Ільновытворчасць: задачы ранейшыя — убраць 800 гектараў і столькі ж зноў пасеяць

22 сентября 2015 14:26

Церабленне льну было завершана Коханаўскім ільнозаводам 15 жніўня. На мінулым тыдні вяліся работы па спрасоўванні трасты ў рулоны і дастаўцы яе на тэрыторыю прадпрыемства для захоўваня і перапрацоўкі. Аб асаблівасцях сёлетняй уборачнай кампаніі 14 верасня нам расказалі дырэктар завода Рудзянок М. У. і галоўны аграном Лапчынскі С. А.

У прыватнасці, Сяргей Анатольевіч адзначыў, што звозіцца з поля ў першую чаргу найбольш доўгая траста, якая стане лепшаю сыравінаю. Ёсць і нямала кароткай, таму што нармальнаму росту льну сёлета не спрыяла надвор’е:

— Па прычыне засухі месцамі траста атрымалася даўжынёю да 50-ці сантыметраў. Была затрымка і з уборкаю: з-за высокіх тэмператур і адсутнасці дажджу выцерабленая траста доўга вылежвалася, працэс зацягнуўся на лішніх два тыдні і толькі пасля нядаўніх ападкаў паскорыўся. У выніку цяпер нам неабходна ў як мага больш сціслы тэрмін паспець вывезці ўраджай з палёў.

Тэхнікаю льнозавод забяспечаны, хапае і людзей (працуюць як штатныя работнікі, так і запрошаныя на час уборкі). Ужо нарыхтавана насенне для сяўбы ў наступным годзе:

— Пакуль што забяспечваем сябе самі, але калі будуць дазваляць фінансы, то пастараемся абнавіць насенны фонд, бо сваё насенне ў нас ужо не першай рэпрадукцыі, – растлумачыў Сяргей Лапчынскі. — Вырошчваем мы пакуль што два сарты: французскія «Алізэ» і «Мэрылін».

Паралельна з уборкаю ўраджаю вядзецца і падрыхтоўка плошчаў пад сяўбу:

— План нам даведзены такі ж, як і ў мінулым годзе, 800 гектараў, — паведаміў кіраўнік прадпрыемства. – Зараз уносім гліфасаты, праз два тыдні  яны зробяць сваю справу, і можна будзе ўздымаць зябліва.

Відавочна, што надвор’е сёлета не спрыяла ні вырошчанню льну, ні ўборцы. Але  калектывам завода, як заўсёды, у рамках магчымага былі прыкладзены ўсе намаганні для дасягнення найлепшага выніку.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене