УП “Надзёжына”: з клопатам пра будучы ўраджай

14 сентября 2015 16:14

Паспець правесці сяўбу азімых у поўным аб’ёме і з выкананнем усіх тэхналагічных патрабаванняў — адна з найбольш актуальных задач для сельгаспрадпрыемстваў на цяперашнім этапе. Як вядзецца работа ў гэтым напрамку, у канцы мінулага тыдня мы пацікавіліся ва УП “Надзёжына”.

— Узворванне пад сяўбу зерневых вядзём у дзве змены, — расказаў дырэктар прадпрыемства Кірык М. В. — На перадпасяўной апрацоўцы на сённяшні дзень задзейнічаны адзін дыскатар, сяўбу ажыццяўляе адзін пасяўны агрэгат АПП-6. Пасеяць нам неабходна 1100 гектараў зерневых, з іх 500 гектараў жыта і 600 пшаніцы. Для забеспячэння выканання гэтых аб’ёмаў было набыта 50 тон насення-эліты. Працуюць на полі механізатары Уладзімір Быкаў, Аляксандр Новікаў, Сяргей Буры, падвозку збожжа забяспечвае вадзіцель Аляксандр Шымко.

План сяўбы крыжакветных прадпрыемствам ужо выкананы, нават з перавышэннем:

— Пасеялі 250 гектараў рапсу і перастрахаваліся — дадалі яшчэ 65 гектараў сурэпіцы. Яна менш патрабавальная да глебы, лепш пераносіць зіму і хутчэй спее, так што ў выпадку якіх-небудзь неспрыяльных кліматычных з’яў у нейкай ступені кампенсуе нам ураджайнасць.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год исторической памяти

Партизаны Толочинщины

Прямые линии

Ритуальные услуги

Поможем храму!

ЧТУП “РОУЗТОРГ”

Наш календарь

Сентябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram