Аграгарадок Серкавіцы: чарговыя пяць год у яго развіцці (+фота)

27 августа 2015 17:12

Гэта сапраўдны гарадок аграрыяў прадпрыемства, прыгожы, утульны. Вызначаецца сучасным аблічам вытворчых аб’ектаў. У 2012 годзе на разліковую магутнасць выйшла малочнатаварная ферма на 800 галоў. Робяць на ёй 25 чалавек. Працуе комплекс на аснове сучасных тэхналогій, з даільным залам.

Уведзены ў эксплуатацыю 2 збожжасушылкі вытворчасці ААТ “Амкадор — Можа”, адпаведна ў 2011 і 2014 гадах.

Гаспадарка ўваходзіць у лік самых буйных і самых энерганасычаных у раёне. Сёння на яе палетках робяць 13 збожжаўборачных камбайнаў, 3 кормаўборачныя КВК-800. Толькі за апошні год прадпрыемства набыло 7 адзінак трактароў і 2 МАЗы. Праведзена рэканструкцыя ўсіх фермаў.

За 5 год пабудавана 56 дамоў сядзібнага тыпу. 3 катэджы свабодныя і гатовыя прыняць сваіх гаспадароў. Вуліцы заасфальтаваныя, ёсць уся неабходная для жыцця ў сучасных умовах інфраструктура — дзіцячы садзік, школа, сельская ўрачэбная амбулаторыя, 2 магазіны і кафэ, клуб і бібліятэка, пошта.

СЕЛЬСКАЯ ЎРАЧЭБНАЯ АМБУЛАТОРЫЯ — СУЧАСНАГА ЎЗРОЎНЮ

І фасад, і інтэр’ер будынка — усё ў адпаведнасці з часам. Тут размяшчаюцца фізіяпрацэдурны кабінет, зубны, дзённага стацыянара, ёсць аптэчны кіёск. Укамплектаваны штат медперсаналу.

У зоне абслугоўвання амбулаторыі, расказала яе загадчыца Вікторыя Алегаўна Ганчалеўская, пражываюць 888 чалавек. Да году — 2 дзіцяці, да 18 год — 98 чалавек. Пад увагай медыкаў 13 населеных пунктаў. Для выездаў непасрэдна на месца пражывання людзей ёсць свой аўтамабіль хуткай дапамогі.

Прызванне бацькоў становіцца прызваннем і іх дзяцей. Закончылі або яшчэ займаюцца ў медыцынскіх універсітэтах дзеці Святланы Францаўны Капіч, Ірыны Васільеўны Лазоўскай, Надзеі Уладзіміраўны Селівончык. Заслуга ў гэтым і мясцовай школы, дзе робяць выдатныя педагогі. Дзеці, іх выпускнікі, штогод паступаюць у самыя прэстыжныя навучальныя ўстановы краіны.

А многія робяць дома, на сваёй роднай зямлі, што яшчэ больш надае гонару ім за іх чалавечы, прафесійны абавязак. Тое, што ёсць такі аграгарадок на Талачыншчыне, — іх заслуга. І будзе ён яшчэ больш утульным і прыгожым. У планах яго развіцця газіфікацыя, далейшае будаўніцтва жылля, умацаванне вытворча-матэрыяльнай базы прадпрыемства, дзейсная работа аб’ектаў сацыяльнай сферы.

“ЗАЛАТЫ КОЛАС” — НАЗВА, СУГУЧНАЯ ЧАСУ

У 2010 годзе, у студзені, адкрыла свае дзверы гэтае гандлёвае прадпрыемства ў Серкавіцах. І хутка, праз лічаныя месяцы, заваявала сабе добры аўтарытэт у вяскоўцаў.

Не наракаюць ніколькі яны і на побач стаячы магазін райспажыўтаварыства, усё можна набыць і ў ім, але да месца і канкурыруючы з ім магазін пад адным дахам з кафэ Талачынскага элеватара. Ён камфортны ва ўсіх адносінах.

Сучаснае абсталяванне, вітрыны, неабходныя харчовыя і паўся-дзённыя прамысловыя тавары. На сваю прадукцыю, а гэта хлебныя вырабы, макароны, збожжа і збожжафураж, прадпрыемства робіць гандлёвую надбаўку ў памеры ўсяго 5%.

Практыкуюцца пастаянныя зніжкі, праводзяцца розныя акцыі па ўдзешаўленні тавараў. Меры прыносяць вынік. За дзень у сярэднім магазін наведваюць да 300 чалавек, а сярэднямесячны гандлёвы абарот за апошнія месяцы выходзіць на ўзровень 380 млн. рублёў.

Карыстаецца попытам і кафэ на 20 пасадачных месцаў. Тут адзначаюцца сямейныя ўрачыстасці, даты ў жыцці асабістым і жыцці працоўных калектываў.

Загадчыцай магазіна робіць мясцовая жыхарка, вопытны работнік гандлю Святлана Сяргееўна Хадневіч (на здымку злева з прадаўцом Інай Іосіфаўнай Дубавец).

ДЫНАСТЫЯ РОГАВЫХ

Яна вядзе свой пачатак ад дзедаў-прадзедаў. Яны жылі і працавалі на зямлі ў вёсцы Замошша. А калі стваралі сем’і вясковыя хлопцы і дзяўчаты адно з адным, то яшчэ больш мацавалі свой род, род працаўнікоў, сейбітаў заможнасці, свайго цвёрдага і трывалага працягу.

Каханне звязала і лёс аднавяскоўцаў Зінаіды Пашкевіч і Сцяпана Рогава. Тут, у роднай вёсцы, засталіся яны, каб займацца звычайнай, але знаёмай і блізкай іх сэрцу працай. З 16 год пайшла Зінаіда Адамаўна працаваць даяркай і аддала гэтай справе амаль 30 год. Сцяпан Міхайлавіч рабіў механізатарам. Ён пайшоў з жыцця, але ў гаспадарцы, у душы людзей захоўваецца аб гэтым шчырым чалавеку і працаўніку самы цёплы ўспамін.

Па іх шляху пайшлі і чацвёра дзетак, засталіся ў вёсцы. Хлопцы — Валерый, Аляксандр і Андрэй — выбралі для сябе прафесію бацькі, а дачка Наталля працуе прыбіральшчыцай у мясцовай школе.

У Зінаіды Адамаўны 8 унукаў і 1 праўнучка. На полі, дзе ўбіралася збажына, мы якраз і сустрэліся з адным з яе ўнукаў. Алег Шастакоў трэці год робіць у сельгаспрадпрыемстве “Рыдамльскі” аграномам-насенняводам.

Старанны, кемлівы, любіць сваю працу і аграгарадок, дзе працуе славутая дынастыя Рогавых і да якой належыць і ён.

Як і ўсе ўнукі, Алег таксама ганарыцца бабуляй. Ведае яе працоўны шлях, на якім былі шматлікія добрыя здзяйсненні. У 1988 годзе З. А. Рогава была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга    ІІІ ступені. Мае знак “Ударнік пяцігодкі”. Захоўвае дарагія для яе шматлікія падзякі і граматы.

Выдатнае ў жыцці мясцовых людзей тое, што яны захоўваюць лепшыя традыцыі ў працы, занятках, адпачынку. Сваімі ўласнымі рукамі ствараюць дабрабыт, прыгажосць зямлі. Таму, у які б час ні наведаў аграгарадок Серкавіцы, заўсёды зачароўваешся паўнатой, змястоўнасцю вясковага жыцця, парадкам на вытворчасці і каля ўласных дамоў, улюбёнасцю людзей у свой бацькоўскі край.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене