Дзмітрый Махрачоў: пры сістэмным падыходзе можна мець заўсёды важкі ўраджай

23 сентября 2015 10:26

Клопаты земляроба галоўнаму аграному сельгаспрадпрыемства “Камсамольская праўда” Дзмітрыю Махрачову знаёмыя з дзяцінства. Бацька рабіў механізатарам у калгасе на Магілёўшчыне. Хлапчук з цікавасцю назіраў за рамонтам тэхнікі, выязджаў разам з ім у поле, рабіў памочнікам камбайнера. Дзмітрыю хацелася глыбей пазнаць, як вырошчваецца хлеб. Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, атрымаў спецыяльнасць агранома.

Аднойчы сустрэў знаёмага, разгаварыліся. Той даў параду ўладкавацца аграномам у сельгаспрадпрыемства “Камсамольская праўда”, што на Талачыншчыне. На той час у Дзмітрыя ўжо была сям’я — жонка і маленькая дачушка. У гаспадарцы іх прынялі гасцінна, выдзелілі новы дом. Жонка пасля дэкрэтнага водпуску стала працаваць настаўніцай пачатковых класаў у Варанцэвіцкай сярэдняй школе.

Дзмітрыю адразу прапанавалі пасаду галоўнага агранома. Прайшло  пятнаццаць гадоў, а ён і цяпер успамінае свае першыя крокі станаўлення як спецыяліста. Часу катастрафічна не хапала. Ад цямна да цямна ў полі, а яшчэ і дамашнія справы.

Але мэту перад сабой паставіў амбіцыёзную — павысіць ураджайнасць усіх культур. Уважліва вывучаў асаблівасці кожнага поля, глебы, падбіраў насенне. Сачыў, каб у аптымальныя тэрміны выконваліся культурна-тэхнічныя мерапрыемствы. Паступова, крок за крокам, набіраўся вопыту. Не ігнараваў і парад старэйшых земляробаў, вывучаў спецыяльную літаратуру, сачыў за якасцю уборкі. Дзмітрый упэўнены, пры сістэмным падыходзе да вырошчвання збожжа можна мець заўсёды важкі ўраджай.

За апошнія некалькі год сельгаспрадпрыемства дасягнула значных паказчыкаў. У мінулым годзе атрыманы багаты ўраджай збожжа. Сёлета, адзначыў малады аграном, сусекі таксама поўныя. У пачатку ўборачных работ новая зернесушылка, пабудаваная у мінулым годзе, прыняла першае зерне. У гаспадарцы не пустуе ніводны кавалачак зямлі,  уведзена ў севазварот каля ста гектараў былых прысядзібных участкаў.

Жнівеньскае спякотнае надвор’е паўплывала на ўмовы працы. Нягледзячы на гэта ўборка прайшла якасна і арганізавана. Ураджайнасць склала 44 цэнтнеры з гектара. Валавы збор перавысіў мінулагодні амаль на тысячу тон і склаў пяць тысяч васемсот дванаццаць тон хлеба. Гэта дастойны вынік сумленнай, зладжанай працы механізатараў і кіраўніцтва гаспадаркі.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене