Сельгасвытворчасць: дабіцца станоўчых вынікаў можна толькі нястомнай штодзённаю працай

31 октября 2015 12:20

У ААТ “Звянячы” праведзена рэканструкцыя кароўніка на комплексе ў Вялікім Высокім. Як расказаў дырэктар прадпрыемства Юрый Жураўскі, у верасні-кастрычніку там была дэманціравана няспраўная сістэма гноевыдалення, а дойны статак (143 галавы па стане на 27 кастрычніка) пераведзены на глыбокую падсцілку.

— Жывёла цяпер знаходзіцца ў больш камфортных умовах, што ў перспектыве павінна станоўча паўплываць на ўзровень надояў і якасць малака, — расказаў Юрый Іванавіч. — У кароўніку чысціня і парадак, каровы чыстыя і накормленыя. Ачыстка памяшкання праводзіцца трактарам, для кармлення створаны кармавы стол (раней былі кармушкі), што зрабіла магчымым выкарыстанне кормараздатчыка. Работы праведзены дзякуючы дапамозе райвыканкама і райсельгасхарча гаспадарчым спосабам за сродкі прадпрыемства. На цяперашні час яшчэ застаецца зрабіць у кароўніку новыя дзверы.

Зразумела, акрамя ўстаноўкі новых дзвярэй у кароўніку, работ па ўдасканаленнні матэрыяльна-тэхнічнай базы і добраўпарадкаванні на прадпрыемстве ў цэлым трэба правесці яшчэ нямала, рэканструкцыя аднаго жывёлагадоўчага памяшкання — гэта толькі невялікі крок на шляху да ідэальнага становішча. Калі ж удасца прайсці ўвесь гэты шлях, сказаць цяжка, бо фінансавы стан гаспадаркі няпросты, пытанні з палівам, рамонтам тэхнікі і іншыя даводзіцца рашаць кожны дзень:

— Круцімся, шукаем выйсце з розных сітуацый, — падзяліўся Юрый Іванавіч сваімі клопатамі. — Вось сёння буду тэлефанаваць у Віцебск, магчыма, салярку атрымаем па такой схеме: мы аддалі збожжа аблаграсэрвісу, аблаграсэрвіс пералічвае грошы нафтабазе, а мы забіраем паліва. Словам, стараемся, змагаемся з цяжкасцямі, прыкладаем усе намаганні.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Октябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram