“Дажынкі”: цудоўнае свята на цудоўнай зямлі (+фота)

5 октября 2015 17:36

Прабачце за паўтарэнне слоў, але менавіта яны прагучалі з вуснаў гасцей з Мінска, Віцебска, раёнаў вобласці і, пэўна ж, перадаюць тую атмасферу, якая яшчэ доўга будзе перапаўняць нашыя пачуцці пры ўспаміне пра тое, як рыхтавалася, праводзілася свята “Дажынак” у Талачыне, як успрымалася ўсімі намі. Можна, і прытым па-добраму, пазайздросціць нашым суседзям-сенненцам, што яно зараз пераходзіць да іх, і гэты непаўторны рытм працы, жыцця будзе перапаўняць іх думкі, сэрцы, душу.

Жыць у працы, якая пераўтварае зямлю і пераўвасабляе чалавека, гэта і ёсць шчасце. Толькі адышло свята, як апафеоз здзяйсненняў, а ўжо сумнавата, што з ім адышлі і прыемныя клопаты, а дзесьці і непрыемныя, калі рупіліся сотні людзей пра падрыхтоўку горада і раёна да сустрэчы гасцей.

А перадусім з раніцы 3 кастрычніка на пляцоўцы па ўсіх цэнтральных вуліцах панавала ўжо абстаноўка гасціннасці, добразычлівасці, у паветры стаяла бойкая гамана на розныя галасы. Рыхтаваліся звечара ў пятніцу, не адпачывалі многія і ўноч, але адчуваліся абуджэнне і настрой. Наперадзе — яшчэ ж столькі адказных і добрых спраў, адкрыццё аб’ектаў “Дажынак”.

Першым на гэтым маршруце стала аддзяленне гемадыялізу цэнтральнай раённай бальніцы. Уласна, яно ўжо дзейнічае, прыняло першых пацыентаў, працуе на здароўе людзей. І наогул, створана база, якая дазваляе праводзіць глыбокае, паўнацэннае дыягнастычнае абследаванне насельніцтва раёна. Па ўсіх відах работ тут асвоена каля 10 млрд. рублёў у сёлетнім годзе.

Так, кожная дзяржава павінна клапаціцца пра здароўе сваіх грамадзян. У тым ліку і маральнае, духоўнае. Таму асаблівая ўвага была ўдзеленая і з’яўленню ў Талачыне менавіта новай бібліятэкі. Былі адкінутыя ўсе сумненні, быць ёй ці не быць, за кароткі час былі ўзгодненыя ўсе пытанні. Падтрымку кіраўніку раёна ў адстойванні прапановы аказалі старшыня аблвыканкама Шарснёў М. М. і кіраўнік штаба па падрыхтоўцы “Дажынак” Ацясаў А. Я.

З прыемным хваляваннем пераразаюць чырвоную стужку губернатар вобласці, а таксама старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У. П., старшыня Камітэта дзяржкантролю рэспублікі Анфімаў Л. В., старшыня райвыканкама Ягораў С. В., іншыя ганаровыя госці з рэспублікі, вобласці — і бібліятэка прымае першых сваіх наведвальнікаў. Сімвалічны ключ яе гаспадарам уручае начальнік Круглянскай ПМК-266 Патрончык М. В.

Гэтае будаўнічае прадпрыемства ў чарговы раз на нашай талачынскай зямлі прадэманстравала, як трэба арганізоўваць працу, каб яна пакідала пасля сябе прыкметны след. Дарэчы, асноўныя аб’екты рыхтавалі да “Дажынак” будаўнікі з Круглага, асвоілі на выкананні работ 35 млрд. рублёў.

— Чатыры гады мы цесна працуем, — заўважыў Мікалай Васільевіч, — з кансервавым заводам, а праз “Дажынкі” і наогул пасябравалі з Талачыншчынай, яе дальнабачнымі кіраўнікамі, выстройваем дзелавыя адносіны з кіраўніцтвам  вобласці. Нас разумеюць, нам давяраюць. Мяркую, што і далей іх чакае добры лёс і працяг, а мы, у сваю чаргу, гатовыя ўкладваць у развіццё вашага краю свой вопыт, свае напрацоўкі…

Мікалай Мікалаевіч Шарснёў пажадаў храму ведаў і скарбонцы мудрасці шчаслівай будучыні, заўважыўшы, што ў Талачыншчыны, як і ў цэлым у нашага беларускага краю, хоць і шматпакутная, але багатая, насычаная падзеямі гісторыя. У пацвярджэнне гэтага дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Свіркоўская прыпаднесла губернатару вобласці і гасцям кнігу “Друцк”, выдадзеную ў мінулым годзе Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэіі навук Беларусі.

Наступны аб’ект — гарадскі сквер і Алея герояў, пераходзячы да якіх госці прыпыняюцца каля падворкаў раёнаў, падзячна вітаюць прадстаўнікоў розных куточкаў Віцебшчыны. Права перарэзаць стужку для адкрыцця сквера і Алеі герояў прадастаўляецца Ганароваму грамадзяніну раёна, Герою Сацыялістынай Працы Лідзіі Андрэеўне Навумавай. Да месца было тое, што гэтаму папярэднічала бліскуча здзейсненае выступленне зводнага духавога аркестра і барабаншчыц вобласці праз тэматычны марш-парад “Айчына адзначае Перамогу”. Пра подзвіг і гераічны лёс герояў Талачыншчыны ў барацьбе і працы распавяла дырэктар гісторыка-краязнаўчага музея Ірына Пікулік. Завяршыла шэсце па скверы вітанне Лёзненскага падворка і адкрыццё фантана.

І зноў прыемнае — урачыстае адкрыццё Цэнтра культуры, імправізаваны экскурс у гісторыю якога зрабіла дырэктар Раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Кацярына Хадневіч. Пра арыгінальную выставу творчых аўтарскіх работ распавяла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Вольга Шафранская. Тут жа прэм’ера ў новых сценах і на новай сцэне — выступленне юных артыстаў Коханаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Цёпла іх павітаў Мікалай Мікалаевіч Шарснёў, прыпаднёс падарунак.

Без інтрыгі, узаемін з удзельнікамі фестывалю-кірмашу не абыходзіўся ніводны крок шэсця дэлегацыі з ліку кіраўнікоў краіны, вобласці і раёна. Рабілася гэтае цёпла, шчыра, ад усяго сэрца. І кранала душэўнасцю чалавечай блізкасці, узаемапаразумення, уменнем выказваць свае пачуцці, якія яднаюцца агульнымі працай, клопатам, здзейсненай марай. Апошняя дзякуючы “Дажынкам” увасобілася і ў непаўторны спартыўны аб’ект — комплексную пляцоўку для заняткаў футболам, валейболам, баскетболам і тэнісам. З лёгкай “падачы” мяча ў вароты губернатара пры адкрыцці пляцоўка нават у свята не адпачывала. Усур’ёз, пяць на пяць, вялі паядынак футбалісты ФК “Ніва”, займаліся дзеці. Так што ёсць каму працягваць справу таленавітага Георгія Кандрацьева, маючы ўсе для гэтага магчымасці.

Рупнасць свая, шматлікія падарункі гасцей — таксама добры ўнёсак “Дажынак” у далейшае развіццё і вытворчасці, і сацыяльнай сферы раёна. Але заўжды будзе помніцца неўміручы подзвіг герояў-вызваліцеляў роднай зямлі. Без яго не было б нашага сёння і нас, сённяшніх. Сімвалічна, што адсюль, ад Кургана Славы, і ўзяло шэсце дэлегацый раёнаў Віцебшчыны пасля ўскладання вянка і кветак да помніка на асноўную пляцоўку свята.

Яно сабрала лепшых прадстаўнікоў аграрнага сектара вобласці. Тут жа і ганаровыя госці, прадстаўнікі розных міністэрстваў, ведамстваў, устаноў, якія прыбылі на свята ў Талачын з падарункамі для сяла і сяльчан — сертыфікатамі на айчынную тэхніку і сельскагаспадарчыя машыны, веласіпеды і г. д. У першых радах на галоўнай сцэне і вядомыя на Талачыншчыне людзі, якія ў розныя часы кіравалі раёнам, працавалі тут. Сабрала іх менавіта гэтае свята, наша славянская, беларуская традыцыя пабыць адной сям’ёй, сабраўшы ўраджай і зладзіўшы гулянне. Атрымалася, вылілася шырока па-за цэнтральную плошчу. Песня ва ўсіх ішла ад душы, гледзячы, як удалося шмат і  вынікова паспець зрабіць для ўслаўлення хлеба з новага ўраджаю, змяніўшых сваё аблічча вуліц, тратуараў, дамоў, адміністрацыйных і вытворчых будынкаў і тэрыторый, сацыяльнай сферы. Зробленае будзе служыць роднаму гораду, людзям, дапаўняцца новымі справамі.

Аб працы, дасягненнях у ёй як аснове жыцця шчыра і сардэчна сказаў у сваім вітанні працаўнікоў сяла Віцебшчыны Мікалай Мікалаевіч Шарснёў:

— Нішто ў нашым жыцці не заменіць нам хлеб. Мы зберагаем і прымножваем тое багацце, якім шчодра дзеліцца з чалавекам зямля. Павага да працы хлебароба з’яўляецца асновай, дзякуючы якой існуем мы, існуюць нашая культура і духоўнасць.

У бягучым годзе ў вобласці вырашчаны добры ўраджай збожжавых культур, бульбы, ільну, гародніны. Аграрыі сабралі 1 млн. 440 тыс. тон збожжа ва ўсіх катэгорыях гаспадарак. Гэта лепшы вынік за апошнія 40 год. Упершыню сярэдняя ўраджайнасць на Віцебшчыне дасягнула 36,6 цэнтнера з гектара. Гэта дазволіла нашым хлебаробам першым у краіне выканаць дзяржзаказ па пастаўках хлеба ў сусекі Радзімы. Пяць раёнаў пераадолелі стотысячны намалот збожжа, у іх ліку Верхнядзвінскі, Дубровенскі, Талачынскі раёны гэтае зрабілі ўпершыню. Больш за 40 гаспадарак завяршылі ўборку з ураджайнасцю 50 і больш цэнтнераў з гектара.

А ў прадпрыемстве “Хацілы-Агра” Пастаўскага раёна і наогул сабралі па 80,5 цэнтнера з гектара. На землях нашага паўночнага рэгіёна краіны можна атрымліваць высокія ўраджаі. Трэба заўважыць, што збожжа для Віцебшчыны стала экспартным таварам, прыносіць прыбытак.

Станоўчая дынаміка назіраецца ў вытворчасці “другога хлеба”. У нас вырашчыны самы высокі ў краіне ўраджай — 277 цэнтнераў з гектара. На Талачынскім кансервавым заводзе з плошчы ў 900 гектараў на 2 кастрычніка было ўбрана 840 гектараў пры ўраджайнасці 515 цэнтнераў з гектара. Валавы збор склаў 43 тысячы тон. Гэта таксама лепшы паказчык у краіне…

Вынікі невыпадковыя. Узяты ў вобласці курс на інтэнсіўнае вядзенне галіны раслінаводства спаўна сябе апраўдвае. Гаспадарнікі прывучаюцца да захоўвання тэхналагічных патрабаванняў і пераконваюцца: там, дзе яны вытрымліваюцца, ёсць вынік. Сыграла сваю ролю і сёлетняе тэхнічнае падмацаванне сяла. Мікалай Шарснёў прыцягнуў увагу прысутных да наступных лічбаў: да пачатку сезона і ў яго разгар вобласць атрымала 166 аўтамабіляў МАЗ і 807 трактароў. Новую сучасную сеялку распрацаваў Віцебскі маторарамонтны завод і арганізаваў яе вытворчасць. Яна разлічана на адначасовае з сяўбой унясенне мінеральных удабрэнняў. Гэта стратэгічна важна для прыродна-кліматычных асаблівасцей нашай вобласці.

Дарэчы, яна была прадстаўлена і на выстаўцы тэхнікі, якую з задавальненнем наведалі ўсе прысутныя на “Дажынках” і жыхары горада і раёна.

Губернатар вобласці зрабіў акцэнт на тым, што для атрымання нармальнай прадукцыі неабходна мець у кожнай гаспадарцы не менш за 30 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Павінна быць вывераная спецыялізацыя на прадпрыемствах па ўсіх ключавых накірунках. Аграрыям вобласці трэба атрымліваць не менш за 200 тысяч тон масласямян рапсу, засяваць штогод не менш за 200 тысяч гектараў канюшыны і люцэрны ў чыстым выглядзе.

Накірункі працуюць ужо зараз. Вобласць мае 3,5 тысячы тон насення шматгадовых траў, у тым ліку 1,5 тоны насення канюшыны. Стаўка робіцца на бабовыя культуры. Будуць працягнутыя і структурныя пераўтварэнні шляхам узбуйнення прадпрыемстваў, якія будуць аб’ядноўваць у адзінае цэлае вытворцаў, перапрацоўшчыкаў і гандлёвую сетку. У такога роду аб’яднаннях — гарантыя нашай харчовай бяспекі, шлях да стабільнасці.

У аснове сёлетніх вынікаў — і адносіны людзей да працы. Звыш 1 тысячы тон у гэтым сезоне намалацілі 524 экіпажы збожжаўборачных камбайнаў, з іх 62 — маладзёжныя, 23 экіпажы намалацілі больш за 2 тысячы тон. 370 вадзіцеляў перавезлі больш за 1 тысячу тон збожжа кожны.

Не стаіць у баку ад клопатаў сяльчан і горад, і асабліва ў адказныя перыяды працы.

Прыпыніўся М. М. Шарснёў і на пераменах у нашым горадзе, выказаў глыбокую падзяку будаўнікам за зладжаную і выніковую працу.

Аб унушальных прыемных зменах у жыцці Талачына сказаў у сваім выступленні і спікер парламента краіны У. П. Андрэйчанка.

Вось пагэтаму і адбылося свята, у аснову якога легла столькі хвалюючых падзей. Яно — з намі, у нашых сэрцах. Бо няма нічога важней за працу, якая рухае жыццё, вядзе нас наперад. У гэтым мы пераканаліся, рыхтуючыся ўсе разам да адказнага мерапрыемства. Не менш адказныя з іх чакаюць і далей. Можа, менш уражлівыя, пампезныя, але патрабуючыя новых ідэй, цікавых падыходаў, творчасці. Таму за вопыт, згуртаванасць і калектывізм у працы дзякуем “Дажынкам” і скіроўваем свае погляды ў будучыню.

Віктар БІРУКОЎ.

Еще фото

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ “Дажынкі”: цудоўнае свята на цудоўнай зямлі (+фота) ”

  1. Мария , 24 октября 2015 , 18:07

    На Аллее Героев в обновлённом парке получилась каша.Герои Советского Союза перемешаны с Героями Социалистического труда,Героем Российской Федерации,Героем Беларуси.У всех Героев нарисованы звёзды Героев Советского Союза,создаётся впечатление,что на аллее 24 Героя Советского Союза.Звезда Героя Социалистического труда имеет “серп и молот”,а на колодках знаков отличия Героя Российской Федерации и Героя Беларуси цвета флагов соответствующих государств.Тот кто отвечал за создание аллеи подошел к своей задаче равнодушно и безответственно.
    В июле в Лиозно открылась Аллея Славы там всё сделано с умом. Сначала идут в алфавитном порядке Герои Советского Союза и полные кавалеры ордена Славы, затем в алфавитном порядке Герои Социалистического труда и звёзы героев стилизованы.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене