Каровы атрымліваюць паўнацэнныя прагулкі і зараз

13 октября 2015 14:13

Яшчэ летам жывёлаводы малочнатаварнага комплексу “Варанцэвічы-2″ падрыхтавалі памяшканні да зімова-стойлавага перыяду. Пабялілі сцены, зрабілі неабходны рамонт. На комплексе 529 галоў жывёлы, усё лета каровы знаходзіліся на палявой дойцы.

Першы статак быў  пастаўлены ў памяшканне 9 верасня, другі — пазней на дзесяць дзён. Загадчыца  комплексу  Маргарыта Уладзіміраўна Свірыдава заўважыла, што і зараз у другой палове дня статак выганяюць у поле. Сярэднясутачны надой зменшыўся да 10 кг малака на карову, і на гэта ёсць свае прычыны. Перш за ўсё зніжэнне  надояў звязана са зменай корму, з павелічэннем колькасці запускаў.

Штат работнікаў фермы ўкамплектаваны. Працуюць пяць даярак, таксама адна падменная. Два даглядчыкі падвозяць кармы. Сярэдні ўзрост работнікаў комплексу — каля сарака гадоў. На тэрыторыі фермы чыста, добраўпарадкавана, знайшлося месца і для кветак. Аднак добрае ўражанне псуюць зараснікі высокай, зараз сухой травы, на другім баку комплексу. Гэтага, зразумела, не павінна быць, бо асаблівых намаганняў, каб і тут быў парадак, яно не патрабуе.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: нованароджанае цяля з комплексу “Варанцэвічы-2″.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Каровы атрымліваюць паўнацэнныя прагулкі і зараз ”

  1. Даміцэля , 17 октября 2015 , 16:35

    А Божухны, як жа цікава чытаць пра каровін шпацыр і быльнёг за плотам :) )))

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене