Скупы падаткаплацельшчык плаціць у пяць разоў больш

20 октября 2015 12:07

За 9 месяцаў гэтага года інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Талачынскім раёне ў выніку прадухілення фактаў так званага ценявога бізнэсу забяспечана спагнанне з парушальнікаў заканадаўства 9 мільярдаў 106 мільёнаў рублёў. Гэтая сума ўключае ў сябе штрафы, падаткі, выплачаныя ў пяціразовым памеры (такая мера ў адпаведнасці з заканадаўствам прымяняецца разам са штрафам у адносінах да парушальнікаў), і кошт канфіскаваных тавараў.

— Дваццаць тры асобы прыцягнуты да адказнасці за парушэнні прыёму наяўных грашовых сродкаў. Як правіла гэта прыём грошай без выдачы чэка. Агульная сума спагнанняў склала трыццаць мільёнаў рублёў, — расказала намеснік начальніка інспекцыі Шэбека А. І. — Выяўлена дзевяць выпадкаў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці. З іх чатыры выпадкі перавозкі пасажыраў, тры выпадкі рознічнага гандлю прамысловымі таварамі на даму, адзін выпадак гандлю праз інтэрнэт і адзін — аказання будаўнічых паслуг. Агульная сума спагнаных за НПД штрафаў і падаткаў склала 28,3 мільёна рублёў. Таксама было канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму 4 мільярды 293 мільёны рублёў.

Вышэйпрыведзеныя факты і лічбы, несумненна, павінны стаць самым пераканаўчым аргументам і разагнаць усе сумненні ў кожнага, хто паддаўся спакусе і задумаўся, ці не паспрабаваць ухіліцца ад выплаты падаткаў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене