Новая тэхніка для новых дасягненняў (+відэа)
Вялікую зацікаўленасць гасцей свята выклікала выстаўленая ў цэнтры горада сельскагаспадарчая тэхніка. Дзеці і дарослыя з задавальненнем залазілі на трактары, фатаграфаваліся, цікавіліся тэхнічнымі характарыстыкамі машын.
Побач з сучаснаю тэхнікай, прызначанай для перадачы сельгаспрадпрыемствам вобласці ў якасці падарункаў (атрымалі іх у тым ліку “Каралькі”, “Абольцы”, “Камсамольская праўда” і іншыя гаспадаркі нашага раёна), стаялі і рэдкія экспанаты — адзін сучасны самаробны трактар і два “старажытныя”, выпушчаныя на Уладзімірскім і Харкаўскім трактарных заводах. Цікава, што нават самы стары з усіх — “Універсал” (ВТЗ) — аказаўся амаль на хаду, прысутным прадэманстравалі, як заводзіцца яго рухавік (гл. ніжэй відэафрагмент). Праўда, адразу ж заглушылі, каб не рызыкаваць, не падвяргаць яго лішнім нагрузкам і выпрабаванням.
Велічна, унушальна выглядалі выстраеныя ў рады магутныя МТЗ-3522, пагрузчыкі “Амкадор”, кормаўборачны камбайн ККС-300 — падарункі земляробам, набытыя спонсарамі. І яшчэ больш уразілі, усхвалявалі ўсіх сельскагаспадарчыя машыны, калі калонаю павольна рушылі па цэнтральнай вуліцы, развітваючыся з Талачыном і пачынаючы свой шлях у розныя кропкі Віцебскай вобласці. Адна жанчына нават не стрымала эмоцый і махала ім услед, нібыта жадаючы ўдачы, а таксама дзякуючы працаўнікам за ранейшыя і будучыя дасягненні, якіх яны, несумненна, даб’юцца.
Уладзімір МІХАЙЛАЎ.
Всё конечно же очень классно и внушительно! огромные размеры, всё впечатляет, одно только обидно было! новая техника, даже не бывавшая в эксплуатации если присмотреться оказалась вся в масле! все течёт, под 3522 лужи масла!! НУ как ТАК!?!?! Зачем было вообще её выставлять если там такие косяки? Или какая идея была, что ни кто этого не заметит? Масляной новый фильтр, течёт! бачёк с маслом для гидравлики, смотровое окно течёт!…