У Варанцэвіцкую амбулаторыю за дапамогай звяртаюцца і гараджане

25 августа 2015 12:18

На тэрыторыі Варанцэвіцкай сельскай амбулаторыі чысціня і парадак. У памяшканні  ўтульна,  радуюць вока дагледжаныя кветкі. Урач  Вячаслаў Іванавіч Носаў заўважыў, што апошні рамонт тут быў зроблены восем гадоў таму. Годам пазней поўнасцю абнавілі сістэму ацяплення.

Тут прывыклі захоўваць і шанаваць тое, што зроблена. Праўда, вонкавы выгляд памяшкання пакідае жадаць лепшага. У раёне абяцалі ў хуткім часе зрабіць абліцоўку будынка сайдынгам, выдзеліць фарбу для плота.

Калектыў сельскай амбулаторыі поўнасцю ўкамплектаваны. Год назад, пасля заканчэння Аршанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, прыйшла на працу сюды Юлія Крот. Родам яна з Горак, па размеркаванні была накіравана ў Талачынскі раён. Дзяўчына прызналася, што працаваць ёй тут падабаецца.

Яна многаму вучыцца ў вопытнага доктара, даюць парады медсёстры. Кожны дзень з Коханава прыязджае ў амбулаторыю, каб дапамагаць людзям. Маладая фельчар вядзе прыём, выконвае розныя медыцынскія працэдуры, выязджае па выкліках. Пасля адпрацоўкі пэўнага тэрміну пакідаць  работу ў Варанцэвічах не збіраецца.

Каля чатырох гадоў робяць тут медыцынскія сёстры Святлана Ціханава і Святлана Лістраценка. Яны таксама  прыязджаюць на працу з Талачына, жывуць у інтэрнаце.

Акрамя іх у штаце амбулаторыі шафёр “хуткай дапамогі”, двое вартаўнікоў, санітарка. ДП “Коханава-ЖКГ” у зімовы перыяд забяспечвае амбулаторыю дровамі, назначае аператара кацельнай.

За медыцынскай дапамогай у Варанцэвічы звяртаюцца не толькі мясцовыя жыхары. Людзі ведаюць, што ў сельскай амбулаторыі могуць атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу, здаць аналізы. Нярэдка за парадай звяртаюцца гараджане, якія прызджаюць адпачыць у вёску.

У сярэднім урач прымае да дваццаці пацыентаў у дзень. У асенне-зімовы перыяд больш хварэюць на прастудныя захвораванні. У амбулаторыі ёсць два ложкі дзённага стацыянара. У экстрэнным выпадку чалавек атрымлівае бясплатную дапамогу. Адзін раз на месяц урач выязджае ў аддаленыя населеныя пункты, робіць паглыбленыя агляды, назначае лячэнне.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене