Новы дом людзям на радасць

30 октября 2015 11:47

Новы 5-павярховы 40-кватэрны дом у Коханаве, які сёлетняю вясною здала круглянская ПМК-266, цяпер ужо мае ўпаўне абжыты выгляд. Тэрыторыя каля яго добраўпарадкавана, пакладзены асфальт, устаноўлены дзіцячыя гульнявыя прыстасаванні, альтанка, сметніцы, кантэйнеры для збору камунальных адходаў.

На мінулым тыдні мы паспрабавалі даведацца ў навасёлаў, ці задаволены яны сваімі кватэрамі. Каля дома стаяла некалькі аўтамабліяў, у тым ліку мікрааўтобус, з якога людзі выносілі ламінат і некаторыя іншыя рэчы для аддзелкі.

— Мы тут яшчэ не жывём, займаемся аддзелкаю, — растлумачылі яны, — таму высновы рабіць не можам, але, здаецца, ніякіх скаргаў ні ад каго чуць не даводзілася, усё функцыянуе, ва ўсім парадак.

Добры настрой, усмешкі нашых субяседнікаў не пакідалі сумненняў, што ўладанне кватэраю прыносіць ім толькі радасць.

Яшчэ адна жыхарка дома, якую нам удалося сустрэць (заканамерна, што ў сярэдзіне працоўнага дня людзі знаходзіліся на працы), таксама пакінула ўражанне задаволенага чалавека і ні на што не паскрадзілася.

Падзяліцца інфармацыяй аб тэхнічным стане дома і аб настроі яго жыхароў мы папрасілі намесніка старшыні райвыканкама Арэха І. В.

— На сённяшні дзень пакуль што скаргаў няма, — расказаў Ігар Віктаравіч. — Пытанні, якія ўзнікалі ў людзей раней, рашаліся. Была ў нас пэўная насцярожанасць, пакуль не пачаўся ацяпляльны сезон, думалі, ці не ўзнікнуць якія-небудзь нюансы, бо дом канцавы, і ў такіх бываюць праблемы з цыркуляцыяй вады, але практыка паказала, што ўсё ў парадку.

Па стане на момант нашай гутаркі з 40 кватэр дома было заселена 35 (або, калі гаварыць больш дакладна, 35 кватэр мелі ўласнікаў, бо некаторыя здаваліся без аддзелкі, і пакуль што ў іх ніхто не засяляўся). Заставаліся яшчэ 3 сацыяльныя кватэры і 2 для адсялення людзей са старога (непрыдатнага, аварыйнага) жылля, іх жыхары будуць вызначаны ў рабочым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Новы дом людзям на радасць, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Новы дом людзям на радасць ”

  1. Прокопченко Ольга Юрьевна , 25 ноября 2015 , 22:51

    Написано все так красиво но на самом деле не так недостатков очень много неполадки по окнам в подвалах все трубы текут и много ещё чего

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене