Праблемы вуліц на ўскраіне Талачына

22 октября 2015 10:50

Адначасова ў райвыканкам і ў рэдакцыю газеты быў накіраваны калектыўны зварот жыхароў вуліцы і двух завулкаў Заслонава з просьбаю прыняць меры па добраўпарадкаванні гэтай часткі Талачына. Паколькі ў кампетэнцыю сродку масавай інфармацыі падобныя функцыі не ўваходзяць, мы проста па магчымасці сачылі за ходам разгляду звароту кампетэнтнымі службовымі асобамі.

У звароце, у прыватнасці, вядзецца гаворка аб дрэнным стане грунтавой дарогі, аб няскошанай расліннасці, аб нездавальняючым стане пляцоўкі для збору камунальных адходаў (сцвярджаецца, што стаіць толькі адзін кантэйнер і не вывезена смецце). Акрамя таго, аўтары ліста скардзяцца на тое, што іх пазбавілі магчымасці пераязджаць праз чыгуначны пуць, які пралягае ад станцыі да прадпрыемства ДБУ-63: уздоўж месца пераезду выкапаны роў, з-за чаго цяпер даводзіцца рабіць вялікі круг, каб трапіць на суседнюю вуліцу ці ў Азерцы.

7 кастрычніка вуліца Заслонава і прылеглыя да яе завулкі былі абследаваны намеснікам старшыні райвыканкама Арэхам І. В., спецыялістам аддзела ЖКГ райвыканкама Палубінскай А. М. і галоўным інжынерам ДП “Талачын-камунальнік” Маркіяновічам А.У. (на здымку). На момант іх выезду ўжо была выпраўлена сітуацыя з кантэйнерамі: у месцы збору смецця стаялі два новыя і адзін стары. Што да зараснікаў пустазелля і стану дарогі, то тут сапраўды яшчэ трэба было прыняць некаторыя меры.

А вось прэтэнзія наконт пераезду неабгрунтаваная, бо яго, аказваецца, у гэтым месцы ўвогуле не павінна быць у адпаведнасці з заканадаўствам. 28 жніўня камісіяй у складзе супрацоўнікаў чыгункі і прадстаўніка ДБУ-63 пад старшынствам начальніка чыгуначнай станцыі быў праведзены агляд пуці, які пралягае да прадпрыемства ДБУ-63 і знаходзіцца на балансе гэтага прадпрыемства. Па выніках агляду складзены акт, у адпаведнасці з якім ДБУ-63 даручана выправіць некалькі парушэнняў, у тым ліку і ліквідаваць да 20 верасня несанкцыянаваны пераезд.

А ўжо 23 верасня Аршанская транспартная пракуратура ўзбудзіла дысцыплінарную вытворчасць у адносінах да адной са службовых асоб ДБУ-63 у сувязі з парушэннямі, выяўленымі ў ходзе агляду пуці. Такім чынам, іншага варыянту, акрамя ліквідацыі пераезду, у гэтай сітуацыі не магло быць. Заканадаўства і правілы бяспекі — адзіныя для ўсіх і абавязковыя для выканання.

Праз тыдзень пасля абследавання вуліцы, 13 і 14 кастрычніка, мы звязваліся з Ігарам Віктаравічам і Анастасіяй Мікалаеўнай і з іх слоў даведаліся, што ўсе пытанні, узнятыя ў зваротах, трымаюцца на кантролі, па абгрунтаваных скаргах прыняты або яшчэ прымаюцца меры.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене