Аграгарадок Славені: на шляху аднаўлення, пашырэння, удасканалення (+фота)

4 сентября 2015 13:16

Рашэннем Талачынскага райвыканкама №143 ад 19 сакавіка 2010 года вёска Славені пераўтворана ў аграгарадок Славені. Нагадаем, у яго рамках зроблены капітальны рамонт Славенскай сярэдняй школы, дзіцячага сада, магазіна, Славенскага сельскага клуба, паштовага аддзялення, комплексна-прыёмнага пункта. У сумежных вёсках Ламіншчына і Нарцызава пабудаваныя новыя добраўпарадкаваныя дамы для механізатараў і жывёлаводаў. Сёння мы запрашаем на невялікую завочную экскурсію па тых месцах, дзе ў апошнюю пяцігодку адбыліся значныя змены.

У апошнія гады маладыя сем’і стараюцца набыць або пабудаваць сваімі сіламі асобнае жыллё. Некаторыя  аднаўляюць старыя сядзібы, надаюць ім сучасны выгляд.

За апошнія гады вуліцу Цэнтральную ўпрыгожылі чатыры новыя дамы. Два гады таму тут створаны кааператыў па газіфікацыі “СлавеніГаз”, старшынёй  з’яўляецца Марына  Кротава. У склад яго ўвайшла 21 сям’я, жыхары вуліцы ўнеслі першыя ўзносы.

Нядаўна Славенскі сельскі клуб набыў статус сельскага Дома культуры. У штаце — дырэктар Святлана Забэла, мастацкі кіраўнік Любоў Шпунікава, акампаніятар Аляксандр Дзем’яновіч. Памяшканне знаходзіцца на другім паверсе, разлічана на 280 гледачоў. Каля трох гадоў таму тут зроблены касметычны рамонт, памянялі дах, адрамантавалі сцены. Да кожнага свята самадзейныя артысты з вакальнай групы “Славянка” ладзяць канцэрты, на якія з задавальненнем прыходзяць мясцовыя жыхары.

Сёлета праведзена цеплавая  мадэрнізацыя жылога дома №10 па вуліцы  Савецкай у вёсцы Ламіншчына. Зроблены рамонт лоджый і балконаў, пастаўлены металічныя дзверы ў пад’ездах, заасфальтаваная адмостка вакол дома, пафарбаваны цокаль. Наперадзе — добраўпарадкаванне тэрыторыі.

З мэтай пашырэння гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў 2011 годзе адкрыта міні-кафэ на 22 пасадачныя месцы. Да патрэб наведвальнікаў прадстаўлены шырокі асартымент тавараў, распрацаваны аптымальны графік работы. Тут  устаноўлены тэлевізар, DVD. Два разы на тыдзень завозяцца прадукты, кулінарныя вырабы дастаўляюцца кожны дзень. Па словах буфетчыцы Алены Хадунькінай, якая працуе ў  міні-кафэ два гады, даведзены план выконваецца штомесячна. Да слова,  у гэтым годзе яна ўзнагароджана Ганаровай граматай за шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у развіццё спажывецкай кааперацыі .

Комплекс “Нарцызава” — філіял ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”. Дзесяць памяшканняў тут рэканструяваныя для падлогавага ўтрымання куранят-бройлераў. Кандыцыйную вагу яны набіраюць за 42 дні. У цяперашні час  налічваецца 42 тысячы галоў птушак.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене