Аб “Дажынках” будуць напамінаць сувеніры

6 октября 2015 13:27

“Дажынкі-2015” надоўга застануцца ў памяці жыхароў Талачына і яго гасцей. Кожны стараўся прыдбаць нешта пад свой густ. Хтосьці купляў вырабы народных умельцаў з Дамоў рамёстваў, рамеснікаў, камусьці даспадобы прыйшліся смачныя караваі, мёд ці журавіны. Многія прыдбалі кветкі, каб упрыгожыць клумбы каля дамоў. Зазірнуць у гандлёвую палатку раённага вузла паштовай сувязі ветліва запрашаў вельмі абаяльны вожык.

Той, хто прыняў запрашэнне, не пашкадавалі.  Адзенне, ільняные  ручнікі і пасцельная бялізна, іншыя тавары беларускіх  прадпрыемстваў  прыходзілі купляць нават прадаўцы з суседніх гандлёвых палатак. Акрамя прыгожай расфарбоўкі прываблівала пакупнікоў і цана вырабаў. Але, як паведамілі дзяўчаты з пошты, найбольшым попытам карысталіся паштоўкі, каляндарыкі, магніцікі, кубачкі з адлюстраваннямі  гістарычных памятнікаў і краявідаў Талачыншчыны. Выставу на вітрыне прыходзілася некалькі разоў абнаўляць.

Такая  гандлёвая акцыя мясцовых паштавікоў прыйшлася многім даспадобы і варта добры пачын падтрымваць і далей падчас правядзення народных гулянняў і кірмашоў.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Аб “Дажынках” будуць напамінаць сувеніры, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене