Велашколе — падарункі і пажаданні новых дасягненняў

6 октября 2015 13:46

Раніцаю 3 кастрычніка, пакуль вуліцы Талачына паступова запаўняліся людзьмі і напаўняліся атмасфераю свята, на ўскраіне горада, на стадыёне “Перамога” ўжо адбывалася адно ўрачыстае мерапрыемства, хоць і не звязанае з сельскаю гаспадаркаю, але таксама прымеркаванае да “Дажынак”.

Талачынскую велашколу наведалі з прыемнай місіяй паважаныя госці – прадстаўнікі органаў улады, спартыўных і прафсаюзных устаноў абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Выхаванцы школы і іх трэнер Анатоль Купрыянец атрымалі віншаванні і падарункі (шлемы, колы, сертыфікаты на веласіпеды і інш.) ад імя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аблвыканкама, Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, веласіпеднага клуба “Мінск”.

Гучалі віншаванні, падзякі, пажаданні поспехаў. Сакратар ФПБ па эканамічных пытаннях Аляксандр Паўлоўскі ў сваім выступлені адзначыў, што ў сувязі з 80-годдзем спартыўнай арганізацыі федэрацыі прынята рашэнне адрамантаваць усе падведамасныя ФПБ спартыўныя аб’екты. І ў Талачынскай школе, якая, па словах Аляксандра Іванавіча, не рамантавалася больш за 30 гадоў, рамонт нарэшце быў праведзены, цяпер наша велабаза мае дастойны выгляд і звонку, і ўнутры.

Намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Пётр Немянёнак уручыў Анатолю Купрыянцу Ганаровую грамату, адзначыў вялікі ўклад Анатоля Леанідавіча ў развіццё веласпорту.

А дырэктар Спартыўнага клуба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Валянцін Баравок падарыў школе кавалачак веладрому (на здымку) – брусок, з якіх, паводле яго слоў, у 2008 годзе збіраўся веладром у “Мінск-арэне”.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене