікі работы мясцовай улады за пяць апошніх гадоў. Ірына Васільеўна Шумай за гады працы на пасадзе старшыні сельвыканкама выдатна ведае праблемы кожнага населенага пункта і кожнага пражываючага на данай тэрыторыі чалавека.

Клопат пра людзей – галоўная задача мясцовай улады. Якое б ні ўзнікла  пытанне, нітачкі да яго вырашэння вядуць у сельвыканкам.

У склад Воўкавіцкага сельскага Савета ўваходзіць 24 населеныя пункты. На яго тэрыторыі знаходзіцца два аграгарадкі — Жукнева і Варанцэвічы. У цяперашні час  ў населеных пунктах пражываюць 1383 чалавекі.

На тэрыторыі Савета знаходзяцца сельгаспрадпрыемствы “Жукнева” і “Камсамольская праўда”.

За апошнія гады тут устаноўлены новыя сучасныя збожжасушылкі.

Добраўпарадкаваныя катэджы ўпрыгожваюць вуліцы  Жукнева і Варанцэвічаў. У  іх пражываюць сем’і маладых спецыялістаў, жывёлаводаў і механізатараў.

На пастаянным кантролі сельвыканкама – пытанні парадка на зямлі. Праводзяцца падворныя абходы, выдаюцца прадпісанні. У асноўным гаспадары сваімі сіламі абкошваюць сядзібы. Дапамогу ў  абкосе аказваюць таксама работнікі Коханаўскай ЖКГ, тэхніку выдзяляюць мясцовыя  сельгаспрадпрыемствы. Зямельныя ўчасткі уключаюцца ў севазварот або размяркоўваюцца паміж жадаючымі мець зямлю.

Усё часцей дзеці вяртаюцца на месцы, дзе пражывалі іх бацькі і дзе яны нарадзіліся. Звярнуўшыся ў сельскі Савет, становяцца паўнапраўнымі гаспадарамі, спадчыннікамі. У вёсках Башарова і Багрынава мясцовых жыхароў амаль не засталося, але дамы не пустуюць. Гараджане прыстасоўваюці іх пад дачы, займаюцца садам і агародам.

Коханаўская жыллёва-камунальная гаспадарка робіць абкос вуліц населеных пунктаў, прыдарожнай тэрыторыі, падтрымлівае ў рабочым стане калодзежы і водаправоды, робіць уборку несанкцыянаваных сметнікаў.

Сельгаспрадпрыемствы выдзяляюць камбайны насельніцтву для уборкі агародаў, транспарт для дастаўкі паліва, забяспечваюць тэхнікай для ўборкі аварыйных дрэў. Грэйдзіраваннем дарог, іх расчысткай ў зімовы перыяд займаецца ДРСУ-147.

З’явілася тут і сучасная дарога ад Воўкавіч да Варанцэвіч.  Зроблены таксама капітальны рамонт дорогі  ад вёскі Мар’янполле да Любанічаў.

У зімовы перыяд пытанні вулічнага асвятлення вырашае Талачынскі РЭС. У жніўні-верасні плануецца дадатковая праверка і аптымізацыя асвятлення. З мэтай эканоміі электараэнергіі свет падключаецца ў найбольш значымых месцах населеных пунктаў – магазін, аўтобусны прыпынак, пачатак і канец вёскі і інш.

На тэрыторыі Савета знаходзіцца 10 брацкіх пахаванняў. Усе помнікі ў належным парадку. Сёлета выкананыя работы па добраўпарадкаванні брацкай магілы  ў вёсцы Зарэчнае Падбярэззе. Свой уклад у правядзенне рамонту ўнеслі мясцовыя жыхары на чале са старэйшынай Ларысай Леанідаўнай Зімніцкай.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене